ГРОДНА
Серада,
19 лютага 2025 года |
Праца Сіноду
Камісія па справах сродкаў масавай інфармацыі

Заданне сінадальнай камісіі па справах сродкаў масавай інфармацыі – уважліва прыглядзецца да СМІ Гродзенскай дыяцэзіі, зрабіць ацэнку і вызначыць план на будучыню. Дзякуючы яе дзеянням, абвяшчаемае з яшчэ большай моцай Божае слова павінна дабірацца да шырэйшага кола вернікаў, каб евангелізаваць сучаснага чалавека і фарміраваць яго светапогляд.
СМІ Гродзенскай дыяцэзіі
На дадзены момант Гродзенская дыяцэзія мае газету, якая выдаецца на 2-юх мовах. “Слова Жыцця” ўзнікла падчас рэлігійнага адраджэння, калі ў значнай ступені павялічыўся попыт на інфармацыю аб жыцці Касцёла. На працягу амаль 22-ух гадоў свайго існавання гэтая друкаваная крыніца не толькі захавала свайго чытача, але і набыла аўтарытэт сярод іншых каталіцкіх СМІ ў Беларусі. †
Першы Сінод Гродзенскай дыяцэзіі

Ужо больш за год Касцёл на Гродзеншчыне перажывае свой І Дыяцэзіяльны сінод. У адпаведнасці з патрабаваннямі Сабору, ён павінен прывесці да аднаўлення рэлігійнага жыцця, душпастырства і прававога становішча ў дыяцэзіі. Прапануем чытачам “Слова Жыцця” новую рубрыку, якая мае на мэце перыядычна паведамляць пра значэнне дадзенай падзеі для мясцовага Касцёла, а таксама пра ход работы ў сінадальных камісіях.
Мэта Сінода
Мэтай Сінода з’яўляецца дапамога ардынарыю ў рэалізацыі задання кіравання дыяцэзіяй, а найперш у ажыццяўленні заканадаўчай улады. Біскуп Аляксандр Кашкевіч з’яўляецца адзіным сінадальным заканадаўцам: толькі ён падпісвае сінадальныя дэкларацыі і дэкрэты, толькі яго аўтарытэтам могуць быць абнародаваны пералічаныя дакументы. †
Старонка 6 з 6:
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 316 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.