Брат баніфратр Эмануэль Юран пра дарогу з медустановы ў кляштар.
Матэрыял завяршае цыкл сведчанняў духоўных асоб, якія адкрылі сваё пакліканне пасля разнастайнага жыццёвага досведу.†
Ад паштальёна да святара.
Кс. канонік Ян Рэйшаль: “У кожным пакліканні крыецца вялікая Божая таямніца”
Кс. Ян гаваркі і гарласты. Кожны яго зварот да цябе гучыць, як загад, і, гледзячы на парафіянак, якія несвядома выцягваюцца ў струнку побач са сваім пробашчам, напрошваецца выснова, што з яго атрымаўся б неблагі камандзір. Аднак ад лёсу начальніка будучы святар уцёк свядома. Лічыў, што важная прафесія і важная пасада будуць замінаць адданаму прыслужванню ў роднай парафіі. †
Раскрыццё паклікання да святарства кс. Андрэя Каўшука – сапраўдны доказ актыўнай Божай прысутнасці ў жыцці чалавека.
Працяг цыкла сведчанняў ксяндзоў, якія адкрылі сваё пакліканне пасля разнастайнага жыццёвага досведу. Кс. Андрэй Каўшук: “Пакліканне не распазнаецца ў момант, але з перспектывы паспрабаваць сябе ў пэўнай ролі” †
Нядзелю Добрага Пастыра сёлета адзначаем 25 красавіка і молімся аб пакліканнях да святарства і манаскага жыцця. З гэтай нагоды знаёмімся з жыццёвымі гісторыямі тых святароў нашай дыяцэзіі, што прыйшлі ў семінарыю з “багажом” – працоўным стажам, універсітэтам, адносінамі.
Якую ролю жыццёвы досвед іграе ў распазнанні канчатковага паклікання, чытайце ў сённяшнім нумары газеты “Слова Жыцця”. †
Кожны хрысціянін мае патрэбу ў дасведчаным і чуйным духоўным настаўніку, здольным умацаваць у веры і дапамагчы ў распазнанні Божай волі. Святая Фаустына некалькі гадоў малілася аб духоўніку, які б дапамог ёй у выкананні прароцкай місіі Міласэрнасці. І атрымала. У Вільні яе спавядальнікам і духоўным настаўнікам быў бласлаўлёны кс. Міхал Сапоцька, а ў Кракаве – а. Юзаф Андраш SJ.
Упершыню кс. Сапоцька сустрэўся з сястрой Фаустынай у чэрвені 1933 года ў Вільні, дзе быў спавядальнікам Кангрэгацыі Сясцёр Божай Міласэрнасці. “Ужо з самага пачатку яна паведаміла мне, – успамінаў ксёндз праз гады,...
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Слова Жыцця: інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997. Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі; Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч