Варта ведаць (32)
• У Лондане былыя англіканцы хочуць заахвоціць сваіх сувызнаўцаў па іх прыкладзе далучыцца да каталіцкага Касцёла, да ўстаноўленага для іх ардынарыяту. У кожнай супольнасці ардынарыяту адбыўся своеасаблівы дзень адкрытых дзвярэй. Пасля таго, як Сінод Касцёла Англіі дапусціў жанчын да біскупства, значная колькасць англіканцаў выразіла жаданне з’яднацца з каталіцкім Касцёлам. †