Інтэрнэт-партал Касцёла ў Беларусі Парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Радашковічах правяла Купалаў фэст для ўсіх, хто любіць і шануе народнага паэта Беларусі Янку Купалу. Сёлетні фэст праходзіў у 140-ю гадавіну з дня нараджэння славутага беларускага песняра. Ян Луцэвіч нарадзіўся ў 1882 годзе ў Вязынцы, быў ахрышчаны ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы старадаўняга мястэчка Радашковічы і атрымаў імя ў гонар Хрыстовага Папярэдніка Яна Хрысціцеля. Сёлетні Купалаў фэст складаўся з трох частак. Распачаўся ён св. Імшой, пасля якой адбылася м...
Інтэрнэт-партал Касцёла ў Беларусі У выдавецтве Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі “Pro Christo” падрыхтаваны каляндар на 2023 год, прысвечаны святым і бласлаўлёным, лёс якіх звязаны з нашай краінай. У прадмове да календара Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі напісаў: “Калі Бог будзе знаходзіцца ў цэнтры нашай увагі, тады кожны наш звычайны ўчынак будзе мець сэнс”. Старонкі календара ўпрыгожаны выявамі святых і бласлаўлёных, змешчаны малітвы да іх. У календары пададзены ўсе абавязковыя святы і ўрачыстасці, усп...
У суботу 28 мая ў Клюшчанах на Астравеччыне адбылася св. Імша і паэтычная імпрэза ў памяць пра кс. Канстанціна Стаповіча – святара і паэта, вядомага як Казімір Сваяк. Клюшчаны – невялікая вёсачка на самым беларуска-літоўскім памежжы. У тутэйшай парафіі нёс святарскае служэнне кс. Стаповіч, які нарадзіўся непадалёк, у суседніх Баранях. Сёлета ўжо ў 16-ты раз тут сабраўся “хаўрус сваякоў” – тых, для каго святар-паэт стаў вельмі блізкім, духоўна родным чалавекам. Драўляная святыня, у якой ён стагоддзе таму абвяшчаў Божае слова на роднай мове, здзяйсняў эўхар...
На поўдні Бразіліі, у штаце Рыу-Грандзі-ду-Сул, была ўзведзена адна з найбольшых у свеце статуй Хрыста. Фігура Хрыста Абаронцы ў горадзе Энкантаду мае вышыню 43,5 метры, што на 5,5 метраў вышэй за славутую статую Хрыста ў Рыа-дэ-Жанэйра. Аўтарамі скульптуры сталі бразільскія архітэктары Жэнэзіу Гомэш Мура і яго сын Маркаш Мура. Плануецца, што ўсе ўнутраныя працы на помніку будуць завершаны да 2023 года. На ім будзе размешчана аглядная пляцоўка ў акне, зробленым у выглядзе Сэрца Езуса. На сёння самай вялікай статуяй Хрыста лічыцца Хрыс...
Адышоў у вечнасць Станіслаў Шушкевіч – вядомы беларускі вучоны, палітычны і грамадскі дзеяч, які прычыніўся да вяртання каталіцкіх святынь вернікам. Сярод іх – катэдральнага касцёла Найсвяцейшага імя Марыі і касцёла святых Сымона і Алены (Чырвонага касцёла) у Мінску. Быў сынам беларускага пісьменніка Станіслава Шушкевіча, рэпрэсіраванага савецкімі ўладамі. Займаўся фізіка-матэматычнымі навукамі і ядзернай фізікай. Быў народным дэпутатам СССР і БССР. 18 кастрычніка 1991 года Станіслаў Шушкевіч быў абраны старшынёй Вярхоўнага Савета і стаў фактычна першым л...
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Слова Жыцця: інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997. Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі; Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч