У сучасным свеце мы маем справу з дынамічнасцю развіцця навукі, тэхнікі, грамадскага жыцця. Сённяшнія часы патрабуюць ад нас усё большай кампетэнцыі. Працадаўцы патрабуюць ад працаўнікоў павышэння прафесійнай кваліфікацыі. Падобным чынам адбываецца з верай. Вера патрабуе сёння сумленных ведаў, бо так, як увесь час павінен паглыбляць свае веды чалавек, які хоча развівацца інтэлектуальна, так таксама і той, хто хоча ўзрастаць духоўна, павінен нястомна – адначасова з многімі іншымі справамі – паглыбляць свае рэлігійныя веды.
У дакументах Касцёла, між іншым у “Catechesi tradendae”, а таксама...
“Міласэрнасць сама па сабе як дасканаласць бясконцага Бога таксама бясконцая. Бясконцай і невычэрпнай з’яўляецца і гатоўнасць Айца прымаць сваіх блудных сыноў, якія вяртаюцца ў Яго дом. Бясконцыя таксама гатоўнасць і моц прабачэння, якія маюць сваю сталую аснову ў неапісальнай каштоўнасці ахвяры Сына. Ніводзін людскі грэх не можа ні перавысіць, ні абмежаваць гэтую моц. Абмежаваць яе з боку чалавека можа толькі адсутнасць добрай волі, негатоўнасць да навяртання, а значыць да пакаяння, супраціўленне і пярэчанне ласцы, праўдзе і асабліва сведчанню крыжа і ўваскрасення Хрыста”.  ...
Святар – найміт Хрыста Кожны святар – гэта звычайны грэшны чалавек, але ён быў пасланы, каб складваць дары і ахвяры за грахі. Так ён становіцца падобным да Хрыста Святара. Найвышэйшым і Адзіным Святаром з’яўляецца Езус Хрыстус. Святар быў наняты Богам, каб працаваць у Яго аўчарні. Гэтыя найміты дзеляцца на добрых, сумленных, тых, якія спрабуюць – наколькі могуць – рэалізаваць ідэал добрага пастыра, а таксама несумленных, пра якіх Хрыстос выразна гаворыць у Евангеллі. Бог надзяляе сваіх наймітаў уладай, але не забірае ў іх вольнай волі. Аб вартасці гэтага найміта сведчыць ...
Хвароба з’яўляецца адным з негатыўных вынікаў першароднага граху. Чалавек у хваробе адчувае сваё бяссілле, абмежаванасць і смяротнасць. Гэта супярэчыць натуральнай волі жыцця і становіцца для веруючых заклікам да таго, каб паглядзець на гэтую складаную сітуацыю з верай. Як знайсці сэнс фізічнага ці псіхічнага болю, страху і неспакою, звязанага з нашай смяротнай натурай? Дзе шукаць дапамогі ў пакутах, якія могуць прывесці да закрытасці ў сабе, нават да роспачы і бунту супраць Бога? Толькі ў Хрысце, Уцелаўлёным Слове, Збаўцы чалавека і Пераможцы смерці можна знайсці дапамогу і адказы на гэтыя...
“Прыміце Духа Святога. Каму адпусціце грахі, таму будуць адпушчаны, на кім пакінеце, на тым застануцца” (Ян 20, 22–23)
Калі мы назіраем за людзьмі і падзеямі, узнікае пытанне, чаго ў свеце больш: дабра ці зла? Святое Пісанне кажа, што Пан Бог стварыў чалавека на свой вобраз і падабенства. Чалавек выйшаў з Божых рук цудоўным стварэннем. Ён прыгожы, гарманічны, радасны, вольны. Параўноўваючы свет, створаны Богам, з сучасным светам, мы не можам не заўважыць розніцы. Таму ў нас паўстаюць пытанні: “Адкуль у сэрцы чалавека з’явілася зло?”, “Якім чынам мы можам змагацца з ім?”. Бог не ствараў зла...
Слова Жыцця: інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997. Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі; Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч