ГРОДНА
Серада,
09 кастрычніка
2024 года
 

Варта ведаць

Варта ведаць (8)

Варта ведаць

Папа адказаў на ліст трохгадовай дзяўчынкі
   Трохгадовая дзяўчынка напісала папе Францішку ліст, і той на яго адказаў. Алічэ Марыя Рокка з Озіа Сопра ў паўночна-італьянскай правінцыі Бергама ў маі прыняла ўдзел у св. Імшы з нагоды 50-годдзя з дня смерці Яна XXIII. Францішак пацалаваў яе і блаславіў, калі праходзіў паміж натоўпу вернікаў. Гэта ўразіла дзяўчынку, і Алічэ Марыя напісала з дапамогай бабулі ліст да Святога Айца, у якім папрасіла бласлаўлення для сябе, сваёй сям’і і дзіцячага садка. Цяпер яна атрымала адказ ад Папы з бласлаўленнем, паведаміла 13 ліпеня “Corriere della Sera”.
    Гэта не першы прыклад, які сведчыць аб тым, што Святы Айцец з увагай ставіцца да карэспандэнцыі, якая надыходзіць на яго адрас. Так, у маі папа Францішак выслаў ліст да маладых вязняў з Каліфорніі, у якім паабяцаў маліцца за іх. Фота Святога Айца, на якіх ён абмыў ногі жыхарам калоніі для непаўналетніх у Рыме ў Вялікі чацвер, узрушылі вязняў у Лос-Анджэлесе, і яны скіравалі ліст Пантыфіку, падзякаваўшы яму за гэты ўчынак і просячы аб малітве. У адказ Папа выслаў ліст, дзе папрасіў езуіцкую асацыяцыю, якая апекуецца маладымі вязнямі, перадаць ім, што ён памятае пра іх у малітве.

Паводле беларускай секцыі Radio Vaticano

   

Варта ведаць (7)

Варта ведаць

Дзіця ва ўлонні маці таксама чалавек
   У штаце Індыяна ў ЗША здарылася падзея, якая з’яўляецца чарговым доказам таго, што дзіця пасля некалькіх тыдняў развіцця ва ўлонні маці таксама з’яўляецца чалавекам. Уолтэр Джошуа Фрэц нарадзіўся праз 19 тыдняў пасля таго, як быў зачаты. Ён жыў на працягу некалькіх хвілін. Яго маці расказвае, што чула, як б’ецца яго сэрца. Гэтая падзея і сведчанне маці закранула сэрцы мільёнаў людзей, а таксама стала моцным пацвярджэннем таго, што дзіця, якое жыве ва ўлонні маці, таксама з’яўляецца жывым чалавекам. Здымкі са шпіталя распаўсюдзіліся па ўсім Інтэрнэце. І хоць Уолтэр пражыў вельмі мала, яго жыццё з’яўляецца цудоўным сведчаннем.

Infocatolica.com

   

Варта ведаць (6)

Варта ведаць

Адзінокі пілігрым у дарозе на СДМ
    Пасля выбару папы Фран­цішка з Трайры ў паўночна-ўсходняй частцы Бразіліі выру­шыў адзінокі пілігрым. Мэтай яго пілігрымкі з’яўляюцца Сусветныя дні моладзі ў Рыа-дэ-Жанейра.
    Фабіа Матэус Фейтоса плануе прайсці пешшу 3 тысячы кіламетраў і сустрэцца са Святым Айцом Францішкам. Падчас гэтай пілігрымкі ён стараецца ажыццяўляць дэвіз сёлетніх Сусветных дзён моладзі, абвяшчаючы Евангелле і заахвочваючы маладых людзей далучацца да яго. Пілігрым жанаты і мае дваіх дзяцей. Каб мець магчымасць рэалізаваць сваё жаданне, ён папрасіў звольніць яго з працы.
    Усе ўважліва сочаць за вандраваннем гэтага бразільскага пілігрыма, які падчас дарогі сустракае розныя цяжкасці. Сам пілігрым гаворыць, што мае магчымасць адчуць дух канкрэтнай евангелізацыі ў супольнасцях, якія ён сустракае.

Ватыканскае радыё

   

Варта ведаць (5)

Варта ведаць

Духоўныя асобы не могуць насіць зброю
    Аб гэтым выказаліся біскупы Філіпінаў, якія скрытыкавалі новы ўрадавы дэкрэт, што дазваляе, між іншым, таксама і духоўным асобам насіць агнястрэльную зброю, асабліва тым, хто працуе на місійных тэрыторыях і на тэрыторыях з высокай рызыкай.
    Паводле іерархаў, гэта супярэчыць хрысціянскай веры нават для асабістай абароны.
    Бп Анэста Антыока, біскуп Кубао, на тэрыторыі гістарычнай сталіцы Кесон-Сіці, выказаўся, што пакліканне і роля духоўных асоб у ператварэнні грамадства адрозніваецца ад свецкіх дзеячаў і дадаў, што духавенства павінна больш звяртаць увагу на сваю місію сярод вернікаў, а не на сваю бяспеку.
    Агенцтва “Asianews” падае таксама, што ўлады рэгіёна Мінданао хочуць навязаць замежным біскупам і місіянерам узброены эскорт, аднак большасць адмаўляецца ад такой прапановы, бо гэта будзе абмяжоўваць сведчанне, якое яны даюць людзям, што таксама сустракаюцца з такімі праблемамі.

