ГРОДНА
Нядзеля,
12 мая
2024 года
 

Варта ведаць

Варта ведаць (64)

Варта ведаць

•  У Глушыцы пад Валбжыхам скончыўся “Жывы Бэтлеем”. Гэта была самая вялікая жывая батлейка ў Польшчы. Яе самастойна падрыхтавалі мясцовыя жыхары і самі ж у ёй выступілі. На плошчы больш за гектар, вакол свайго касцёла, яны паставілі 21 хатку і некалькі загонаў для жывёлы. Усяго ў “Бэтлееме” выступіла звыш 60 чалавек, яшчэ столькі ж дапамагала ў падрыхтоўцы. Арганізатары падлічылі, што толькі за тры першыя дні “Жывы Бэтлеем” наведала каля 8 тысяч чалавек.  
   

Варта ведаць (63)

Варта ведаць

•  Прэзентацыя кнігі, якая ўяўляе сабой запіс размовы італьянскага ватыканіста Андрэа Тарнэлі з папам Францішкам, адбудзецца 12 студзеня 2016 г. у Інстытуце патрыстыкі Аўгустыніянум у Рыме. Кніга называецца “Il nome di Dio e Misericordia” (Імем Бога ёсць міласэрнасць), апублікавана выдавецтвам Piemme. Сустрэчу правядзе а. Федэрыка Ламбардзі, дырэктар прэс-бюро Апостальскай Сталіцы, а сярод выступоўцаў будуць: Дзяржсакратар Святога Пасаду кард. П’етра Паралін, былы будыст з Кітая Чжан Агосціно Янквінь, які нядаўна прыняў хрост у турме ў Падуі, а таксама знакаміты італьянскі акцёр Раберта Беніньі.  
   

Варта ведаць (62)

Варта ведаць

•  У межах першага апостальскага візіту на афрыканскім кантыненце папа Францішак наведаў тры краіны: Кенію (25–27 лістапада), Уганду (27–29 лістапада) і Цэнтральную Афрыканскую Рэспубліку (29–30 лістапада). Ён чацвёрты Папа, які накіраваўся на Чорны Кантынент. Святы Айцец асабіста прагнуў гэтай пілігрымкі, між іншым, менавіта ў сувязі з сітуацыяй, якая пануе ў краінах гэтага кантынента. Францішак перакананы, што гэта можа стаць укладам у вяртанне супакою. Гэта пятае ў гэтым годзе і адзінаццатае ад пачатку пантыфікату замежнае падарожжа Святога Айца па-за межы Італіі.  
   

Варта ведаць (61)

Варта ведаць

•  Хваля салідарнасці пракацілася па ўсім свеце ў сувязі з тэрактамі ў Парыжы, якія адбыліся ўвечары 13 лістапада. У выніку нападаў і штурму тэрарыстаў групоўкі “Ісламская дзяржава” загінула больш за 150 чалавек, з іх 112 – у канцэртнай зале тэатра Батаклан. У многіх краінах тысячы людзей прынеслі кветкі і лампады да пасольстваў Францыі, а знакавыя будынкі па ўсім свеце асвятлілі колерамі французскага сцяга – у прыватнасці, брытанскі стадыён “Уэмблі”, будынак новага Сусветнага гандлёвага цэнтра ў Нью-Ёрку, статую Хрыста-Збавіцеля ў Рыа-дэ-Жанейра. У той жа час Эйфелева вежа – адзін з сімвалаў Францыі – пагрузілася ў цемру.  
   

Варта ведаць (60)

Варта ведаць

•  Стартавала трэцяе выданне ватыканскай дабрачыннай латарэі. Па распараджэнні папы Францішка, прыбытак будзе прызначаны на дапамогу бежанцам і бяздомным. У латарэі можна выйграць падарункі, якія Святы Айцец атрымаў у мінулым годзе. Сярод 12 галоўных лотаў – аўтамабіль Lancia Ypsilon, гадзіннік Rolex, горны веласіпед, а таксама скураны чамадан і дыван, сатканы ўручную. Латарэю арганізуюць губернатар дзяржавы-горада Ватыкан кардынал Джузэпэ Бертэлі разам з папскім дабрадзеем арцыбіскупам Конрадам Краеўскім. Латарэйны білет каштуе 10 еўра. Яго можна набыць у крамах, музеях і аптэцы на тэрыторыі Ватыкана. Розыгрыш латарэі адбудзецца 2 лютага 2016 года.  
   

Варта ведаць (59)

Варта ведаць

•  Папа Францішак кананізаваў чатырох бласлаўлёных: кс. Вінцэнта Гросі з Італіі, с. Марыю ад Беззаганнага Зачацця з Іспаніі, а таксама Зэлію і Людвіка Марцін з Францыі – бацькоў св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус. Літургію канцэлебравалі кардыналы і біскупы, якія ўдзельнічалі ў XIV Звычайнай агульнай сесіі Сінода Біскупаў. У гаміліі Святы Айцец заўважыў, што Езус запрашае сваіх вучняў пайсці за Ім “шляхам любові і служэння, адкідваючы сусветную спакусу жадання займаць першае месца і загадваць іншым”. “Той, хто служыць іншым і сапраўды не мае аўтарытэту, дапаўняе ў Касцёле сапраўдную ўладу”, – казаў папа Францішак.  
   

Варта ведаць (58)

Варта ведаць

 

•  8 кастрычніка стала вядома імя лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры за 2015 год. На вялікую радасць і гонар для нашага народа, гэта імя беларускі Святланы Алексіевіч. Знаходзячыся ў Рыме на Сiнодзе Бiскупаў на тэму “Паклiканне i мiсiя сям’i ў Касцёле i сучасным свеце”, свае віншаванні пісьменніцы даслаў старшыня Канферэнцыi Каталiцкіх Бiскупаў у Беларусi Мiтрапалiт Мiнска-Магiлёўскi арцыбiскуп Тадэвуш Кандрусевiч. “Упэўнены, што такая высокая мiжнародная ўзнагарода стане для Вас новым натхненнем у далейшай творчай дзейнасцi, дапаможа ў выхаваннi новых пакаленняў лiтаратараў-гуманiстаў i заахвоцiць нашых суайчыннiкаў iмкнуцца да новых вышыняў у галiнах навукi, тэхналогii, культуры, мастацтва, лiтаратуры i iншых сферах дзейнасцi чалавека”, – зазначыў у лісце да першага беларускага лаўрэата Нобеля кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч.  
   

Варта ведаць (57)

Варта ведаць

 

•  Па рашэнні папы Францішка, падчас Юбілейнага Года міласэрнасці вернікі змогуць атрымаць адпушчэнне грахоў у святароў Братэрства святога Пія X (лефебрыстаў). Папа верыць, што ў бліжэйшы час будзе знойдзена рашэнне для аднаўлення поўных адносін са святарамі і біскупамі Кангрэгацыі. У адказ Братэрства выпусціла заяву, у якой выказала сваю падзяку Пантыфіку за гэты бацькоўскі жэст. Заява адлюстроўвае веру ў тое, што нават калі святары Братэрства не атрымліваюць права на правядзенне споведзі ад мясцовых ардынарыяў (з-за іх асаблівага статусу ў Царкве), адпушчэнне грахоў, тым не менш, будзе сапраўдным.
   
    Члены Савета кардыналаў (К-9) прадставілі Святому Айцу канчатковую прапанову стварэння новай дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця. Камісія закранула таксама пытанні, звязаныя са спосабамі прызначэння біскупаў і паскарэннем працэсаў аб выкарыстанні непаўналетніх духоўнымі асобамі. Прэс-сакратар Апостальскай Сталіцы адзначыў, што новая дыкастэрыя можа ўтварыцца раней, чым будзе апублікавана новая апостальская канстытуцыя аб Рымскай курыі. Гаварылася таксама аб новай дыкастэрыі, якая будзе займацца пытаннямі міласэрнасці, справядлівасці і міру. Аднак гэты праект яшчэ дастаткова сыры, і Савет пакуль не апрацаваў канчатковага рашэння. Чарговая сесія камісіі адбудзецца 10–12 снежня бягучага года. 
   

Старонка 20 з 27:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  233

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.