Добрая велікодная споведзь
Вялікі пост– час перамены
і навяртання
Усе набажэнствы Вялікага посту схіляюць нас правесці рэвізію жыцця і стаць у праўдзе перад Богам. Добрая велікодная споведзь як плён роздуму і малітвы адкрывае нашы душы на ласку Святога Духа, што выплывае з таямніцы Уваскрасення Езуса, і на велікодную радасць.
Прызнанне грахоў перад святаром як збаўчае абвінавачванне самога сябе – гэта важны элемент сакраманту пакаяння і паяднання. Споведзь з’яўляецца свайго роду вызнаннем – ушанаваннем Божай святасці і Яго міласэрнасці да грэшнага чалавека. Добрая споведзь прыносіць душы жаданы спакой, які выцякае з усведамлення паяднання з Богам і атрымання жаданага прабачэння. Такі супакой напоўніў сэрца Марыі Магдалены, калі пачула словы Езуса: “Даруюцца ёй грахі многія за тое, што яна вельмі палюбіла” (Лк 7, 47).†
Кожнае чалавечае жыццё з’яўляецца святым, таму заслугоўвае пашаны і абароны.
Час Вялікага посту для кожнага хрысціяніна з’яўляецца асаблівым і выключным. Па-першае, ён павінен дапамагчы нам падрыхтаваць свае сэрцы і душы да перажывання одной з найважнейшых праўд веры аб Уваскрасенні нашага Збаўцы Езуса Хрыста. Па-другое, гэта час, калі трэба яшчэ больш скіраваць увагу на свае адносіны з Богам і з бліжнім.
алітва з’яўляецца той таямнічай сілай, вакол якой выстройваецца ўсё ў нашым жыцці.
Ч
“Не хлебам адным будзе жыць чалавек, а кожным словам, што выходзіць з вуснаў Божых”.
Р
“Майце веру ў Бога! Сапраўды кажу вам: калі хто скажа гары гэтай: «Падыміся і кінься ў мора» – і не засумняваецца ў сэрцы сваім, але паверыць, што збудзецца сказанае, так яму і будзе. Таму кажу вам: усё, чаго просіце ў малітве, верце, што атрымаеце, і будзе вам”. (Мк 11, 22–24)
У прыпавесці пра чужынца на дарозе няма таго, хто хацеў бы дапамагчы, але абставіны не дазволілі...




Дарагія Чытачы!