|
ГАЗЕТА ГРОДЗЕНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ
|
Пятніца,
30
Ліпеня
2010 года
|
Актуальная інфармацыя
- З’езд міністрантаў
- Свята ў браслаўскім санктуарыі імя Божай Маці, Валадаркі Азёраў
- XVIII пешая экуменічная пілігрымка ў санктуарый імя Божай Маці Міласэрнасці (Беласток - Гродна - Вільня 2010)
- Вечныя шлюбы
- 100-годдзе святыні ў Грандзічах
- IX пешая пілігрымка “Гродна – Рось”
- Канцэрт арганнай музыкі
- Паломніцтва “Гродна – Навагрудак”
- Праграма малітоўнага чування перад абразом Кангрэгацкай Божай Маці
- Паломніцтвы 3
- Паломніцтвы 2
- Паломніцтвы 1
- Экзамен у семінарыю
- Рэкалекцыі ў ВДС
- Генеральны капітул супольнасці імя Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта
27 – 28 жніўня 2010 г. ў Сапоцкіне адбудзецца з’езд міністрантаў Гродзенскай дыяцэзіі. Тых, хто зацікаўлены гэтай справай, мы просім звяртацца да сваіх ксяндзоў-пробашчаў.
Дарагiя сужэнцы!Сардэчна запрашаем Bас прыехаць у Браслаў і 21 жніўня ці 22 жніўня 2010 года аднавiць сваю сужэнскую прысягу перад укаранаваным аблiччам Божай Мацi, Валадаркi Азёраў, а таксама атрымаць пастырскае благаслаўленне на сумеснае жыццё.
Сёлетнi фэст у браслаўскiм санктуарыi імя Божай Мацi будзе праходзіць на працягу двух дзён.
У суботу 21 жнiўня 2010 г. адбудзецца Мiждыяцэзiяльная пiлiгрымка сем’яў, якая будзе працягвацца з 10-ай гадзiны да 17-ай гадзiны. †
16 жніўня 2010 г. пілігрымка Беластоцкай архідыяцэзіі вырушыць з Беластока, каб 18 жніўня дайсці ў Гродна (18 жніўня будзе цэлебравана св. Імша ў 19.00 у Пабэрнардынскім касцёле. Раскватараванне – у гродзенскіх сем’ях.19 жніўня б.г. у 7.00 гадзінаў запланавана св. Імша ў касцёле імя Адшукання Святога Крыжа (Пабэрнардынскі). Пасля яе група з Беларусі далучыцца да паломніцтва і яно рушыць далей.
Прыход у Вільню – 24 жніўня, заканчэнне пілігрымкі і вяртанне з Вільні – 25 жніўня. †
21 жніўня 2010 г. у 12.00 у касцёле імя Звеставання НПМ (Пабрыгіцкім) сястра М. Яна Курловіч з супольнасці сёстраў імя Найсвяцейшай Сям’і з Назарэту складзе вечныя шлюбы.
У 2010 годзе вернікі з парафіі імя св. Роха ў Грандзічах адзначаць 100-годдзе святыні.15 жніўня 2010 г. біскуп Аляксандр Кашкевіч будзе цэлебраваць урачыстую св. Імшу ў касцёле.
Другі дзень святаў пройдзе у малітве да св. Роха, заступніка парафіі, успамін пра якога прыпадае, менавіта, на 16 жніўня.
У 19.00 гадзінаў будзе цэлебравана адпустовая св. Імша.
Паломніцкі шлях – Гродна – Квасоўка – Вялікія Эйсманты – Рэпля – РосьIX пешае паломніцтва ў санктуарый імя Журботнага Езуса ў Росі пройдзе з 6 да 9 жніўня 2010 г.
Паломнікі вырушаць з гродзенскай парафіі імя Беззаганнага Зачацця НПМ (г. Гродна, п. Паўднёвы, вул Цэнтральная, 26). †
30 ліпеня 2010 г. у 20.00 у катэдральнай базыліцы адбудзецца чарговы канцэрт сакральнай музыкі.
Узлюбленая моладзь i дарагія вернікі!
Сардэчна запрашаю Вас у першую пешую пілігрымку (Гродна-Навагрудак), якая адбудзецца 25–31 ліпеня 2010 г. дзеля ўшанавання памяці благаславёных сясцёр-мучаніц з Навагрудка. 1 жніўня прыпадае гадавіна расстрэлу благаславёных сясцёр-назарэтанак.
