ІII Нядзеля Адвэнту
Прыйшлі і мытнікі хрысціцца і сказалі яму: “Настаўнік! Што мы павінны рабіць?” Ён адказаў ім: “Не патрабуйце нічога, што больш за дазволенае вам”.
Пыталіся ў яго таксама і жаўнеры, кажучы: “А мы што павінны рабіць?” Ён адказаў ім: “Нікога не крыўдзіце, не абвінавачвайце несправядліва і задавольвайцеся сваёю платаю”.
Калі ж народ чакаў, і калі ўсе разважалі ў сэрцах сваіх пра Яна, ці не Хрыстус ён? Ян адказаў усім: “Я хрышчу вас вадою, але ідзе мацнейшы за мяне, якому я не варты развязаць раменьчык на сандалях яго. Ён будзе хрысціць вас Духам Святым і агнём. Лапата Ягоная ў руцэ Ягонай, і Ён ачысціць гумно сваё і збярэ пшаніцу ў свіран свой, а мякіну спаліць агнём непагасным”. Шмат чаго іншага прапаведаваў ён, абвяшчаючы Добрую Навіну народу. †
Лк 3, 10-18