ГРОДНА
Пятніца,
08 лістапада 2024 года |
Прэса
З каталіцкіх СМІ (169)
У Рыме абмяркуюць
лёс зачыненых касцёлаў
лёс зачыненых касцёлаў
З гэтай мэтай адбудзецца 2-дзённая міжнародная канферэнцыя, удзельнікі якой разгледзяць феномен месцаў культу, якія больш не выкарыстоўваюцца.
Падчас канферэнцыі пад назвай “Бог тут больш не жыве? Праца з месцамі культу і комплекснае кіраванне спадчынай Касцёла” сабраныя засяродзяцца на пошуку рашэнняў сур’ёзнай і актуальнай, асабліва для Заходняй Еўропы, праблемы закрыцця касцёлаў і іх новага прызначэння.†З каталіцкіх СМІ (168)
Католікі Латвіі
вяжуць шкарпэткі
для Папы
вяжуць шкарпэткі
для Папы
Арыгінальную ініцыятыву да візіту Святога Айца ў краіну прыдумаў нацыянальны “Карытас”.
Гаворка ідзе пра звязаную ўручную на спіцах пару цёплых баваўняных шкарпэтак, упрыгожаных традыцыйным народным арнаментам. Самыя прыгожыя вырабы ўручаць у падарунак папу Францішку. Астатнія шкарпэткі ў якасці гуманітарнай дапамогі будуць перададзены ва Украіну, у раёны, пацярпелыя ад вайны. Разам з гэтым “Карытас” запрашае вернікаў, асабліва ўдзельнікаў конкурсу, маліцца за мір у свеце.†З каталіцкіх СМІ (167)
“Фальшывы Папа”
“Мы вылучылі навіны, якія нам здаваліся найбольш цікавымі, пачынаючы з часу аргенцінскай дыктатуры і да нашых дзён. Мы бралі іх адну за другой і правяралі, прыводзячы абвяржэнне і выкрыццё”, – адзначыў сааўтар.†
Пад такой назвай у свет выйшла кніга, падрыхтаваная італьянскімі журналістамі. У ёй сабраны шэраг фальшывых звестак пра асобу папы Францішка і яго выказванні, што з’яўляліся ў СМІ.
Нэлё Скава, адзін з сааўтараў, сказаў, што ідэя выдання нарадзілася пасля таго, як свет убачыла кніга “Ворагі Францішка”. У ёй расследавалася, з якім супрацівам і перашкодамі сутыкаецца Папа. Аўтары кнігі выбралі каля 80-ці асноўных абвінавачванняў у адрас Пантыфіка і правялі сур’ёзную працу па іх развянчанні.“Мы вылучылі навіны, якія нам здаваліся найбольш цікавымі, пачынаючы з часу аргенцінскай дыктатуры і да нашых дзён. Мы бралі іх адну за другой і правяралі, прыводзячы абвяржэнне і выкрыццё”, – адзначыў сааўтар.†
З каталіцкіх СМІ (166)
Усё пра
Яна Паўла II
WORTAL JP2 будзе запушчаны ў 2020 годзе, да 100-годдзя з дня нараджэння Папы паляка.†
Яна Паўла II
У Польшчы ідзе распрацоўка “Вайтыла-партала”, які будзе поўным інтэрнэт-каталогам матэрыялаў, звязаных з асобай Яна Паўла II, што дакументуюць яго жыццё і вучэнне.
Партал ствараецца ў 4-ох напрамках: папулярызацыя – матэрыялы, прыдатныя для кінарэжысёраў, журналістаў і інстытутаў культуры; адукацыя – тое, што можа спатрэбіцца настаўнікам і катэхетам; навука – для тых, хто вывучае спадчыну св. Яна Паўла II; і сектар для тых, хто прыватна зацікаўлены жыццём і вучэннем Папы.WORTAL JP2 будзе запушчаны ў 2020 годзе, да 100-годдзя з дня нараджэння Папы паляка.†
З каталіцкага друку (165)
100 дзён
у шляху і малітве
у шляху і малітве
Такую амбіцыйную мэту паставілі арганізатары паломніцтва-падзякі з нагоды стагоддзя незалежнасці Латвіі. Пілігрымка пачалася з Аглоны і пройдзе ўздоўж межаў краіны.
Ініцыятар праекта – а. Арніс Мазілеўскіс, пробашч у Бебрэнесі. Ён растлумачыў, што паломніцтва з’яўляецца сімвалічнай падзякай Богу за радзіму, яе незалежнасць і мову. Менавіта таму айцец заклікаў да ўдзелу ў пілігрымцы не толькі католікаў, але і ўсіх хрысціян. Святар разумеў, што далёка не кожны можа сабе дазволіць 3 месяцы падарожжа, таму прапанаваў, каб жадаючыя далучаліся да групы хаця б на 1-2 дні. Суправаджаць паломнікаў можна і духоўна, у прыватнасці на партале Facebook. †З каталіцкага друку (164)
“Ружанец
на ўзбярэжжы”
на ўзбярэжжы”
Гэтая малітоўная акцыя грунтавалася на польскім “Ружанцы да межаў”. У ёй прынялі ўдзел некалькі дзесяткаў тысяч католікаў Вялікабрытаніі.
Ініцыятарамі выступілі свецкія людзі. Але акцыя атрымала падтрымку біскупаў і нават самога папы Францішка, які ўпэўніў удзельнікаў малітвы ў сваёй духоўнай падтрымцы. Ружанец адгаворвалі ў больш за 400-ах розных месцах. Тыя, хто не мог дабрацца на ўзбярэжжа, маліліся на берагах рэк ці каналаў, а таксама на мастах. Людзі прасілі аб адраджэнні веры і аб культуры жыцця. Асаблівым кантэкстам малітвы была таксама трагедыя Альфі Эванса (двухгадовага хлопчыка, якога па рашэнні суда адключылі ад апаратаў жыццязабеспячэння). †З каталіцкага друку (163)
Вучні Бенедыкта ХVI
збяруцца ў Італіі
Члены “Кола вучняў Ратцынгера” сустракаюцца рэгулярна з 1977 года. У яго ўваходзяць асобы, якія пад кіраўніцтвам Папы на пенсіі пісалі доктарскія дысертацыі ці былі яго памочнікамі. На працягу апошніх гадоў Бенедыкт XVI не прымае ўдзел у пасяджэннях, але заўсёды імкнецца знайсці час, каб памаліцца разам з былымі студэнтамі або пазнаёміцца з вынікамі іх дыскусій. †
збяруцца ў Італіі
Сустрэча дактарантаў Ёзафа Ратцынгера адбудзецца ў Кастэль-Гандольфа і будзе прысвечана тэме “Касцёл і дзяржава. Касцёл і грамадства”.
Упершыню ў пасяджэнні аб’яднання “Кола вучняў Ратцынгера” прымуць удзел члены “Новага кола вучняў” – маладыя даследчыкі навуковай спадчыны Бенедыкта XVI, якія не былі яго непасрэднымі студэнтамі.Члены “Кола вучняў Ратцынгера” сустракаюцца рэгулярна з 1977 года. У яго ўваходзяць асобы, якія пад кіраўніцтвам Папы на пенсіі пісалі доктарскія дысертацыі ці былі яго памочнікамі. На працягу апошніх гадоў Бенедыкт XVI не прымае ўдзел у пасяджэннях, але заўсёды імкнецца знайсці час, каб памаліцца разам з былымі студэнтамі або пазнаёміцца з вынікамі іх дыскусій. †
З каталіцкага друку (162)
Свет убачыла
кулінарная кніга
папы Францішка
Выданне багата ілюстравана і пераплецена анекдотамі (напрыклад, пра катлеты, якімі яго маці дзялілася з беднымі). Кніга змяшчае 40 простых рэцэптаў, натхнёных сустрэчамі, падарожжамі, досведам і ўспамінамі пра дзяцінства Папы. †
кулінарная кніга
папы Францішка
Яна называецца “За сталом Францішка. Яго апавяданні і рэцэпты, якія дораць смак жыццю”. Аўтарам выдання выступіў Раберта Альбаргеці.
