31 ліпеня – каментарый да другога чытання (Кал 3, 1–5, 9–11)
Манаства ў свеце Напэўна, кожны з нас у жыцці адчуваў тое, пра што так ёміста сказаў адзін з найвялікшых настаўнікаў Усходняй Царквы св. Рыгор Багаслоў: “Адно загадвае мне цела, іншае – прыказанне; адно – Бог, іншае – зайздроснік; адно – час, іншае – вечнасць”. Таму надзвычай актуальным гучыць для кожнага хрысціяніна чытанне з Ліста да Каласянаў. Яно заклікае нас да таго, што ў царкоўнай традыцыі называецца аскезай, альбо барацьбой з пажадлівасцямі: “Таму зрабіце мёртвымі тое, што зямное ў целе вашым: расп...
кс. Юрый Марціновіч, святар рымска-каталіцкага абраду
24 ліпеня – каментарый да Евангелля (Лк 11, 1–13)
Багацце малітвы Дадзены фрагмент Евангелля гаворыць пра каштоўнасць малітвы. У ім мы з самага пачатку бачым, як Езус “маліўся ў пэўным месцы, і калі перастаў, адзін з вучняў Ягоных сказаў Яму: «Пане, навучы нас маліцца»” (Лк 11, 1). Мы не ведаем, што гэта было за месца і калі адбылася размова. На самой справе для св. Лукі гэта няважна. А важна тое, што апосталы бачаць Езуса, які моліцца. Малітва – гэта такі вялікі знак, што яны просяць, каб іх навучылі. Менавіта прыклад малітвы Хрыста фактычна з’яў...
кс. Юрый Марціновіч, святар рымска-каталіцкага абраду
10 ліпеня – каментарый да Евангелля(Лк 10, 25–37)
Чалавек з чулым сэрцам Прыпавесць пра міласэрнага самараніна паказвае, якім павінна быць наша стаўленне да церпячых бліжніх, да людзей у патрэбе. Нам нельга праходзіць міма іх, абмінаць з абыякавасцю, але трэба спыніцца побач і прыняць канкрэтныя меры. Міласэрны самаранін – гэта чалавек, які спыняецца перад пакутамі іншай асобы. Такое спыненне азначае не цікаўнасць, а гатоўнасць. Гэта чалавек, уразлівы да цярпенняў іншых, чалавек з чулым сэрцам, усхваляваны няшчасцем бліжняга, але расчуленасцю і спа...
17 ліпеня – каментарый да першага чытання(Быц 18, 1–10а)
Наш “стары запавет” Дадзены фрагмент распавядае нам надзвычай маляўнічую гісторыю сустрэчы Абрагама з Богам, які з’явіўся патрыярху ў выглядзе трох мужчын. “Аб’явіўся Госпад Абрагаму каля дубоў Мамрэ, калі той сядзеў пры ўваходзе ў шацёр падчас дзённай спякоты. Абрагам узняў вочы свае – вось тры мужы стаяць насупраць яго” (Быц 18, 1–2). Патрыярх зладзіў для гасцей багаты пачастунак, а напрыканцы сустрэчы атрымаў ад Госпада абяцанне, што праз год будзе мець сына. У візантыйскай традыцыі гэтай г...
3 ліпеня – каментарый да другога чытання(Гал 6, 14–18)
Каб заквітнеў крыж “Няхай мне не давядзецца хваліцца нічым, акрамя крыжа Госпада нашага Ісуса Хрыста, праз якога свет укрыжаваны для мяне, а я – для свету (Гал 6, 14)”, – кажа апостал Павел. Неяк дзіўна гучаць гэтыя словы. Як гэта – хваліцца крыжам? Крыж – гэта ж пакуты, іх можна спрабаваць пазбегнуць, маліцца, каб Бог іх забраў. Ці з пакораю трываць, бо Хрыстос цярпеў і нам загадаў. Але хваліцца? У візантыйскай традыцыі значнае месца займае пахвала крыжу. Шмат спеваў, асабліва на свята Узвышэнн...
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Слова Жыцця: інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997. Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі; Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч