ГРОДНА
Серада,
26 студзеня
2022 года
 

На скрыжаванні

Знайсці сваё месца ў свеце

На скрыжаванні

Ангеліна  ПакачайлаХвала Хрысту!
   Чарговы раз, паважаныя Чытачы, мы сустракаемся з Вамі на старонках рубрыкі “На скрыжаванні”. Ці не нагадвае Вам лістапад каляндар, з якога адрываюцца аркушы? Восень прыпамінае нам пра хуткаплыннасць часу. Для чалавека ва ўзросце – гэта ўспаміны, думкі аб страчаных магчымасцях. Для чалавека маладога – напамін аб тым, што трэба спяшацца: чакаюць няздзейсненыя справы і жаданні.
    У гэтым нумары паразважаем аб тым, як распараджацца сваімі рэсурсамі, што такое сіта маралі і “ўважлівыя прычыны” памылак маладосці.
   Што ж, паляцелі з Богам, нібы тыя лісты...
 

Жыць з цяжкасцямі... можна?

На скрыжаванні

Ангеліна  ПакачайлаХвала Хрысту!
   Мяркую, халоднымі паль­цамі гартаеце старонкі газеты, каб адшукаць рубрыку “На скрыжаванні”. Восеньскі настрой? Ведаеце, так і атрымалася ў сённяшнім нумары. З падаючым лісцем і дажджом прыходзіць час роздуму. Восень – самы час, каб паразважаць, “разгрузіцца” і зрабіць нейкія высновы.
    Сёння рубрыка “На скры­жаванні” прапануе Вам даведацца аб тым, як жыць з праблемамі, каб не згубіць смаку радасці, якім чынам назапашваецца вопыт і ці можна пражыць усё жыццё кахаючы.
   Добрага баўлення часу. З Богам!
   

Запрасіць сумленне ў ціхі куточак душы

На скрыжаванні

Ангеліна  ПакачайлаХвала Хрысту!
   Цешуся нашай чарговай сустрэчы, паважаныя Чытачы рубрыкі “На скрыжаванні”. Мінула лета са сваёй бесклапотнасцю, на парозе восень. Хочацца спадзявацца, што за плячыма ў Вас вялізны мяшок з сіламі, бадзёрасцю і добрым настроем.
   У сённяшнім нумары Вас чакае роздум над тым, што шэпча Вам на вуха цішыня, у якіх выпадках марыць проціпаказана і чаму псіхолаг прайграе “хвораму”.
   З Богам!
   

Выклікаць спакусу на дуэль

На скрыжаванні

Ангеліна  ПакачайлаХвала Хрысту!
   Паважаныя Чытачы, сёння ў рубрыцы “На скрыжаванні” я прапаную Вам засяродзіць увагу на місіі моладзі ў сучасным свеце, барацьбе са спакусамі і адчуванні моманту. Будзем слухаць музыку анёлаў і разважаць над надзённымі пытаннямі. А яшчэ, чытаць цікавыя цытаты Яна Паўла ІІ. Магчыма, нейкія выказванні дапамогуць Вам ва ўнутраным і знешнім пошуку. Спадзяюся на гэта.
   З Богам!
   

Адкрыць вочы на незаўважнае. Парадокс?

На скрыжаванні

Ангеліна  ПакачайлаХвала Хрысту!
   Вітаю чытачоў у чэрвеньскім выпуску рубрыкі “НА СКРЫЖАВАННІ”. Як бачым, лета да нас у гэтым годзе прыйшло хутка і раптоўна. Такія ж павароты чакаюць нас у сённяшнім нумары. Разважаем над тым, што незаўважна воку, “схавана” ад свету і для чаго патрэбна “пачуццетэрапія”. А таксама, калі ў каханні трэці далёка не лішні і навошта сустракацца з “прывідам”. Да летняга кактэйлю дададзім кавалачак лёду – відэаролік. Што ж, гатова да ўжытку. Прыемнага апетыту!
   

Старонка 8 з 14:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  340

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.