Ці Бог дае крыж?
У суседнім пакоі мяне чакала маладая, шыкоўна апранутая дачка хворай бабулі. Убачыўшы святара, яна ўся неяк сціснулася, у яе пацямнелым абліччы цяжка было разглядзець эмоцыі. Аднак позірк здраджваў унутраны бунт. Калі я зачыніў за сабой дзверы пакою, яна ціха адазвалася: “Ойча, я такая няшчасная... Чаму Бог дапусціў да маёй мамы такое? Яна так пакутуе. Мне так цяжка з ёю...”
Мяне ўразіў кантраст паміж хворай маці і поўнай сіл дачкою. Адна спаралізаваная, але шчаслівая. Другая здаровая, але няшчасная. Хворая радуецца Богам, а здаровая бунтуецца супраць Яго. Спаралізаваная думае, як дапамагчы здаровай, а здаровая сканцэнтравана толькі на сваіх перажываннях. Колькі ў нашым жыцці такіх парадоксаў? Наколькі па-рознаму людзі перажываюць свой крыж пакут або цярпенні блізкай асобы! †