Ад усяго сэрца благаслаўляю ўсіх удзельнікаў пілігрымкіАляксандр Кашкевіч, гродзенскі біскуп
†

4-5 жніўня 2010 г.
4 жніўня19. 00 – св. Імша ў катэдральнай базыліцы.
20.00 – Аднаўленне адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту. Ружанец з разважаннем Радасных таямніцаў (вядзе парафія імя Беззаганнага Зачацця НПМ п. Паўднёвы).
21.00 – Зварот. Час на выказванне асабістых просьбаў і інтэнцый (круг адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту).
22.00 – Ружанец з разважаннем Балесных таямніцаў (парафія імя Адшукання св. Крыжа, Гродна, Пабэрнардынскі касцёл).
23.00 – Крыжовы шлях (сёстры-назарэтанкі).
24.00 – св. Імша (біскуп Аляксандр Кашкевіч). †
Запрашаем да паломніцтва: 13-22.10.2010
Мінск - Гродна - Брно(1) - Вена(1) - Рыміні(1) - Асыж - Рым(3) - Сан Джавані Ратонда - Ларэтта - Каленберг - Брно - Чанстахова - Гродна - Мінск (500 Еўра)
Інфармацыю можна атрымаць у Гродне па наступных тэл.: (8-0152) 53-37-22; (8-029) 583-07-02.
Запрашаем да паломніцтва: 10-13:09:2010
Мінск - Гродна - Варшава - Ліхэнь - Непакалянаў - Гродна - Мінск (60 Еўра)
Інфармацыю можна атрымаць у Гродне па наступных тэл.: (8-0152) 53-37-22; (8-029) 583-07-02.
Запрашаем да паломніцтва: 19-23:08:2010
Мінск - Гродна - Чанстахова - Вадавіцы - Кальварыя Зэбжыдоўская - Кракаў - Гродна - Мінск (85 Еўра)
Інфармацыю можна атрымаць у Гродне па наступных тэл.: (8-0152) 53-37-22; (8-029) 583-07-02.
ВДС у Гродне абвяшчае прыём на першы год навучання ў семінарыю. Уступны экзамен адбудзецца 19 ліпеня ў 10.00 гадзінаў у будынку семінарыі па вуліцы Парыжскай Камуны, 1. Кандыдаты павінны ведаць Святое Пісанне, катэхізіс каталіцкага Касцёла і гісторыю Касцёла.
Вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне запрашае на рэкалекцыі ў наступныя дні:9 – 11 ліпеня – рэкалекцыі для маці алюмнаў. З’езд - 9 ліпеня ў 14. 00 гадзінаў.
15 – 18 ліпеня – рэкалекцыі для старэйшых міністрантаў. (з 14 гадоў). З’езд – 15 ліпеня ў 17.00 гадзінаў.
30 ліпеня – 1 жніўня – рэкалекцыі для бацькоў алюмнаў. З’езд – 30 ліпеня ў 14.00 гадзінаў.
Сёстры з ордэну імя Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта з радасцю інфармуюць пра XXIII Генеральны капітул супольнасці, які набліжаецца і адбудзецца ў Рыме з 12 ліпеня да 1 жніўня 2010 г. Правінцыяльная настаяцелька сястра Нэрэуша Падзяліньская і сястра Паўля Волчэк з’яўляюцца дэлегатамі на гэты форум. Сёстры з ордэну імя Найсвяцейшай Сям’і з Назарэту звяртаюцца з сардэчнай просьбай памаліцца за іх падчас працы капітула, на які яны спадзяюцца з верай і надзеяй, жадаючы прадаўжаць сваю місію ў Касцёле і ў свеце.| анонсы, аб'явы, паведамленні |
>> уся актуальная інфармацыя тут << |
Паважаныя чытачы!
- Божы стыль XXI стагоддзя
- Прызваны ці «нармальны»?
- Ці вернік чытае каталіцкі друк?
У кожнай эпохі ёсць свой стыль, кожны чалавек аддае перавагу чамусьці ці камусьці. Сёння поспех і мода моцна ўкараніліся ў чалавечае існаванне. Хтосьці выпрацоўвае свой уласны стыль, хтосьці пераймае іншых, а ёсць і такія, якія няспынна выдумляюць што-небудзь. У апошні час я пачуў пра адну з такіх выдумкаў, якіх, хіба, хапае ў цяперашні час.Хтосьці ўзяў сабе ў галаву, што пачатковыя літары чалавечага імя павінны вырашаць пра тое, якую дадзены чалавек павінен купляць шакаладку ці аўтамабіль, у адзенні якога мадыста павінен хадзіць. Напрыклад: мяне завуць Павел, а таму я павінен купляць адзенне фірмы “Puma”, у мяне павінен быць аўтамабіль “Пежо” і часцей я павінен хадзіць у піцэрыю. І гэта павінен быць такі стыль XXI стагоддзя? Гэтая тэндэнцыя, як падказваюць навукоўцы, з’яўляецца нашым скрытым эгацэнтрызмам. Я лічу, што такія чалавечыя “выдумкі” і “тэндэнцыі” толькі перашкаджаюць нам у жыцці. А колькі ж ёсць у сучасным свеце такіх выдумкаў – пачынаючы ад першай літары нашага імя і заканчваючы праблемай выбару даты смерці ці меркаваннем, які колер скуры будзе мець народжанае дзіця. †
Аднойчы я пачуў вось такое пытанне ад аднаго чалавека, які шукаў для сябе неабходнага адказу. Ён, шукаючы сэнс уласнага жыцця, а таксама жадаючы палепшыць яго, хацеў, напэўна, па-людскі знайсці “сваё” шчасце. Гэты чалавек імкнуўся мне ўсё растлумачыць. Гэта была прыгожая і мудрая аповесць. Я слухаў тое, што ён гаварыў мне, уважліва, бо гэта схіляла да роздуму. Але думкі, як вядома, ходзяць дзіўнымі шляхамі. І тут трэба крыху растлумачыць. Я лічу,што гэты чалавек не разумеў да рэшты, што азначае прызванне. Калі б прыняць яго ход мышлення, то трэба было б размежаваць гэтыя паняцці. Давайце ж задумаемся разам, ці ён меў рацыю.Я стараўся ўспомніць як найбольш розных асацыяцый са словам “прызванне”: касцёл, ксёндз, сястра з манаскага ордэну, кляўзура, кляштар, забавы, недахоп дыскатэкаў, сутана, аскетызм, пост, малітва, пакуты, апушчаная ўніз галава і так далей. І менавіта так лічыць большасць з нас, але гэта – памылка. †
Ёсць шмат прыгожых выданняў, якія выходзяць у свет на цудоўнай паперы з якаснымі фотаздымкамі. Часам я люблю прагартаць некаторыя з іх, каб паглядзець, як жывуць іншыя, што адбываецца ў свеце. Але калі я чытаю гэтыя прыгожыя каляровыя выданні, то мяне доўга не пакідае адна думка: усё, што знаходзіцца ў іх, мае так няшмат агульнага з маім жыццём, з жыццём маіх знаёмых, а перш за ўсё – з жыццём верніка. Даўно мяне хвалююць пытанні: “Ці вернік чытае каталіцкі друк?”, “Ці ён памятае пра сваё рэлігійнае выхаванне?”, “Ці ўсведамляе тое, што ён можа быць нясталым у духоўным плане?” Маё жыццё – гэта найбольшы Божы дар, у якім Творца павінен займаць першае месца. Я падумаў: можа гэта цікавіць яшчэ каго-небудзь. Можа, варта прысвяціць некалькі хвілінаў, каб паразважаць над уласным жыццём. †
![]() артыкулы рубрыкі "Слова рэдактара" >> | Просім прысылаць пытанні
па адрасу: 230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4. e-mail: slowozycia@mail.grodno.by |
Новая святыня ў Лідзе
Актуальна - Актуальна
14 ліпеня 1996 г. былі асвечаны крыж і пляцоўка для будаўніцтва святыні. Будаўніцтва касцёла пачалося ў ліпені 1999 г.
26 жніўня 1999 г. былі ўстаноўлены 13 фундаментных блокаў.
На працягу 4 гадоў узводзіліся сцены і дах касцёла.
Усё будаўніцтва святыні працягвалася 11 гадоў да 9 ліпеня 2010 г.
10 ліпеня 2010 г. – кансэкрацыя касцёла, якую ажыццявіў біскуп Аляксандр Кашкевіч.
Як заўважыў іерарх падчас урачыстасці, гэта – адзіны касцёл ва ўсёй нашай дзяржаве, які носіць такое імя. Многія вернікі з горада і шматлікія госці з усёй дыяцэзіі прынялі ўдзел ва ўрачыстасцях. Апрача вернікаў і духавенства прысутнічалі на асвячэнні святыні прадстаўнікі Лідскага раённага выканаўчага камітэта, генеральны консул РП разам з супрацоўнікамі консульства з Гродна, шматлікія госці з Польшчы.
†
І цяпер памятай пра нас!
Актуальна - Актуальна
Гэты абраз неразрыўна звязаны з горадам над Нёманам і з’яўляецца для яго вельмі важны. Ля яго ўзносяць свае малітвы студэнты і школьнікі з просьбамі аб выдатных поспехах у навуцы і на экзаменах, ля яго моляцца вернікі, выпрошваючы ласкі для сябе і сваіх сем’яў. А пра тое, што Марыя выслухае ўсіх, суцешыць у цярпенні і супакоіць боль, сведчаць шматлікія воты, якія знаходзяцца ля абраза. Кожны, хто ўваходзіць у катэдральную базыліку, спачатку накіроўвае свае крокі да Яе - суцяшальніцы засмучаных, да нашай ласкавай Маці. Мы не ўяўляем сабе ўжо нашай святыні без гэтага невялічкага, але вельмі важнага для ўсіх нас абраза. Але толькі ці ўсе мы ведаем аб яго мінулым?
Вытокі гісторыі цудоўнага абраза паходзяць з першай паловы XVII ст., калі з Рыму была прывезена копія абраза Снежнай Божай Маці. Пазней яе перадалі моладзі з Марыянскай кангрэгацыі езуіцкага калегіума ў Гродне. 5 жніўня 1664 г. абраз быў урачыста перанесены ў драўляны езуіцкі касцёл імя св. Апосталаў Пятра і Паўла. З таго часу Снежная Божая Маці стала Апякункай Марыянскай кангрэгацыі ў Гродне, а яе абраз называлі Кангрэгацкім ці Студэнцкім, таму што Божая Маці была ў гэтым абразе асаблівай Заступніцай студэнтаў нашага горада. І сёння ўшаноўваюць Яе ў гэтай ролі. †
Вытокі гісторыі цудоўнага абраза паходзяць з першай паловы XVII ст., калі з Рыму была прывезена копія абраза Снежнай Божай Маці. Пазней яе перадалі моладзі з Марыянскай кангрэгацыі езуіцкага калегіума ў Гродне. 5 жніўня 1664 г. абраз быў урачыста перанесены ў драўляны езуіцкі касцёл імя св. Апосталаў Пятра і Паўла. З таго часу Снежная Божая Маці стала Апякункай Марыянскай кангрэгацыі ў Гродне, а яе абраз называлі Кангрэгацкім ці Студэнцкім, таму што Божая Маці была ў гэтым абразе асаблівай Заступніцай студэнтаў нашага горада. І сёння ўшаноўваюць Яе ў гэтай ролі. †
Каралева Нашых Сем’яў
Актуальна - Актуальна
Я, стоячы перад абразам Каралевы Нашых Сем’яў, шмат чаму навучылася. Усё нашае існаванне падобна да паломніцтва. †
Священники – не небожители
Літургія - Сябры Бога
Помню, как произошла моя первая встреча с пробощем кс. Анджеем. Он начинал только работать в Березе. Поляк, который плохо владел русским языком. Коллега по работе попросила меня, чтобы я преподала ему немного уроков русского языка. Как я волновалась! Как сейчас я помню свои переживания. Я думала, о чем буду с ним говорить, как себя вести, куда его посадить и как одеться самой, предлагать ли чай или нет!? Ксёндз - ко мне домой! Это – как гром среди ясного неба.
†
З надзеяй і верай - да Будслаўскай Божай Маці
Зваротная сувязь - Лісты чытачоў
Не выпадкова ў гэтым годзе душпастырства настаўнікаў і выхавацеляў прысвяціла сваё падарожжа, менавіта, у касцёл у Будслаў - святыню з унікальнай і цікавай гісторыяй, месца, дзе пазначана прысутнасць Бога, дзе Ён здзяйсняў справы праз пасрэдніцтва Марыі.
Паломніцтва да абраза Божай Маці ў Будслаў атрымалася надзвычай насычаным, змястоўным і запамінальным. За два дні шляху мы наведалі 15 касцёлаў. Кожная святыня – гэта непаўторная гісторыя, яшчэ адна сведка Божай прысутнасці ў нашым жыцці. Тракельская Божая Маці, Барунская, Гудагайская... У кожнай мясцовасці вернікі шануюць Цябе, самую блізкую Хрысту асобу, сведку Яго нараджэння і смерці. І ў кожнай святыні мы так блізка адчувалі Тваю прысутнасць, і ў кожным месцы звярталіся да Цябе яшчэ і яшчэ. Звярталіся, бо верылі Табе, як самаму блізкаму сябру. Верылі і прасілі дапамогі ў розных жыццёвых сітуацыях: у радасці і смутку, у хвіліны болю, сумненняў і адчаю. †
Паломніцтва да абраза Божай Маці ў Будслаў атрымалася надзвычай насычаным, змястоўным і запамінальным. За два дні шляху мы наведалі 15 касцёлаў. Кожная святыня – гэта непаўторная гісторыя, яшчэ адна сведка Божай прысутнасці ў нашым жыцці. Тракельская Божая Маці, Барунская, Гудагайская... У кожнай мясцовасці вернікі шануюць Цябе, самую блізкую Хрысту асобу, сведку Яго нараджэння і смерці. І ў кожнай святыні мы так блізка адчувалі Тваю прысутнасць, і ў кожным месцы звярталіся да Цябе яшчэ і яшчэ. Звярталіся, бо верылі Табе, як самаму блізкаму сябру. Верылі і прасілі дапамогі ў розных жыццёвых сітуацыях: у радасці і смутку, у хвіліны болю, сумненняў і адчаю. †
Чытаць цалкам: З надзеяй і верай - да Будслаўскай Божай Маці
Наступныя артыкулы...
Старонка 1 з 51
Актуальны нумар

Малітоўнае чуванне перад абразом Кангрэгацкай Божай Маці
04.08.2010
5
дзён засталося
Праграма ўрачыстасці
Апытанне
На Ваш погляд...
Ці ў час канікулаў Вы чытаеце Святое Пісанне?
Ад шчырага сэрца

Сардэчныя словы віншаванняў і пажаданняў з нагоды розных урачыстасцей, а таксама словы спачування і малітвы ў выпадку адыхода ў Дом Пана...
Літургічны каляндар
![]() | |
Чытанне на
сёння: | |
Імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 155 | |
На службе Богу і людзям
- а. Караль Барнась
- Кс. Андрэй Бурак
- Кс. Ігар Антоній Анісімаў
- Кс. Генрых Яблонскі
- Кс. Дзмітрый Урбановіч
- Кс. Аляксандр Шэмет
- Кс. Пётр Марцінец CMF

Айцец Караль Барнась, рэдэмптарыст
- нарадзіўся 01. 02. 1935 г. у Польшчы.
- 26. 06. 1960 г. атрымаў святарскія пасвячэнні ў Тухаве з рук арцыбіскупа Уладзіміра Ясінскага.
- На працягу 30 гадоў ён працаваў у розных кляштарах рэдэмптарыстаў у Польшчы.
- 5 гадоў вучыўся ў Тэалагічнай каталіцкай акадэміі ў Варшаве завочна.
- У 1990 г. прыехаў у Беларусь у парафію Вялікія Эйсманты і ў Занявічы.
- У 2010-м годзе спаўняецца 20 гадоў яго працы ў Беларусі, 50 гадоў святарства і 75 гадоў жыцця.
- У сакавіку 2010 г. а. Караль Барнась папрасіў біскупа Аляксандра Кашкевіча, каб той вызваліў яго ад абавязкаў пробашча ў Вялікіх Эйсмантах і ў Занявічах і ад абавязкаў дзекана. Просьба была прынята.
“Я дзякую біскупу за магчымасць працаваць дваццаць гадоў у дыяцэзіі, а ўсім святарам – за прыемнае супрацоўніцтва. Я буду ўспамінаць з прыемнасцю штогадовыя агульныя рэкалекцыі і штомесячныя дні Духоўных сустрэчаў, як і працу ў Берастовіцкім дэканаце.
Пасля 50 гадоў я адчуваю святарства як вялікі дар Божай Міласэрнасці як для святара, так і для людзей, да якіх я быў пасланы”.

Ксёндз Андрэй Бурак
- Нарадзіўся 13. 01. 1978 г. у Лідзе.
- У 2001 г. скончыў ВДС у Гродне.
