ГРОДНА
Аўторак,
03 снежня 2024 года |
Прэса
З каталіцкіх СМІ Беларусі (23)
Сёлета спаўняецца 500 гадоў з часу выдання Францішкам Скарынам “Малой падарожнай кніжыцы”. Надрукаваная ў 1522 годзе ў Вільні, яна стала, па сутнасці, першым малітоўнікам для вернікаў, выдадзеным на беларускай мове. З нагоды юбілею выдання ў Літве 2022 год абвешчаны Годам Францішка Скарыны.
Каб ушанаваць гэтую важную гістарычную падзею ў духоўна-рэлігійным жыцці, 20 студеня ў Мінску, Полацку, Вільні, Варшаве, Падуі і Празе адбудуцца ўрачыстыя цэлебрацыі св. Імшы.
Плануецца, што ў кожнай краіне літургію ўзначаляць высокія касцёльныя іерархі: у Празе – кардынал Дамінік Дука, у Варшаве – біскуп Міхал Яноха, дапаможны біскуп Варшаўскай архідыяцэзіі, у Вільні – біскуп Арунас Паняшкайціс, дапаможны біскуп Віленскай архідыяцэзіі. У Беларусі адпаведныя набажэнствы ўзначаляць арцыбіскуп Юзаф Станеўскі і біскуп Алег Буткевіч. †

З каталіцкіх СМІ Беларусі (22)
Арыгінальныя фрэскавыя роспісы, якім можа быць больш за 400 гадоў, былі адкрыты рэстаўратарамі на галоўным фасадзе касцёла Божага Цела ў Нясвіжы.
Святыня была ўзведзена ў 1587–1593 гадах па праекце італьянскага архітэктара езуіта Яна Марыі Бэрнардоні з фундацыі князя Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі. Нясвіжскі касцёл стаў першым значным помнікам архітэктуры ранняга барока на тэрыторыі Усходняй Еўропы, у якім яшчэ захаваліся пэўныя рэнесансныя рысы.
Як паведаміў пробашч парафіі Божага Цела ў Нясвіжы кс. канонік Пётр Шарко, дэкан Нясвіжскі, рэстаўрацыя пакуль працягваецца. Працы па аднаўленні фасадаў пярліны беларускай сакральнай архітэктуры плануецца завяршыць у наступным годзе. †

З каталіцкіх СМІ Беларусі (21)
Імшы на беларускай мове ў Маскве збіраюць усё больш удзельнікаў. Вернікі звычайна моляцца ў капліцы францішканскага кляштара. Падчас апошняй св. Імшы беларускія католікі расійскай сталіцы разважалі над Евангеллем паводле Марка пра аздараўленне сляпога Бартымэя. Актуальныя падзеі ў свеце і на Бацькаўшчыне паказваюць, куды вядзе слепата: не фізічная, а духоўная. Чалавеку без сустрэчы з Хрыстом не ўдасца аздаравіцца ад духоўнай слепаты, каб супрацьстаяць спакусам улады, узбагачэння, цялесных задавальненняў. Гісторыя Бартымэя – гэта прыклад галоўнай сустрэчы ў жыцці для кожнага з нас: не варта яе адкладаць на іншы, “больш зручны” час. Не трэба таксама звяртаць увагу на меркаванні іншых і паддавацца страху перамен. На заканчэнне св. Імшы ўдзельнікі ўзнеслі малітву за Беларусь. †
З каталіцкіх СМІ Беларусі (20)
10 кастрычніка св. Імшой у фарным касцёле Перамянення Пана ў Навагрудку адзначылі 400-годдзе гістарычнай бітвы пад Хоцінам (1621 г.), якая мела вялізнае значэнне для народаў усёй Еўропы.
У гонар бітвы пад Хоцінам у навагрудскім касцёле ўсталявана памятная пліта-кенатаф – не толькі ўнікальны помнік мастацтва барока, але і сведчанне супольнага гістарычнага лёсу беларусаў з палякамі, літоўцамі і ўкраінцамі. Гэта высечаны ў камені напамін агульнай гісторыі народаў, якія баранілі Еўропу ад азіяцкіх заваёўнікаў з Усходу.
“Нашы продкі абаранілі веру, і наша заданне таксама захаваць і перадаць яе нашчадкам”, – падкрэсліў біскуп Юрый Касабуцкі падчас урачыстасці. †

