ГРОДНА
Пятніца,
26 красавіка
2024 года
 

Прэса

З каталіцкага друку (49)

Прэса

“Новы бласлаўлёны:
ксёндз, забіты мафіяй”
Кс. Ян Сохань
22/2013

Плася беаты­фікацыя кс. Джузэпэ Пулізі, сіцылійскага святара, забітага мафіяй у 1993 г. Гэта здарылася, бо ён адцягваў ад мафіі маладых сіцылійцаў, асабліва тых, якія знаходзіліся пад найбольшай пагрозай. Для іх, маладых жыхароў вуліц, ён стварыў у сваім раёне Цэнтр “Ойча наш”. Забойцу, які прыйшоў, каб выканаць над ім прысуд, святар прыняў з усмешкай. У беатыфікацыі кс. Пулізі 25 мая прымала ўдзел 80 тысяч чалавек. Ксёндз Джузэпэ – першы святар мучанік, забіты мафіяй, якога беатыфікавалі. Імя кс. Пулізі сёння носіць шмат школ, вуліц і плошчаў у самым Горадзе, ва ўсёй Сіцыліі і ў Італіі.
 

З каталіцкага друку (48)

Прэса

“33 разы слова «сэрца»”
Кс. Ян Сохань
6/2013

Аўтар артыкула расказвае пра літанію як пра арыгінальны від асабістай ці публічнай хрысціянскай малітвы. Каб мы маглі лепш удзельнічаць у чэрвеньскім набажэнстве, гэты артыкул набліжае нам гісторыю і змест Літаніі да Сэрца Пана Езуса. Гаворачы “Cor Jezu”, мы дакранаемся да найбольш патаемнай і глыбокай рысы нашай натуры, а менавіта да таго, што мы маем у распараджэнні сэрца, здольнае любіць, думаць, адчуваць незлічоную гаму адценняў эгзістэнцыяльных перажыванняў: ад страху, болю і цярпення ажно да захаплення і бязмежнай любові. Сэрца – гэта знак, сімвал, які вылучае нас сярод жыццёвых краявідаў, з цэлай сеткі розных стварэнняў. Яно стварае ўнутранае асяроддзе нашых асабістых эмоцый і паводзін.
 

З каталіцкага друку (47)

Прэса

“Не варта вяртацца ў Польшчу”
Кшыштаф Казлоўскі
18/2013

Дастаткова часта можна прачытаць артыкулы, якія датычаць Калінінградскай вобласці і яе жыхароў, а таксама шансаў, якія нам дае памежны рух. А як выглядае праблема Касцёла ў Калінінградскай вобласці? Пра гэта маглі даведацца ўдзельнікі сустрэчы з кс. Ежы Стэцкевічам, якая адбылася ў Інстытуце хрысціянскай культуры імя Яна Паўла II у Ольштыне. Кс. Стэцкевіч з чэрвеня 1991 г. працуе ў Калінінградзе. Стварае шэраг парафій на тэрыторыі ўсёй вобласці, у тым ліку і парафію св. Войцеха (Адальберта) у Калінінградзе, дзе будуе касцёл і вялікую парафіяльную структуру. “На дадзены момант можна сказаць, што ў Калінінградскай вобласці існуе сапраўдны каталіцкі Касцёл. Гэта ўсё плён нашай катэхетычнай і харытатыўнай дзейнасці. На працягу доўгага часу дзейнічаў тэалагічны каледж, у якім вучылася шмат моладзі. Лекцыі вялі таксама і вармінскія ксяндзы: кс. Станіслаў Казакевіч, бп Яцэк Язерскі, кс. Уладзіслаў Турак”, – гаворыць кс. Ежы.
    На сённяшні дзень у вобласці існуе 25 парафій. У 10 гарадах жывуць ксяндзы. “Можна сказаць, што тая зямля ўжо не пустынная, што там ёсць жывы Касцёл, а людзі маюць магчымасць практыкавацца”, – дадае кс. Стэцкевіч.
 

З каталіцкага друку (46)

Прэса

“Пакліканняў не становіцца менш”
Марцін Якімовіч
17/2013

“Ты бачыў? Столькі ксяндзоў за адзін раз!” Да вокнаў KFC, што па алеі Найсвяцейшай Панны Марыі, прыліпла некалькі маладых твараў. За вакном ішлі мужчыны ў хабітах і сутанах. Шчыльная працэсія ў некалькі соцень метраў. У адным маладыя аматары курыцы памыліліся: гэта не былі ксяндзы. Гэта былі клерыкі. Амаль трохтысячная армія з 67-і польскіх семінарый. У артыкуле аўтар апісвае нацыянальны з’езд алюмнаў у Чанстахове, госцем якога быў казнадзей Папскага дому а. Раньера Канталамесса. Айцец прапанаваў алюмнам задумацца над словамі: “Не стойце па-за Вячэрнікам, выкупайцеся ў Святым Духу!” У сваёй канферэнцыі капуцын нават прасіў прысутных, каб яны гучна сказалі па-польску: “Я не шукаю сваёй хвалы, я шукаю хвалы Хрыста”. Дружным хорам клерыкі паўтаралі за а. Раньера. “Прашу вас, закахайцеся ў Езуса!” – заклікаў Канталамесса. Бура апладысментаў, якая абрынулася пасля слоў капуцына, нагадвала авацыі на рок-канцэрце. Затым пад кіраўніцтвам кард. Казіміра Ныча ўсе вырушылі на Ясную Гару. Звыш 3 тысяч алюмнаў удзельнічала ў малітоўнай сустрэчы, падчас якой прагучалі словы, што пакліканняў у Польшчы не становіцца менш.
 

З каталіцкага друку (45)

Прэса

“Новы бласлаўлёны”
У Венецыі быў беатыфікаваны кс. Лука Пассі. Жыў ён на мяжы XVIII і XIX стагоддзяў (Бергама 1789 – Венецыя 1866). Кард. Анджэла Амата SDB, які ўзначаліў беатыфікацыйную св. Імшу ад імя папы Францішка, расказаў пра новага бласлаўлёнага: “Ён быў нястомным, поўным энтузіязму казнадзеем, і гэта не толькі ў межах парафіяльнага душпастарства. У розных гарадах па просьбе біскупаў і прабашчаў ён абвяшчаў велікапосныя рэкалекцыі, праводзіў навукі ў марыйным месяцы, навэнны, саракагадзінныя набажэнствы. На заканчэнне кожных місій ён пакідаў іх удзельнікам, каб яны запамяталі, збор рэлігійных абавязкаў добрага хрысціяніна, звязаных з жыццёвым становішчам і прафесіяй. Больш таго, кс. Лука Пассі прысвяціў сябе асабліва фармацыі моладзі, ствараючы Справу св. Дароты, каб узмацняць веру дзяўчат, якія часта не маюць базавай рэлігійнай падрыхтоўкі, а для хлопцаў падобную Справу св. Рафала. Нарэшце ў 1838 г. заснаваў у Венецыі Супольнасць сясцёр настаўніц св. Дароты, якая да сённяшняга дня займаецца вядзеннем моладзі да Хрыста”.
 

З каталіцкага друку (44)

Прэса


“Выбары пад ключом”
Яцэк Дзядзіна
09/2013

Тэмай нумару з’яўляецца выбар новага Папы. Аўтар артыкула расказвае пра тое, як будуць праходзіць выбары новага Папы. Сіксцінская капэла, 117 кардыналаў, якія маюць права выбару, і пытанне Езуса да Пятра: “Ці любіш ты Мяне больш, чым яны?”. “Ты – Пётр [скала], і на гэтай скале Я пабудую Касцёл Мой, і брамы пякельныя не перамогуць яго. Я дам табе ключы Валадарства Нябеснага, і што звяжаш на зямлі, тое будзе звязана ў небе, а што развяжаш на зямлі, тое будзе развязана ў небе” (Мц 16, 18б-19). Спіс першых пасля св. Пятра Папаў мы маем дзякуючы св. Ірынею. Гэты спіс вядомы таксама з рымскага канона: Лін, Клет, Кляменс, Сікст... Пра гэтых першых чатырох наступнікаў гаворыцца, што яны працавалі разам яшчэ з самімі св. Пятром і св. Паўлам. Аднак, нялёгка высветліць, як іменна ў першых трох-чатырох стагоддзях праходзілі выбары наступнікаў св. Пятра. Нават калі існаваў якісьці Папскі архіў, ён быў знішчаны падчас ганенняў хрысціян у перыяд панавання Дыяклетыяна на пачатку IV стагоддзя.
 

З каталіцкага друку (43)

Прэса


“Колькі важыць цяжкі грэх?”
07/2013

Аб тым, як адрозніць лёгкі грэх ад цяжкага, з а. Пятром Ярданам Слівіньскім OFMCap размаўляе Яцэк Дзядзіна. Капуцын з Кракава расказвае пра тое, што грэх забівае жыццё ласкі. Ён прыгадвае, што ў Святым Пісанні фігурай граху з’яўляецца пракажоны. А. Пётр сцвярджае: “Ён (цяжкі грэх) спыняе ў нас жыццё ласкі, з’яўляецца рашучым адварочваннем ад Бога, прамаўленнем Богу «не». Гэта рашэнне чалавека, якое выклікае смерць”. Заснавальнік школы спаведнікаў расказвае таксама пра тое, як у канфесіянале спаведнік адрознівае цяжкі грэх ад лёгкага. “У мяне для гэтага ёсць вучэнне Касцёла. У некаторых выпадках неймаверна цяжка ацаніць, цяжкім ці лёгкім з’яўляецца грэх. Некаторыя грахі відавочныя, напрыклад, нехта свядома некага забіў. Грахі супраць жыцця, як правіла, дастаткова відавочныя. Але трэба памятаць, што кожны грэх мае сваю аб’ектыўную і суб’ектыўную абумоўленасць. Граху павінна быць характэрна свядомасць і дабравольнасць. І ніколі няма смяротнага граху, калі няма поўнай свядомасці і дабравольнасці”.
 

