ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць

Варта ведаць (152)

Варта ведаць

☞ У Касцёле будуць аб’яўлены 5 новых бласлаўлёных. У іх ліку кард. Стэфан Вышынскі – арцыбіскуп-мітрапаліт Гнезна і Варшавы, Прымас Польшчы; кс. Франчэска Матола – заснавальнік свецкага інстытута Аблатак Найсвяцейшага Сэрца ў Калабрыі; а таксама 3 свецкія вернікі: італьянка Алесандра Сабаціні, іспанец Хуан Родж Дзігль і бразільянка Бенігна Кардоса да Сілва. Разам з тым, з прызнаннем гераічнасці цнотаў, абвешчаны Слугі Божыя: італьянскі біскуп Аўгуста Чэзарэ Бертацоні, французскі святар Луі Кэрб, іспанская манахіня Францішка ад Дзіцятка Езус з Ордэна св. Клары.
   

Варта ведаць (151)

Варта ведаць

☞ Папа Францішак прызначыў ва Украіне дапаможным біскупам Кіева-Жытомірскай дыяцэзіі кс. Аляксандра Язлавецкага. Да гэтага часу святар працаваў канцлерам і мадэратарам дыяцэзіяльнай курыі. Малады ксёндз (40 гадоў) увойдзе ў топ-5 самых маладых рымска-каталіцкіх біскупаў свету. Ён толькі на 3 месяцы старэйшы за наймалодшага іерарха, якім з’яўляецца біскуп Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Пятро Лаза. Адметна, што ўсе 5 іерархаў нясуць служэнне ва Украіне.
   

Варта ведаць (150)

Варта ведаць

☞ Святы Айцец Францішак накіраваў прывітанне арганізатарам і ўдзельнікам ХХV Міжнароднага кангрэсу праваслаўнай духоўнасці на тэму “Пакліканыя да жыцця ў Хрысце”. Форум па традыцыі праходзіць у італьянскім манастыры ў Базэ. Гэта адзінае месца, дзе сустракаюцца прадстаўнікі амаль усіх Праваслаўных Цэркваў. У спецыяльнай тэлеграме Папа заклікаў вернікаў паглыбляць духоўныя скарбы, якія аб’ядноўваюць католікаў і праваслаўных, каб быць пераканаўчымі сведкамі Евангелля жыцця і даваць чалавецтву надзею ў пошуках сапраўдных адказаў.
   

Варта ведаць (149)

Варта ведаць

☞ Папа Францішак сустрэнецца з еўрапейскімі скаўтамі ў рамках форуму “Euromoot-2019”, які праходзіць у Ватыкане. У ім прымаюць удзел каля 5-ці тысяч членаў скаўцкага руху ва ўзросце ад 16-ці да 21-го года. Праграма форуму ўключае прэзентацыю скаўцкай дзейнасці ў ваколіцах Рыма (Італія), дзе можна падзяліцца сваім досведам, распавесці пра асаблівасці скаўцкіх традыцый у розных краінах. Акрамя таго, удзельнікі сустрэчы наведваюць месцы, звязаныя з жыццём вядомых святых, і рыхтуюцца да аўдыенцыі са Святым Айцом.
   

Варта ведаць (148)

Варта ведаць

☞ Ватыканская дыкастэрыя па справах свецкіх, сям’і і жыцця падала тэмы, выбраныя Святым Айцом Францішкам для адзначэння Сусветных дзён моладзі. 2 бліжэйшыя адбудуцца ў дыяцэзіях, а чарговыя будуць мець міжнародны характар і пройдуць у Лісабоне (Партугалія). Тэма СДМ на 2020 год – “Хлопча, кажу табе, устань” (Лк 7, 14), на 2021 год – “Устань! Я зраблю цябе сведкам таго, што ты бачыў” (параўн. Дз 26, 16). У 2022 годзе моладзь будзе разважаць над тэмай “Сабраўшыся, Марыя паспяшыла” (параўн. Лк 1, 39).
   

Варта ведаць (147)

Варта ведаць

☞ З даклада Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў вынікае, што ва ўсім свеце налічваецца больш за 70 мільёнаў бежанцаў, перасяленцаў і тых, хто шукае прытулку. Самай шматлікай, 41,3-мільённай групай з’яўляюцца т. зв. унутраныя бежанцы, у межах сваіх родных краін. 20,4 мільёнаў чалавек пакінулі сваю краіну як бежанцы па прычыне войнаў і праследавання. Больш таго, 5,5 мільёнаў асоб знаходзяцца пад мандатам Праграмы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па аказанні дапамогі палестынскім бежанцам на Блізкім Усходзе. І яшчэ 3,5 мільёны чалавек надалей чакаюць рашэння па хадайніцтве аб прадастаўленні прытулку.
   

Варта ведаць (146)

Варта ведаць

☞ Папа Францішак прызначыў дэлегата для апекі над паломнікамі ў Лурдзе (Францыя). Ім стаў дапаможны біскуп Лілійскай архідыяцэзіі Антуан Эруар. Святы Айцец, па яго словах, імкнецца зразумець, “якія дадатковыя формы пастырства, акрамя многіх, якія ўжо ёсць, маглі б дапамагчы лурдскаму санктуарыю яшчэ больш развівацца ў якасці месца малітваў і хрысціянскіх сведчанняў”. Мандат б-па Эруара, які не пакідае служэнне ў Ліле, будзе абмежаваны прытулкам у дыяцэзіі Тарб і Лурд. Прызначэнне атрымана на пэўны тэрмін, што сведчыць пра яго часовасць дзеля дапамогі паломнікам.
   

Варта ведаць (145)

Варта ведаць

☞ Папа Францішак дазволіў арганізоўваць афіцыйныя паломніцтвы ў Меджугор’е (Боснія і Герцагавіна). Раней яны былі пад забаронай Касцёла. Распараджэнне Святога Айца з’яўляецца праявай асаблівай пастырскай увагі да той рэчаіснасці, што ў Меджугор’е прыбываюць натоўпы людзей і атрымліваюць там шчодрыя Божыя ласкі. Аднак гэты жэст не павінен інтэрпрэтавацца вернікамі як пацвярджэнне аб’яўленняў Багародзіцы ў Меджугор’і: іх верагоднасць яшчэ патрабуе дадатковага вывучэння з боку Касцёла. “Варта пазбягаць таго, каб паломніцтвы выклікалі двухсэнсоўнасць з дактрынальнага пункту гледжання”, – гаворыцца ў паведамленнні прэс-цэнтра Апостальскай Сталіцы.
   

Старонка 9 з 27:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.