Св. Дызма: заступнік тых, хто заблукаў

Св. Дызма – заступнік тых, хто заблукаў і хоча вярнуцца на добрую дарогу (між іншым, вязняў, асуджаных і капеланаў турмаў). Аб яго малітве і заступніцтве просяць таксама паміраючыя і пакутнікі.
Звяртаўся да Езуса па імені
Дызма быў адным са злодзеяў, павешаных на крыжы разам з Езусам. Спачатку, як і іншыя, насміхаўся з Хрыста, аднак у апошні момант пакаяўся. Калі за хвіліну да смерці другі злодзей на крыжы кпіў з Езуса, навернуты дакараў яго, гаворачы: “Ты нават Бога не баішся, хоць і сам асуджаны на тое самае? Мы асуджаныя справядліва, бо за тое, што зрабілі, атрымліваем. Ён жа нічога благога не зрабіў” (Лк 23, 40–41). Пасля чаго звярнуўся да Збаўцы, просячы: “Езу, узгадай мяне, калі прыйдзеш у сваё Валадарства” (Лк 23, 42). І атрымаў ад Месіі абяцанне, што ўжо сёння будзе з Ім у Раі. Гэта быў першы своеасаблівы акт кананізацыі, здзейснены Хрыстом. †

Заўсёды зычлівая, адкрытая на дапамогу, поўная веры і міласэрнасці да іншых. Св. Джузэпіна Бахіта спазнала ў жыцці больш цярпення, чым сапраўднага шчасця. Але яе сведчанне рашуча паказвае, што менавіта Бог, а не чалавек, з’яўляецца Панам кожнай істоты.
Належыць да кола Апостальскіх Айцоў, якія дэпазіт веры і пераемнасць Традыцыі прынялі з рук бліжэйшых вучняў Хрыста. Да самага канца старанна абараняў артадаксальнасць, упэўніваючы ў ёй сваю паству. Аддаў жыццё за веру ў Езуса.
Належыць да кола самых малодшых вызнаўцаў Хрыста, кананізаваных Касцёлам. Памёр, маючы няпоўныя 15 гадоў. Яго кароткае жыццё характарызавалася сумленным выкананнем абавязкаў, паслухмянасцю і цярпеннем, а таксама радасцю і святасцю. Св. Дамінік з’яўляецца заступнікам міністрантаў, хлапечых хораў, маці ў бласлаўлёным стане і сужэнстваў, якія прагнуць мець патомства.
Святы ўсім сэрцам палюбіў моладзь. Будаваў святыні, школы і навучальныя ўстановы. Дапамагаў маладым людзям здабыць адукацыю, прафесію... Непахісна ўказваў ім правільную для хрысціяніна мадэль жыцця. Быў стварыцелем арыгінальнай у сваёй прастаце сістэмы выхавання, якая абапіралася на розуме, рэлігіі і любові. Аб яе плённасці сведчыць узнясенне да хвалы алтара выхаванца кс. Яна Боско – св. Дамініка Савіо.




Дарагія Чытачы!