Ekai.pl

   

Варта ведаць (4)

Варта ведаць

Папа Францішак атрымаў пажыццёвы білет
    Як арцыбіскуп Буэнас-Айрэса сённяшні Папа вельмі часта карыстаўся грамадскім транспартам. А нядаўна ён атрымаў білет на ўсе сродкі гарадскога транспарту ў Рыме. Нетыповы падарунак звязаны з нядаўнімі звычкамі папы Францішка. Італьянскія СМІ падалі, што пажыццёвы білет Папа атрымаў ад дырэктара рымскай гарадской установы камунікацыі “Atac” Рабэрта Дыяцэцці, які сказаў Папе: “Карта дзейнічае ва ўсёй камунікацыйнай сетцы Рыма. Ваша Святасць, Вы можаце ўжываць яе на кожным транспартным сродку”. На што Святы Айцец адказаў, што хіба, на жаль, не зможа выкарыстаць такую магчымасць, бо ніхто не дазволіць яму праехацца.

Wiara.pl

   

Варта ведаць (3)

Варта ведаць

warto by

Чаму Папа не спявае?
    Назіраючы за папам Францішкам, многія заўважылі, што Наступнік св. Пятра не спявае ні падчас адпраўлення св. Імшы, ні ўдзяляючы ўрачыстае бласлаўленне.
    Аднак, вядомы італьянскі ватыканіст Сандро Магістэр паведамляе, што ў гэтым няма нічога дзіўнага. Ён прызнае, што Папа любіць слухаць музыку, але сам не спявае. Прычынай гэтага з’яўляецца праблема са здароўем, паколькі ва ўзросце 21 года Хорхе Марыа Берголіа перажыў вельмі сур’ёзнае запаленне лёгкіх, у выніку чаго яму выдалілі верхнюю частку правага лёгкага. Пасля гэтых аперацый Папа мае кароткае дыханне і часам, нават калі гаворыць, яго голас гучыць ціха. Акрамя гэтага, ён сам прызнаўся, што вельмі фальшывіць.

Крыніца: ekai.pl

   

Варта ведаць (2)

Варта ведаць

warto by

Разводы ўсё-такі шкодзяць
    Да такой высновы прый­шлі бельгійскія вучоныя з універсітэта ў Левене. Яны сцвердзілі, што кожнае чацвёртае дзіця з разбітай сям’і хаця б адзін раз застаецца ў школе на другі год. Даследаванні таксама паказалі, што негатыўныя вынікі разводу больш уплываюць на хлопцаў. Дзеці з разбітых сем’яў маюць меншыя шансы на заканчэнне сярэдняй школы, а таксама ў іх горшыя рэзультаты ў вучобе. Сярод самых галоўных прычын такой з’явы падаецца тры: стрэс, звязаны з разводам, абмежаваны кантакт з бацькамі і больш сціплы бюджэт разбітых сем’яў. І хаця даследаванні праводзіліся толькі ў фламандскай частцы Бельгіі, больш заможнай, гэта ўсё роўна дае шмат прычын для роздуму.

Крыніца: www.deon.pl

   

Варта ведаць (1)

Варта ведаць

warto byЗапрашаем пазнаёміцца з новай рубрыкай, дзе мы збіраемся змяшчаць інфармацыю аб Касцёле, якая цікавіць кожнага чытача.
Расіяне хочуць сустрэцца з Папам
    У Расіі нядаўна было прa­ведзена анкетаванне, у якім апытаныя (каля 30%) адказалі, што адносіны паміж каталіцкім Касцёлам і праваслаўнай Царквой лічаць вельмі добрымі, а для амаль 60% выбар новага Біскупа Рыма быў незвычайна важнай падзеяй. 71% хацеў бы, каб папа Францішак наведаў Расію. Амаль адна трэцяя апытаных былі зацікаўлены ходам канклава, а 56% акрэслілі выбар новага Папы як важную падзею. Вынікі сацыялагічных даследаванняў указваюць на тое, што пасля выбару новага Папы расіяне маюць надзею на яшчэ лепшыя адносіны рускага праваслаўя з рымска-каталіцкім Касцёлам, на што ўказвае меркаванне звыш двух трэціх апытаных, якія хацелі б, каб папа Францішак наведаў Расію.

Крыніца: Расійскі цэнтр вывучэння грамадскага меркавання

   

Старонка 27 з 27:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  84

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.