ГРОДНА
Панядзелак,
14 кастрычніка 2024 года |
Варта ведаць
На падставе інтэрнэт-крыніц
21 сакавіка 2021
|
☞ Польшча. “Карытас” Познанскай архідыяцэзіі рыхтуе велікодны сняданак для 800 бедных, патрабуючых, бяздомных і адзінокіх. З-за трываючай пандэміі каранавіруса ў нядзелю Уваскрасення Пана не атрымаецца сесці за супольны стол, таму традыцыйныя велікодныя стравы будуць выдавацца навынас. У сталовай “Карытас”, якую вядуць сёстры альжбетанкі, будуць раздавацца харчовыя пакеты. Кожны патрабуючы атрымае навынас журэк, белую каўбасу, паштэт, салат, яйкі і дадаткова святочны пакунак. †
Паўсюдны Касцёл (11)
☞ Германія. Нямецкі епіскапат абраў жанчыну сакратаром. 51-гадовая доктар Біт Жыль стане першай жанчынай на гэтай пасадзе. Выбар быў зроблены ўдзельнікамі пленарнага сходу епіскапату. Новыя абавязкі яна прыме на сябе 1 ліпеня. Да гэтага часу Жыль была кіраўніком аддзела душпастырства дзяцей, моладзі і сям’і ў біскупскай курыі ў Лімбургу. Ардынарыем гэтай дыяцэзіі з’яўляецца біскуп Георг Бецынг, старшыня епіскапату. На прэс-канферэнцыі ён ацаніў сваю калегу як “сур’ёзнага тэолага”, які ведае розныя структуры Каталіцкага Касцёла і валодае найлепшымі арганізатарскімі здольнасцямі. †
Паўсюдны Касцёл (10)
☞ Паўднёвая Карэя. У Сеуле кардынал Андрэ Ём Су Чжун удзяліў прэзбітэрскія пасвячэнні 20-ці дыяканам. Сярод новых ксяндзоў ёсць таксама будучы місіянер, накіраваны на працу ў Лацінскую Амерыку. Пасвячэнні адбыліся з захаваннем санітарных абмежаванняў, уведзеных з-за пандэміі Covid-19. У цэлебрацыі ўдзельнічалі бацькі новапрэзбітэраў, іх пробашчы, а таксама дапаможныя біскупы і некалькі іншых канцэлебрантаў. †
Паўсюдны Касцёл (9)
☞ Партугалія. Арганізатары СДМ-2023 у Лісабоне прадставілі афіцыйны гімн сустрэчы. Твор пад назвай “Há Pressa no Ar” (што можна даслоўна перакласці “У паветры – паспешнасць”) натхнёны тэмай моладзевага форуму: “Сабраўшыся, Марыя ў тыя дні паспяшыла ў горную краіну” (Лк 1, 39). “Спяваючы гэты гімн, моладзь з усяго свету запрошана атаясаміць сябе з Марыяй; сабрацца, каб служыць, каб прыняць місію і змяняць свет”, – тлумачаць арганізатары СДМ у паведамленні для прэсы. Аўтарамі твора з’яўляюцца кс. Жуан Паўлу Вас і музыкант Пэдру Фэрэйра, якія паходзяць з партугальскай дыяцэзіі Каімбры. Твор разам з тэледыскам даступны на канале Youtube партугальскай рэдакцыі СДМ. †
Паўсюдны Касцёл (8)
☞ Польшча. Скончыўся найбуйнейшы пасля вайны рамонт Марыяцкай базілікі ў Гданьску, які фінансаваўся ў асноўным Еўрапейскім саюзам. Рамонт, выдаткі на які склалі 19 мільёнаў 746 тысяч злотых, працягваўся больш за 3 гады і вёўся мясцовай парафіяй. У выніку праекта павялічылася турыстычная прывабнасць Марыяцкай базілікі, эстэтыка святыні і ўсяго Галоўнага горада. Асноўнай мэтай праекта было аднаўленне, кансервацыя базілікі і абарона яе ад заняпаду. Гэта дазволіла аднавіць першапачатковую каштоўнасць і захаваць культурную спадчыну храма для будучых пакаленняў. †
Паўсюдны Касцёл (7)
☞ Мадагаскар. Папа Францішак ахвяраваў 50 тысяч еўра, каб дапамагчы галодным рэгіёнам на поўдні Мадагаскара. Яны будуць накіраваны на патрэбы вязняў, у тым ліку жанчын, якія адбываюць турэмнае пакаранне разам са сваімі дзецьмі. Фінансавая дапамога будзе аказана 3-ом пэнітэнцыярным установам. Адмысловая дамова была заключана паміж прадстаўнікамі мясцовых улад, Апостальскім нунцыем у Мадагаскары арцыбіскупам Рока Гуальцьеры і арцыбіскупам Антананарыву Адонам Разанакалонам пасля іх сумеснага візіту ў турмы. †
Паўсюдны Касцёл (6)
☞ ЗША. Палата прадстаўнікоў штата Агая прыняла законапраект, які патрабуе крэмацыі або пахавання цел дзяцей, жыццё якіх перапыняецца падчас хірургічных абортаў. Жанчына павінна даць пісьмовае распараджэнне, што рабіць з целам ненароджанага. У выпадку яе адмовы гэтае рашэнне прымае абортная клініка і здзяйсняе пахаванне за свой кошт. Законапраект прадугледжвае крымінальную адказнасць першай ступені для тых, хто свядома не клапоціцца аб далейшым лёсе абартаваных дзяцей. †
Паўсюдны Касцёл (5)
☞ Польшча. Папам Францішкам заснавана Ольштын-Гданьская епархія візантыйска-ўкраінскага абраду. Для яе былі аддзелены некаторыя тэрыторыі ПшэмысльскаВаршаўскай архіепархіі і Вроцлаўска-Гданьскай епархіі. Першым біскупам прызначаны а. Аркадзь Траханоўскі. Новая епархія займае 90 075 км², налічвае 43 парафіі і душпастырскія цэнтры. Катэдрай вызначана царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў Ольштыне. †
Наступныя артыкулы...
Старонка 5 з 27:
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 79 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.