У чым мая вера? (26)

Вера ў Бога з’яўляецца найвышэйшай каштоўнасцю. Гэта да Яго мы звяртаемся, калі нам цяжка стаць перад тварам якойсьці ментальнай, жыццёвай праблемы. Мы ходзім у касцёл, спавядаемся, жывём рэлігіяй кожны дзень. Вера стварае ўсмешку, гэта дзякуючы ёй мы разумеем, што на самой справе з’яўляецца добрым, а што дрэнным. Дзякуючы ёй мы можам сказаць “СТОП”, беручы пад увагу нашыя каштоўнасці. Вера – гэта штосьці найважнейшае ў жыцці, і я лічу, што яна дапамагае нам кожны дзень.