• Web-archiwum
  • 2021
  • 2 (554), 24 студзеня 2021

Artykuły w numerze 2 (554), 24 студзеня 2021:


“Ідзіце і абвяшчайце”, або пра місію каталіцкіх СМІ

| Życie Kościoła
24 студзеня ўзгадваем св. Францішка Сальскага, які ў далёкім XVI стагоддзі, размяшчаючы на платах і мурах будынкаў лісткі з кароткімі тлумачэннямі праўд веры, стаў заснавальнікам каталіцкай журналістыкі. Сёння ў сваім арсенале мы маем больш сродкаў: газеты, часопісы, інтэрнэт-парталы, радыё, відэа. Змяніліся спосабы, але засталася мэта – евангелізацыя.†

“Касцёлам кіруе Святы Дух, і трэба даверыцца Яму”.

| Wywiad
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч пра сыход на пенсію 3 студзеня, у свой дзень нараджэння, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сышоў на пенсію. Наведаўшы Гродна ўпершыню пасля вяртання на родныя землі, іерарх адказаў на пытанні чытачоў мясцовых каталіцкіх СМІ. – Эксцэленцыя, ці адчувалі Вы малітоўную падтрымку з Беларусі, калі знаходзіліся ў Польшчы?    – Т...

24 студзеня 2021 года

| Z głębi serca
❧✿❧ Паважанаму Ксяндзу ПробашчуЧэславу Паўлюкевічу з нагоды дня нараджэння жадаем, каб Вы як душпастыр імкнуліся да мэты і стала адкрывалі дар і сэнс паклікання. Няхай здароўе і энергія спадарожнічаюць Вам на працягу доўгіх гадоў жыцця, прыносячы задавальненне і радасць ад усяго, чаго ўдалося дасягнуць, і дазваляючы ставіць яшчэ мноства новых мэт. Жадаем стойкасці і цярплівасці ў ...

30-ая гадавіна смерці руплівых працаўнікоў нівы Пана

| Życie Kościoła
Гэтыя выдатныя святары заклалi падмурак для адраджэння Касцёла ў нашай краіне, баранілi веру і ўмацоўвалi яе. У студзені прыпадае 30-ая гадавіна смерці двух святароў: кс. прэлата Пятра Барташэвіча і кс. Фелікса Сарокі. З гэтай нагоды адбыліся св. Імшы з удзелам арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча і дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Юзафа Станеўск...

Год св. Юзафа ў Касцёле

| Tradycje chrześciańskie
Заступнік на цяжкія часы і абаронца ад д’ябальскіх сіл, маліся за нас! Ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі Святы Айцец Францішак абвясціў аб пачатку асаблівага Года св. Юзафа, адзначэнне якога скончыцца 8 снежня 2021 года. Дата не была выпадковай, бо 150 гадоў таму, 8 снежня 1870 года, бл. Пій IX устанавіў св. Юзафа заступнікам Каталіцкага Касцёла. Ён – той, хто клапац...

Грамнічныя свечкі як сімвал Хрыста

| Tradycje chrześciańskie
“Тут так цёмна, што не бачу, куды ісці…”. 2 лютага Каталіцкі Касцёл адзначае свята Ахвяравання Пана. Прапануем узнавіць у памяці гісторыю свята, а таксама даведацца, навошта асвячаць грамнічныя свечкі, як імі карыстацца і што не патрэбна з імі рабіць.     Кс. Уладзіслаў Сурвіла     З IV стагоддзя на Усходзе свята Ахвяравання Пана ўрачыста адзначалася працэсіяй ...

ІV Звычайная нядзеля

Мк 1, 21–28 У горадзе Кафарнауме Езус увайшоў у шабат у сінагогу і навучаў. І здзіўляліся вучэнню Ягонаму, бо Ён вучыў іх як той, хто мае ўладу, а не як кніжнікі. І быў тады ў сінагозе чалавек, апанаваны нячыстым духам, які закрычаў: “Што Табе да нас, Езус Назаранін? Ты прыйшоў загубіць нас? Ведаю Цябе, хто Ты, Святы Божы”. Але Езус забараніў яму, кажучы: “Змоўкні і выйдзі з яго”. Тады дух н...

ІІI Звычайная нядзеля

Мк 1, 14–20 Пасля таго, як выдалі Яна, прыйшоў Езус у Галілею, прапаведуючы Евангелле Божае і кажучы: “Настаў час і наблізілася Валадарства Божае: кайцеся і верце ў Евангелле”. Праходзячы ж каля Галілейскага мора, убачыў Сымона і Андрэя, брата Сымона, якія закідалі сеткі ў мора, бо яны былі рыбакамі. І сказаў ім Езус: “Ідзіце за Мною, і Я зраблю вас рыбакамі людзей”. І, адразу пакінуўшы сетк...