- 25. 05. 2002 г. у катэдральнай базыліцы прыняў святарскія пасвячэнні з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча.
- Душпастырская праца:
- вікарый у Ашмянах, у Лідзе ў парафіі імя св. Сям’і,
- з 2004 г. – па сённяшні дзень – пробашч у парафіі імя св. Якуба ў Цудзенішках.
“Калі я задумваюся пра тое, чым ёсць святарства, то мне ўспамінаюцца словы ксяндза Яна Твардоўскага: “Я баюся ўласнага святарства, непакоюся за яго (…) і перад ім укленчваю”.

Ксёндз Ігар Антоній Анісімаў
- Нарадзіўся 16. 10. 1974 г. у Магнітагорску (Расія).
- У 2001 г. скончыў ВДС у Гродне.
- 19. 05. 2001 г. у гродзенскай катэдры прыняў святарскія пасвячэнні з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча.
- Душпастырская праца:
- 2001 – 2003 г.г. – вікарый у парафіі ў Лідзе (Слабодка),
- 2003-2004 г. - вікарый у парафіі Ліда-Фара,
- з 2004 г. – па сённяшні дзень – пробашч у Першамайску (Шчучынскі раён).
“Няспынна святарства застаецца таямніцай Божага плану ў дачыненні да мяне, нягоднага яго слугі. Я адчуваю вялікую адказнасць за гэты вялікі дар і за людзей, якіх Бог ставіць на шляху майго святарскага жыцця”.

Ксёндз Генрых Яблонскі
- Нарадзіўся 07. 04. 1957 г. у Капцевічах (Смаргонскі раён).
- У 1987 г. скончыў ВДС у Рызе.
- 31. 05. 1987 г. у Рызе прыняў святарскія пасвячэнні з рук кардынала Юльяна Вайводса.
- Душпастырская праца:
- з 1988 г. – пробашч у Канвалішках,
- з 2001 г. і па сённяшні дзень – пробашч у Забалаці,
- з 2005 г. – дзекан дэканату Радунь.
“Святарства – вялікая ласка і дар, за які я ўдзячны Богу”.

Ксёндз Дзмітрый Урбановіч
- Нарадзіўся 16. 05. 1977 г. у Забалаці.
- У 2001 г. скончыў ВДС у Гродне,
- а 19. 05. 2001 г. у катэдры ў Гродне з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча атрымаў святарскія пасвячэнні.
- Душпастырская праца:
- 2001 – 2003 г.г. – вікарый у Ваўкавыску, у пар. імя св. Вацлава,
- 2003 – 2005 г.г. – вікарый у Радуні,
- з 2005 г. – па сённяшні дзень – пробашч у Дудах.
“Святарства – гэта служба Богу і людзям. Я ўдзячны Богу за дар майго прызвання”.

Ксёндз Аляксандр Шэмет
- Нарадзіўся 09. 04. 1961 г. у Люсіна (Брэсцкая вобласць).
- 31. 05. 1987 г. атрымаў святарскія пасвячэнні ў Рызе з рук біскупа Яніса Цакульса.
- Душпастырская праца:
- працаваў у парафіях Гродзенскай дыяцэзіі: у Адамавічах, Селіванаўцах, у Бале Касцёльнай, у Перстуні.
- Цяпер з’яўляецца пробашчам у Адамавічах і ў м-не Аўгустовак (Гродна).
“Святарства - гэта Божы выбар, якога да рэшты нельга зразумець, чаму Бог выбірае такога нікчэмнага чалавека для працы ў сваім вінаградніку”.

Ксёндз Пётр Марцінец CMF
- Нарадзіўся 13. 05. 1943 г. у Аполі (Польшча).
- У 1971 г. скончыў Папскую семінарыю ў Вроцлаве. 29. 06 1972 г. прыняў святарскія пасвячэнні ў Аполі з рук біскупа Францішка Ёпа.
- Душпастырская праца:
- да 2000 году – у Польшчы.
- З 2001 г. – па сённяшні дзень – пробашч у Азёрах, Жытомлі і Кашубінцах.
- На працягу года выконваў функцыі духоўнага айца ў ВДС У Гродне і быў шматгадовым спаведнікам клерыкаў.
- З 2010 г. быў назначаны дзеканам дэканату Гродна – Усход.
“Святарства –гэта вельмі высакародны дар, якога нельга зразумець уласным розумам”.