З каталіцкага друку (42)

Прэса

На каталіцкім партале нашай дыяцэзіі некалькі тыдняў таму ўзнік вельмі цікавы блог пад назвай “Жанчына. Касцёл. Свет”. Рубрыку вядзе Вольга Рамейка. Яна паходзіць з Ліды і вучыцца на 5-м курсе БДУ, дзе вывучае міжнародныя эканамічныя адносіны і замежныя мовы.
    У сваёй рубрыцы аўтар разважае пра жыццё жанчыны, яе сэнс і месца ў Касцёле і ў свеце. Удзел жанчын – і свецкіх, і кансэкраваных – у жыцці Касцёла становіцца ўсё большы. У рубрыцы змешчаны артыкулы пра тых жанчын, якія ўсім сваім жыццём паказвалі і паказваюць, што значыць быць маці, дачкой, сястрой, сябрам, проста чалавекам, рука якога працягвае хлеб галоднаму, дае прытулак бяздомнаму і суцяшэнне журботнаму; што значыць жыць, верна наследуючы Хрыста і Яго Маці. Напрыклад, апошні запіс на блогу – “12 важных пастулатаў для дзяўчат”, напісаны паводле кнігі Яцэка Пулікоўкага “Кракадыл для каханай”.
 

З каталіцкага друку (41)

Прэса

“У Савецкім Саюзе надзея”
Кс. Марэк Ганцарчык
03/2013

Галоўны рэдактар падымае ў сваім артыкуле тэмы, якія, на жаль, не згаджаюцца з хрысціянскім вучэннем, а свет выказваецца за іх. Як кажа сам аўтар: “Часам можа ўзнікнуць уражанне, што ўжо ніхто не здольны стрымаць мяжу, якая няспынна перасоўваецца ў бок таго, што грэшнае і не згоднае з натурай”. У сваім слове рэдактара кс. Марэк прыгадвае пра італьянскі Вярхоўны суд, які дазволіў выхаванне дзяцей гомасексуальным парам. Што праўда, у каментарыі на гэтую пастанову старшыня Папскай рады па справах сям’і абп Вінчэнца Палья сказаў, што ў такой сітуацыі дзеці становяцца “таварам”, але яго словы не змянілі рашэння суда. Аўтар прыгадвае таксама падобную сітуацыю ў Францыі. Не засталася без увагі і акцыя Вялікага аркестра святочнай дапамогі, арганізатары якіх сваімі выказваннямі выклікалі дыскусію аб эўтаназіі. Кс. Марэк разважае, ці ўдасца спыніць гэтыя і падобныя шаленствы? Халодная ацэнка сітуацыі падказвае, што абсалютна не. У канцы аўтар падсумоўвае, што надзею, аднак, дае навейшая гісторыя. У 80-х гадах мінулага стагоддзя толькі зусім нямногія прадбачылі распад камуністычнай сістэмы. Савецкі Саюз – здавалася паўсюдна – будзе трываць вечна. Сёння ад той магутнасці не засталося і следу.
 

З каталіцкага друку (40)

Прэса

“Ці верыць у шатана?”
1/2013

Рэдакцыя публікуе фрагменты кнігі С. Затвардніцкага “Каталіцкі таварыскі дапаможнік, ці як змагацца з атэістам”. Аўтары заахвочваюць чытача адказаць на пытанне, чаму Касцёл прысвячае так мала ўвагі дэману? Адказ даволі ясны, таму што па сваёй прыродзе Касцёл абвяшчае Добрую Навіну пра Бога, які нас збавіў, а калі ўспамінае пра злога духа, то толькі таму, што адмаўленне яго існаваня ставіла б пад сумненне Збаўленне і падвергла б вернікаў небяспецы. Дык ці трэба верыць у палага анёла – шатана? Бясспрэчна, не так, як вераць у Бога. Тут няма ніякай сіметрыі. “Д’ябал – гэта стварэнне, і ён не з’яўляецца належным прадметам веры. У разуменні Бібліі можна верыць толькі ў Бога, нельга верыць у злога духа”. Аўтары прыгадваюць, што Касцёл не паддаецца шатанскім фокусам і не трапляе ў пастаўленую ім пастку.
 

Старонка 21 з 25:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  250

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.