Касцёл і інтэрнэт: сур’ёзная магчымасць

| Życie Kościoła
У апошнія дзесяцігоддзі СМІ змяняюцца неверагодна хутка. Падаецца, мы толькі звыкліся са схілам друкаванай прэсы, а людзі ўжо часцей атрымліваюць інфармацыю з сацыяльных сетак, чым з навінавых сайтаў. Касцёлу цяжка паспяваць за такім тэмпам. Аднак ці праблема гэта? Ці увогуле так цяжка паспяваць за эрай інтэрнэту? Перманентнае душпастырства    Гэты тэрмін я прачытаў у адным з ...

Лабна

| Parafii i świątynie
Першапачаткова населены пункт існаваў як каралеўскі двор. Паводле Пісцовай кнігі Гарадзенскай эканоміі 1558 года, асноўную частку вялікакняжацкіх сялянгароднікаў у двары Лабна і навакольных вёсках складалі праваслаўныя сяляне, што можна прачыць па імёнах: Трахім, Анупрый, Харытон, Панас, Мікіта, Сенька, Хама, Дзям’ян, Палікарп, Цімафей, Панкрат, Даніла, Парфён. Аднак сустракаліся і імёны каталі...

Паўсюдны Касцёл (8)

| Warto wiedzieć
☞ Польшча. Скончыўся найбуйнейшы пасля вайны рамонт Марыяцкай базілікі ў Гданьску, які фінансаваўся ў асноўным Еўрапейскім саюзам. Рамонт, выдаткі на які склалі 19 мільёнаў 746 тысяч злотых, працягваўся больш за 3 гады і вёўся мясцовай парафіяй. У выніку праекта павялічылася турыстычная прывабнасць Марыяцкай базілікі, эстэтыка святыні і ўсяго Галоўнага горада. Асноўнай мэтай праекта было аднаў...

Святы ад болю ў горле

| Tradycje chrześciańskie
Праз заступніцтва св. Блажэя, біскупа і мучаніка, няхай Бог захавае цябе ад хваробы горла і ўсякай іншай немачы. У імя Айца і Сына, і Святога Духа. Раз на год падчас Эўхарыстыі адбываецца адзін з самых цікавых абрадаў. Пасля заключнай малітвы святар запальвае 2 спецыяльныя свечкі. Затым рыхтуе вернікаў да ўдзелу ў адмысловым бласлаўленні, прамаўляючы: “Папросім Бога, які з’яўляецца крыніцай жы...

Спрабаваць дайсці ў Вашыя дамы і сэрцы

| Słowo redaktora
Літургічны ўспамін св. Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла, – патранальны дзень і свята ўсіх каталіцкіх журналістаў. Таму дазвольце з гэтай нагоды выказаць удзячнасць за ўсе добрыя словы і пажаданні, якія Вы адрасуеце нам.    Як галоўны рэдактар нашай дыяцэзіяльнай газеты ў патранальнае свята я ў чарговы раз усведамляю, што сёння на сродках масавай інфармацыі ляжыць вя...

Як распазнаць момант, калі ўжо варта ісці да споведзі з-за штодзённых грахоў?

| Pytania i odpowiedzi
Касцёльны наказ, а таксама Кодэкс кананічнага права прадпісваюць вернікам спавядацца прынамсі раз на год (параўн. ККП 920). Падобна і Катэхізіс Каталіцкага Касцёла заахвочвае заўсёды прымаць св. Камунію падчас удзелу ў Эўхарыстыі, абавязваючы вернікаў да гэтага як мінімум адзін раз на год, асабліва ў Велікодны перыяд. Але, з іншага боку, Касцёл рэкамендуе прымаць св. Камунію ў нядзелю і святочн...

Słowo Życia:  gazeta religijno - informacyjna Diecezji Grodzieńskiej; rok założenia 1997.
Założyciel: Grodzieńska Diecezja Rzymsko-Katolicka; Wydawca: Kuria Diecezji Grodzieńskiej;
Adres: Grodno 230025, ul. K. Marksa 4, tel. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Ten adres pocztowy jest chroniony przed spamowaniem. Aby go zobaczyć, konieczne jest włączenie w przeglądarce obsługi JavaScript.
Redaktor naczelny ks. Jerzy Marcinowicz. Red. techniczny Jerzy Ławysz
Wersja Internetowa: Alexander Ławysz, Andrzej Miskiewicz

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top