Слова для Жыцця (26)
У часы Езуса чакалі Месію, які вызваліць Ізраэль з-пад рымскага панавання. Але Езус не апраўдаў гэтых чаканняў так, што некаторыя вучні пакінулі Яго, а Іуда Іскарыёт нават здрадзіў Яму. На самай справе нельга ўспрымаць Езуса як чалавека, які карыстаецца насіллем: насілле супярэчыць Божаму Валадарству, яно з’яўляецца прыладай Антыхрыста. Насілле ніколі не служыць чалавечнасці, яно расчалавечвае яе.
Фрагмент разважанняў падчас “Анёл Панскі”, 11.03.2012 †