Слова для Жыцця (125)

Учынкі міласэрнасці абуджаюць у нас патрэбу і здольнасць рабіць веру жывой і актыўнай праз дзеянне сваёй любові. Я перакананы, што праз гэтыя простыя штодзённыя жэсты мы можам здзейсніць сапраўдную культурную рэвалюцыю, як гэта было ў мінулым. Колькіх святых яшчэ сёння памятаюць не за рэалізаваныя вялікія справы, але дзякуючы любові, якую яны здольны былі сведчыць. Учынкі міласэрнасці з’яўляюцца рысамі аблічча Езуса Хрыста, які клапоціцца пра сваіх самых малых братоў, каб прынесці кожнаму пяшчоту і блізкасць Бога. Няхай Дух Святы запаліць у нас жаданне жыць паводле такога ладу. Давайце нанова вывучым на памяць учынкі міласэрнасці адносна цела і душы, просячы Пана, каб дапамог нам рэалізаваць іх кожны дзень.
Фрагмент прамовы падчас агульнай аўдыенцыі Святога Айца, 12.10.2016 †