Mаёвае набажэнства 2
Рэдакцыя
15 красавіка 2009
|
Mаёвае набажэнства
Кожны год на працягу маю ў нашых касцёлах і каплічках штодзённа ажыццяўляецца набажэнства дзеля ўшанавання Найсвяцейшай Марыі Панны ці маёвае набажэнства.

Маці ласкі Божай
Божая ласка – гэта бескарыслівы дар, які Творца дае чалавеку і які аб’яўляе нам сам Езус. Іншымі словамі гэта ёсць магчымасць увайсці ў таямніцу Бога і ўдзельнічаць у Яго жыцці. Яна была нам дадзена ў сакрамэнце Хросту. Марыя з’яўляецца Маці Божай ласкі, бо Яна – Маці Езуса, які гэтым дарам адорвае чалавецтва. Маці...
Мноства заклікаў падкрэсліваюць рысу чысціні Найсвяцейшай Панны Марыі: Маці прачыстая, Маці беззаганная, Маці непарушная, Маці нявінная. Усе гэтыя прыметнікі, кожны - крыху з іншым адценнем, указваюць на цноту чысціні Марыі. Заклік да Маці Прачыстай становіцца сёння прызывам да прыстойнага і свабоднага жыцця, якое здольна панаваць над інстынктамі. Заклік да Маці Беззаганнай, ачышчанай з граху ад першай хвіліны свайго існавання і здольнай дасканалым чынам перамагаць усе спакусы і схільнасць да зла, паказвае, як далёка пасоўваецца збавенная Божая моц.Сучасная ментальнасць высмейвае цнатлівасць, як абмежаванне і слабасць. У гэтым плане гаворыцца заўжды толькі пра жанчыну і ніколі – пра мужчыну, які як людская істота мае такія самыя правы і абавязкі ў жыцці. Заклік да Марыі як да Маці Нявіннай запрашае мужчыну і жанчыну ў шлях да сужэнства, перамагаючы ўласны эгаізм, захоўваць годнасць і глыбокую павагу да любові. Заклік да Маці Непарушнай заахвочвае нас быць падобнымі да Яе: непарушнай, без граху, якая з’яўляецца самым жывым знакам, ахвяраванага ўсім адкуплення.
Марыя з’яўлецца Маці Наймілейшай. Яна прыцягвае нашыя пачуцці, таму што Марыя - Маці і выходзіць нам насустрач разам з нязмерным багаццем любові да нас. Божая Маці - Найцудоўнейшая, вельмі добрая істота, якую стварыў Бог у знак моцы Яго любові, якая адкупляе і робіць чалавека шэдэўрам Яго Провіду.
Маці добрай рады
Цяперашні свет поўны дарадчыкаў. Імі з’яўляюцца сродкі масавай інфармацыі, радыё і тэлеперадачы, рэкламы і ўсякага тыпу прапаганда. Шукаючы парады, мы па сутнасці шукаем апрабацыі, зразумення і падтрымкі ўласным рашэнням дзеля супакою сумлення, падтрыманага думкай іншых. Марыя, як Маці добрай рады, заклікае нас прыняць словы, якія паходзяць ад Бога, прызывае, каб мы сталі супрацоўнікамі адкуплення, якое патрабуе адважных рашэнняў. Маці Стварыцеля
Заклік да Марыі як да Маці Стварыцеля з’яўляецца як бы адкрыццём на нязмерную веліч усяго стварэння і сузірання Божай справы. Мы належым да Бога, з’яўляемся стварэннямі, залежнымі ад Яго, і павінны памятаць, што гэта з Яго волі мы маем месца ва ўсёй паўнаце створанага. Маці Збавіцеля
Збаўленне паходзіць ад Езуса Хрыста. Марыя ёсць Маці Збавіцеля - Чалавека, які з’яўляецца адначасова Богам і які збавіў людскі род. Панна...
У літаніі да Божай Маці ёсць шэраг заклікаў да Марыі, звязаных з акрэсленнем Панна: наймудрэйшая, хвалы годная, праслаўленая, магутная, ласкавая, верная. Яны выражаюць розныя адценні вобліку Марыі – узору для ўсіх.
Быць мудрым гэта значыць быць спраўным інтэлектуальна і пачуццёва, змагчы зразумець лёгкі падман, адважна ад яго пазбавіцца і вытрымаць у прынятым рашэнні. Цнота мудрасці дапамагае рэалістычна ацаніць тое, што адбываецца, паводле меры вечных вартасцяў, якія ніколі не змогуць расчараваць.
Марыя, хвалы годная, таму што дзякуючы сваёй мужнай паслухмянасці Божай волі, стала Маці Бога. Сваёй далікатнасцю і адначасова глыбокім цэласным удзелам Яна змагла суправаджаць Езуса на ўсіх этапах Яго жыцця.
Праслаўленне Марыі становіцца спосабам выражэння ўласнай веры. Дзякуючы яму мы знаходзім сілы і жаданне зрабіць нашае жыццё, падобным да жыцця Марыі.
Назвай “магутная” акрэслена Маці Езуса, якая заўсёды заставалася ва ўкрыцці, нават у самыя яркія хвіліны жыцця свайго Сына. Нягледзячы на гэта ў сучасным грамадстве хапае падзей, якія сведчаць пра моц Марыі. Марыйныя санктуарыі поўны знакаў, якія напамінаюць пра выключную моц Маці Хрыста.
Марыя ёсць Панна ласкавая, таму што як Маці яна ахоплівае сваёй бясконцай дабрынёй усіх людзей і прабачае ім. Марыя з’яўляецца Паннай вернай: вернасць уласнай самасвядомасці, уласнаму прызванню, выключнасці паклікання быць Маці-Паннай. †