З каталіцкіх СМІ Беларусі (19)
Падчас адпустовай св. Імшы ў касцёле св. Міхала Арханёла ў Івянцы ганаровы арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў, што на беларускай зямлі культ св. арханёла Міхала існуе з даўніх часоў і вельмі моцна ўкаранёны ў набожнасць нашага народа.
“У мінулым годзе, калі на нашай Бацькаўшчыне распачаўся грамадска-палітычны крызіс, па нашых парафіях ва ўсіх дыяцэзіях адбылася вялікая перэгрынацыя фігуры св. арханёла Міхала, якая была прывезена з месца яго аб’яўленняў у Італіі. Такім чынам мы маліліся аб мірным вырашэнні крызісу. Сёння давяраем сябе, нашы сем’і, парафіі і Радзіму гэтаму магутнаму нябеснаму апекуну, нашаму заступніку”, – падкрэсліў арцыпастыр. †
З каталіцкіх СМІ Беларусі (18)
У кляштары ў Замартэ (Польшча), дзе знаходзіцца дом навіцыяту Варшаўскай правінцыі кармэлітаў босых, з рук прыёра супольнасці а. Збігнева Колькі OCD прыняў манаскі хабіт бр. Аляксандр Швэц, які паходзіць з Беларусі. Змена адзення са свецкага на манаскае на распачацце перыяду навіцыяту з’яўляецца бачным сімвалам унутранай перамены і гатоўнасці цалкам прысвяціць сябе Богу ды паглыбіць адзінства з манаскай сям’ёй. Сабраты з Рэгіянальнага вікарыяту Ордэна Кармэлітаў Босых у Беларусі просяць падтрымаць бр. Аляксандра малітвай, каб ён вытрываў на абраным шляху служэння Богу, Касцёлу і людзям у сям’і Кармэля. †
З каталіцкіх СМІ Беларусі (17)
25 жніўня пры кляштары францысканцаў у Івянцы прайшоў дзень засяроджання для маладых братоў і сясцёр з манаскіх супольнасцей Беларусі. Сёлетняя сустрэча праходзіла пад дэвізам “Вы – соль зямлі (Мц 5, 13)” і была прысвечана каштоўнасці і ролі манаскага жыцця.
Падчас сустрэчы біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB нагадаў, што прыклад кансэкраванага жыцця даў сам Езус Хрыстус, які жыў ва ўбостве, чысціні і паслухмянасці. Таму, на думку пастыра, манаскае жыццё заключаецца менавіта ў тым, каб мець такі стыль жыцця, які меў Хрыстос, бо перад кансэкраванымі асобамі стаіць задача не дапусціць, каб людзі забыліся пра ухоўную сферу існавання чалавека.†
З каталіцкіх СМІ Беларусі (16)
Ігнацыянская духоўнасць перажыла выпрабаванне часам і прынесла вялікі духоўны плён у жыцці многіх пакаленняў вернікаў. Прапануем пяць крокаў штодзённага рахунку сумлення паводле метаду св. Ігнацыя Лаёлы:
1. Падзякаваць: узгадаць усё добрае, што было на працягу дня, нават калі ён быў вельмі цяжкім.
2. Папрасіць святла: пастарацца паглядзець на свой дзень вачыма добрага Бога, які жадае дапамагчы.
3. Паўтарыць свой дзень: пастарацца прыгадаць усе моманты дня і заўважыць, што ўздымала мяне ўгору, а што апускала ўніз.
4. Папрасіць прабачэння ў Бога: шчыра прызнаць усё тое, што раніла мяне і іншых.
5. Паабяцаць зрабіць крок наперад з дапамогай Яго ласкі: запытацца ў Езуса, што магу зрабіць у жыцці лепш. †
З каталіцкіх СМІ Беларусі (15)
Напрыканцы мая 8 беларускіх святароў-байкераў здзейснілі пілігрымку ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай у Будславе. Свой шлях і малітву ксяндзы ахвяравалі ў інтэнцыі адбудовы касцёла, які быў пашкоджаны ў выніку пажару 11 мая. У Доме пілігрыма, дзе цяпер моляцца вернікі Будслава, святары канцэлебравалі св. Эўхарыстыю.
Пілігрымы-байкеры сустрэліся з пробашчам будслаўскай парафіі кс. Дзмітрыем Дубовікам, каб выказаць яму словы падтрымкі і сваю гатоўнасць дапамагчы. Святары таксама прывезлі ахвяраванні, якія сабралі ў сваіх парафіях 23 мая – у дзень, калі ва ўсіх касцёлах і парафіяльных супольнасцях Беларусі збіраліся ахвяраванні на адбудову будслаўскага касцёла. †
З каталіцкіх СМІ Беларусі (14)
У касцёле Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў польскай в. Стаднікі (каля Кракава) дапаможны біскуп Кракаўскай архідыяцэзіі Дам’ян Мускус OFM удзяліў святарскае і дыяканскія пасвячэнні тром беларусам з манаскай супольнасці сэрцанаў.
Сакрамант пасвячэння ў ступені дыяканату прынялі Валерый Пупкевіч і Уладзіслаў Чуйко, прэзбітэрскае пасвячэнне – дыякан Генадзь Лаўніковіч.
Супольнасць ксяндзоў сэрцанаў з’яўляецца місійнай, а яе члены пакліканы “быць прарокамі Любові і слугамі паядняння людзей і свету ў Хрысце”, таму новапрэзбітэр Генадзь Лаўніковіч SCJ атрымаў асаблівую адзнаку – місійны крыж, які будзе насіць на місіях альбо праводзячы рэкалекцыі.
Хутка святар і дыяканы распачнуць сваё служэнне ў Беларусі. †
Наступныя артыкулы...
Старонка 2 з 25:
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 29 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.