ГРОДНА
Нядзеля,
10 лістапада
2024 года
 

Хрысціянская думка

У чым мая вера? (18)

Хрысціянская думка

Хрысціянская думка
Кс. бп Аляксандр Кашкевіч
   Няхай Бог блаславіць тых, хто цаной сваёй крыві захаваў веру. Кроў гэтых людзей разам з крывёй Хрыста, якой мы аддаём пашану ў працэсіі, становіцца адной крывёй Хрыста, які з’яўляецца Галавой Касцёла.
   
    Кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч
   Вера, як навучае святы апостал Павел, нараджаецца са слухання (параўн. Рым 10, 17). Але, каб хтосьці мог паверыць, найперш трэба абвяшчаць. Таму новая евангелізацыя арганічна ўпісваецца ў праграму адраджэння і ўмацавання веры. Каталіцкі Касцёл у Беларусі жадае ісці ў нагу з часам і адказваць на яго выклікі.
   
    Удзельнік пілігрымкі Ашмяны-Баруны
    Вера ж для ўдзельнікаў паломніцтва – гэта “жыццё з Богам”, гэта дар, атрыманы ў спадчыну ад бацькоў. Яна павінна быць “сэнсам”, “стылем” і “стрыжнем” жыцця мужчыны, таму што без веры немагчыма жыць.
   

У чым мая вера? (17)

Хрысціянская думка

Хрысціянская думка
Выказванне з моладзевага форума
   Веру трэба паглыбляць, увесь час пазнаваць Бога ў Яго слове, а таксама ў іншых людзях. Вера – самае важнае ў маім жыцці, я кіруюся хрысціянскімі ўчынкамі, таму ведаю, калі я раблю нешта добрае, а калі дрэннае. Я не мушу задумвацца “добра гэта ці дрэнна?”, бо ведаю, што добра, а што дрэнна.
    Кшыштаф Кабат
    Вера – гэта няспынная сувязь з Богам. У яе ёсць пэўны пачатак, але яна не павінна мець канца. Уваход у адносіны веры з Богам – гэта ўваход у абсалютны, няспынны кантакт – днём і ноччу; у свята і ў будні дзень; у добрым і ў дрэнным. Можна ісці далей гэтай сцежкай і сцвердзіць, што для чалавека веры на самой справе няма нічога “свецкага” (зразуметага, як адарванага ад адносін з Богам, такога майго, чалавечага, прыемнага...).
    Катэхізіс Каталіцкага Касцёла (ККК 150)
   Вера азначае перш за ўсё, што чалавек асабіста прымыкае да Бога; адначасова і непадзельна яна з’яўляецца дабравольнай згодай з усімі аб’яўленымі Ім праўдамі. Як асабістае з’яднанне з Богам і прызнанне праўды, якую Ён аб’явіў, хрысціянская вера адрозніваецца ад веры ў асобу чалавека. Добра і правільна цалкам даручыцца Богу і абсалютна верыць у тое, што Ён гаворыць. Падобная вера ў адносінах да стварэння была б ілжывай і дарэмнай.
   

У чым мая вера? (16)

Хрысціянская думка

Хрысціянская думка
Папа Францішак
   Менавіта вера, якая дазваляе бачыць далей за межы нашага чалавечага позірку, далей за межы зямнога жыцця, дазваляе сузіраць “адкрытыя нябёсы”, – як кажа св. Стэфан, – і жывога Хрыста праваруч Айца.
    Арцыбіскуп Клаўдыа Гуджэроці
   Езус – гэта паветра, якім я дыхаю. Мы з Ім знаёмы ўжо шмат часу, і нам немагчыма жыць адзін без аднаго. Калі мне прапануюць шукаць Бога ў нейкім іншым месцы – я не ведаю, куды яшчэ пайсці, бо Бог – унутры. Тут я ўзгадваю словы св. Аўгустына, які кажа: я шукаў Цябе звонку, шукаў Цябе ў рэчах, і пачуў голас, які сказаў мне: вярніся ў самога сябе, бо праўда ўнутры. Для мяне Езус – частка мяне, і я – частка Яго.
    Кс. бп Аляксандр Кашкевіч
   З даверам і адвагай ідзі­це за Езусам. Дазвольце, каб Ён заўсёды быў вашым настаўнікам і сябрам. Тады вы пераканаецеся, што жыццё набірае асаблівы сэнс і перад вамі адкрываюцца новыя дзівосныя гарызонты веры.
   

У чым мая вера? (15)

Хрысціянская думка

Хрысціянская думка
Кс. прэл. Юзаф Станеўскі
   Імкненне да даска­наласці, гэта значыць блізкасці з Панам Езу­сам, не з’яўляецца чымсьці, што можна распаліць у сабе самастойна. Гэта ласка, якую Ён дае тым, каму хоча. Але мы можам прасіць Хрыста, каб быў як мага больш шчодры, даючы яе, каб усё больш і больш маладых сэрцаў распальваў жаданнем наследаваць Яго.
    Кс. Аляксандр Яшэўскі
   Маладыя шукаюць праўды ў рэлігіі. Іх вера патрабуе сведчання пра Бога, які ў Езусе Хрысце паказаў сваю любоў да чалавека. Таму ў нашых парафіях, манаскіх супольнасцях і малітоўных групах мы імкнёмся даць ім магчымасць паглыбляць сваю веру.
   

У чым мая вера? (14)

Хрысціянская думка

Хрысціянская думка
Арцыбіскуп Фултан Дж. Шын
   Вера не з’яўляецца жаданнем ці воляй верыць у штосьці супя­рэчлівае з розумам. Вера не з’яўляецца жыццём, як калі б усё было насамрэч. Вера – гэта перажыванне праўды на падставе Божага аб’яўлення, дадзенага нам Касцёлам і Святым Пісаннем. Сам Бог стварае веру ў сваім вызнаўцы.
    Св. Аўгусцін
    Вера з’яўляецца кры­ніцай малітвы. Калі высахне крыніца веры, не можа плысці па­ток малітвы.
    Кс. Ян Твардоўскі
    Верыць – значыць нават не пытацца, як доўга нам яшчэ ісці ў цемры.
   

У чым мая вера? (13)

Хрысціянская думка

Хрысціянская думка
Папа Францішак
   Хрысціянін ніколі не павінен ні расчароўвацца, ні сумаваць, бо яго радасцю з’яўляецца Езус і свядомасць таго, што з Ім мы ніколі не адзінокія, таксама і ў цяжкія моманты, калі на нашым жыццёвым шляху з’яўляюцца праблемы і перашкоды, якіх вельмі шмат і якія здаюцца нам непераадольнымі.
   

У чым мая вера? (12)

Хрысціянская думка

Хрысціянская думка
Кс. бп Аляксандр Кашкевіч
   Пост – гэта адчуванне голаду Божага слова, бо толькі яно можа даць адказ на пытанні, якія нас непакояць, і надаць сэнс нашаму жыццю.
   

У чым мая вера? (11)

Хрысціянская думка

Хрысціянская думка
Кс. Тадэвуш Дайчэр
   Бог, ставячы чалавека ў складаныя сітуацыі, правакуе яго да акту веры. Такія сітуацыі праз дэманстрацыю нам нашага бяссілля могуць паглыбляць наша імкненне да Бога. Бог не хоча прыходзіць да нас незапрошаным. Любоў хоча быць чаканай, калі ж яе не чакаюць, то яна пагарджаная. У гэтым сэнсе вера – гэта чаканне. Ступень чакання Пана з’яўляецца сведчаннем веры ў Яго моц і Яго любоў. Ніколі не будзе дастаткова нашага чакання Бога.
   

Старонка 3 з 5:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  52

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.