У кнізе апісаны этапы жыцця Хорхе Марыа Берголіа з дзяцінства да сённяшніх дзён з пункту гледжання яго адносін да фізічнай і духоўнай ежы. Між іншым, згадваецца аб неўспрыняцці марнатраўства, няроўнасці ў доступе да ежы і сацыяльнай няроўнасці, ліхаманкавым, пустым і небяспечным спажывальніцтве і, у той жа час, аб вядзенні “кухні рэштак”, паважлівай да прыроды і прадуктаў – плёну чалавечай працы і Божага дару.Выданне багата ілюстравана і пераплецена анекдотамі (напрыклад, пра катлеты, якімі яго маці дзялілася з беднымі). Кніга змяшчае 40 простых рэцэптаў, натхнёных сустрэчамі, падарожжамі, досведам і ўспамінамі пра дзяцінства Папы. †
З каталіцкага друку (161)
Дакумент
моладзі аб Касцёле
прадстаўлены
ў Ватыкане
Гэта першы ў гісторыі ватыканскі дакумент, цалкам падрыхтаваны маладымі людзьмі. У Пальмовую нядзелю ён быў перададзены папе Францішку. Гэта зрабіў прадстаўнік Панамы – краіны, дзе ў наступным годзе пройдуць Сусветныя дні моладзі. †
моладзі аб Касцёле
прадстаўлены
ў Ватыкане
У ім распавядаецца пра тое, як выглядаюць Касцёл і свет вачамі маладога пакалення, а таксама якія чаканні адносна служэння Касцёла маюць маладзёны.
Дакумент з’яўляецца падсумаваннем перадсінадальных дэбатаў моладзі з усяго свету, што трывалі апошні час. Складаецца з 3-ох частак. Першая прысвечана выклікам і магчымасцям, якія стаяць перад сучаснай моладдзю; другая распавядае пра веру і пакліканне, праніклівасць і спадарожнічанне маладым; трэцяя – аб фармацыйных і душпастырскіх дзеяннях Касцёла.Гэта першы ў гісторыі ватыканскі дакумент, цалкам падрыхтаваны маладымі людзьмі. У Пальмовую нядзелю ён быў перададзены папе Францішку. Гэта зрабіў прадстаўнік Панамы – краіны, дзе ў наступным годзе пройдуць Сусветныя дні моладзі. †
З каталіцкага друку (160)
“Бог малады”
Гэта не першая кніга-інтэрв’ю Святога Айца Францішка. У студзені 2016 года свет пабачыла апублікаваная размова Папы з журналістам-ватыканістам Андрэа Тарніелі пад назвай “Імя Бога – Міласэрнасць”. .†
Пад такой назвай будзе прэзентавана кніга ў фармаце інтэрв’ю з папам Францішкам. У ёй Святы Айцец адказвае на пытанні журналіста і пісьменніка Томаса Леанчыні – аўтара інтэрв’ю з дзеячамі палітыкі, эканомікі і кіно.
Прэзентацыя выдання прымеркавана да Сусветнага дня моладзі, які папярэднічае кастрычніцкай асамблеі Сінода Біскупаў, прысвечанай тэме моладзі. Як паведамляе выдавец, Пантыфік звяртаецца ў кнізе да маладых людзей ва ўсім свеце, якія належаць або не належаць да Касцёла, уступаючы з імі ў “адважны, глыбокі і запамінальны” дыялог. У гутарках з Леанчыні Папа “з сілай і запалам” апісвае найбольш важныя праблемы сучаснасці, паказвае на ролю маладых герояў у агульнай гісторыі.Гэта не першая кніга-інтэрв’ю Святога Айца Францішка. У студзені 2016 года свет пабачыла апублікаваная размова Папы з журналістам-ватыканістам Андрэа Тарніелі пад назвай “Імя Бога – Міласэрнасць”. .†
Наступныя артыкулы...
Старонка 9 з 25:
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 54 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.