О Марыя, без граху першароднага зачатая!
8 снежня Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі – адно з найважнейшых марыйных свят.Гэтая таямніца паказвае асаблівую ролю Маці Божай, а таксама сведчыць пра тое, што Бог дапамагае кожнаму чалавеку справіцца з пастаўленымі Ім задачамі.
Што такое беззаганнае зачацце?
Беззаганнае зачацце Марыі выражае ісціну аб тым, што Бог захаваў дачку Яўхіма і Ганны ад першароднага граху, таму што павінна была ў будучым стаць Маці Яго Сына. Гэта выключны і адзіны ў гісторыі свету выпадак. Нельга атаясамліваць беззаганнае зачацце Марыі з Яе нявінным зачаццем Езуса Хрыста ад Святога Духа. Божае ўмяшанне ў выпадку Найсвяцейшай Панны не заключалася ў замяшчэнні дзеяння бацькоў, але ў захаванні Яе душы ад наступстваў першароднага граху, дзякуючы чаму Яна дасягнула асаблівай блізкасці з Усемагутным, магла ва ўсім Яму даверыцца. †
Божае Нараджэнне – адно з самых урачыстых свят у хрысціянскай традыцыі. Яго Вігілія з’яўляецца прыгожым і кранальным часам для кожнай сям’і. Перажыванне яе ў духу еднасці, супольнасці і любові набліжае атмасферу бэтлеемскай ночы. Глыбокае ўспрыняцце гэтага вечара яднае родных, пакідаючы ў сэрцы прыемныя ўспаміны.
езалежна ад узросту, кожны хоча верыць у цуды. Гэтае жаданне родам з дзяцінства, калі нам, маленькім хлопчыкам і дзяўчынкам, распавядалі пра добрага сівога старца, які прыносіць на святы чаканыя падарункі. А калі сказаць, што гэта праўда? І любы з так моцна камерцыялізаваных сёння персанажаў – ці то Дзед Мароз, ці то Санта Клаус – паходзіць ад рэальнай фігуры – св. Мікалая, біскупа Міры (сёння Дамрэ, Турцыя)?
Набліжаецца цудоўны час – Адвэнт.
1 снежня ў Касцёле распачынаецца асаблівы час – перыяд чакання Нараджэння Хрыста, Адвэнт. Рана надыходзячы змрок і паўсюднае мільгаценне ліхтарыкаў пагружаюць у атмасферу задумення, планавання, падрыхтоўкі да прыйсця ў свет Дзіцятка Езус. Шматлікія вернікі натхняюцца, каб прысвяціць гэты час служэнню бліжнім, адрачэнням, духоўнаму ўзрастанню, добрым учынкам. Некаторыя адважваюцца ўзяць сур’ёзныя пастановы і рупліва прытрымліваюцца іх на працягу 4-ох тыдняў.
З нагоды стагоддзя апублікавання папам Бенедыктам XV Апостальскага ліста “Maximum illud” – дакумента, які меў на мэце абудзіць у цэлым Касцёле свядомасць місійнага абавязку – Святы Айцец Францішак абвясціў кастрычнік бягучага года Надзвычайным місійным месяцам. Дэвізам былі абраны словы: “Ахрышчаныя і пасланыя: Касцёл Хрыста з місіяй у свеце”.
Біблія, напісаная амаль 2 тысячагоддзі таму, застаецца самым папулярным выданнем усіх часоў. Дастаткова ўявіць, што яе друк не спыняецца ні на секунду! Прапануем увазе чытачоў падборку цікавостак пра Святое Пісанне.



Дарагія Чытачы!