Найлепшая псіхалогія – гэта Евангелле
кс. Валеры Быкоўскі
13 чэрвеня 2009
|
Найлепшая псіхалогія – гэта Евангелле
Размова з ксяндзом Паўлам Салабудам, псіхолагам
Ксёндз Павел, калі ласка, коратка прадстаўцеся нашым чытачам
Я – святар Гродзенскай дыяцэзіі. Атрымаў святарскія пасвячэнні ў 2004 г. у нашай гродзенскай катэдры. Пасля году практыкі ў Ваўкавыску біскуп Аляксандр накіраваў мяне вучыцца на дзённае аддзяленне факультэта псіхалогіі ў Люблінскі Каталіцкі універсітэт (КУЛ). Некалькі дзён таму назад я закончыў сваю вучобу абаронай магістэрскай працы.

Вы першы з нашай дыяцэзіі закончылі гэты факультэт. Ці дадзеная спецыялізацыя: псіхалогія аблегчыць вам душпастырскую працу?
Святарства – гэта прызванне, а псіхалогія для мяне з’яўляецца дадаткам да такога Вялікага Дару. Не ўтойваю, яна для мяне – вельмі мілы дадатак. Я лічу, што найлепшая псіхалогія для кожнага чалавека – гэта Евангелле. Для мяне Хрыстус з’яўляецца Мудрасцю і Сілай у душпастырскай і псіхалагічнай паслузе.
Можа коратка раскажыце, у чым заключаецца вывучэнне псіхалогіі ў КУЛе на атрыманне вучонай ступені магістра?
Гэта пяцігадовае навучанне. Першыя два гады – гэта агульныя веды па псіхалогіі і педагогіцы, а таксама – пазнаванне чалавечага развіцця, сям’і і ўсяго, што звязана з жыццём людской істоты (мозга, пазнавальных працэсаў, эмоцый, стрэсаў, спосабаў навучання, экзістэнцыі, рэлігіі, вартасцяў і г.д). Трэці год – гэта выбар спецыялізацыі. Я абраў клінічную спецыялізацыю. Апошнія тры гады даюць магчымасць пазнаць розныя роды прафілактыкі дрэнных звычкаў, рабіць дыягназ розных хваробаў, расстройстваў і магчымасць даць сабе рады з дадзенымі ўскладненнямі. Безумоўна, варта падкрэсліць, што ў каталіцкай вышэйшай навучальнай установе я меў магчымасць пазнаёміцца са стылем хрысціянскага мышлення, багатага зместам і вартасцямі.
Што Вы можаце зрабіць як псіхолаг у душпастырскай працы?
Ксёндз знаходзіцца заўжды з людзьмі, ён адказвае за іх асаблівым чынам. Псіхалогія дапамагае мне разумець чалавека і падтрымліваць яго ў развіцці ў яшчэ большай ступені. Многія людзі маюць сур’ёзныя праблемы ў жыцці. Пошук розных шляхоў да так званага “лёгкага шчасця” вядзе чалавека да рознага роду дрэнных звычкаў ці жыццёвага крызісу. Святар-псіхолаг патрэбен усюды: у парафіі, у канфесіянале, у канцылярыі, у кансультацыі, у судзе, у семінарыі. Умовы, якія чалавек стварае сёння для сябе ў свеце – нялёгкія. Часам самі сабе мы абцяжарваем жыццё. Заўжды неабходны добры святар, добры пробашч, але і таксама нядрэнны псіхолаг, каб указаць чалавеку сапраўдны Шлях, чым ёсць Хрыстус.
Нярэдка людзі абцяжарваюць сабе жыццё. Часта мы сустракаем асобаў з дрэннымі звычкамі, асабліва п’яніцаў. Чалавек мае крызіс веры ці ў яго - іншыя беды. Што б вы параілі такім людзям?
Няма сумненняў у тым, што сустрэча з дадзенай катэгорыяй людзей – гэта спецыфічная нештодзённая сустрэча. Да яе кожнага святара падрыхтоўваюць у семінарыі на працягу ўсяго перыяду навучання. Часам такога чалавека дастаткова выслухаць, сказаць яму, што Бог яго любіць, што ён – не адзінокі. Ёсць сітуацыі, калі такі чалавек патрабуе асаблівай дапамогі з боку іншай асобы, патрабуе кансультацыі, часам мы акрэсліваем гэта як прафесійная дапамога. Таму ва ўсім свеце ствараюць рознага роду кансультацыі: сямейныя, псіхалагічна-рэлігійныя, калі цэлы калектыў розных спецыялістаў змагаецца, выратоўваючы душу і цела асобы, у якой – цяжкая сітуацыя ў жыцці. Кожны чалавек павінен памятаць, што змяніць лад жыцця – ніколі не позна. Езус звяртаецца да нас няспынна: “Навяртайцеся і верце ў Евангелле”.
Ці гэта праўда, што можна быць залежным ад усяго?
Гэта праўда. На самай справе можна быць залежным ад усяго. Але не ўсе становяцца залежнымі ад якіх-небудзь дрэнных звычкаў. Кожны чалавек павінен ведаць: калі і дзе трэба паставіць мяжу. Самае важнае – не праспаць гэты момант, калі ты стаў уцягнуты ўжо ў залежнасць ад дрэннай звычкі, напрыклад: асоба п’е кожны дзень, не можа адказаць сабе; сядзіць ля камп’ютэра цэлы дзень; як толькі ўстане, то адразу ж правярае свой мабільны тэлефон і г.д. Кожны павінен усведамляць, што для яго нясе карысць, а да чаго ён павінен яшчэ дарасці. Нельга толькі цешыцца жыццём, трэба памятаць пра вынікі сваіх чынаў, пра тое, што пэўныя справы чамусьці служаць, што ўсё можа закончыцца злом. У 1978 г. Божы слуга Ян Павел II сказаў, што кожная асоба павінна супрацьстаяць усяму, што ганьбіць чалавечую годнасць. Дзякуючы Божай Любові чалавек можа паўстаць з вялікіх сваіх падзенняў, залежнасцяў ад дрэнных звычкаў і слабасцяў.
Ці ўсе дрэныя звычкі (алкагалізм, наркаманія, азартныя гульні і г.д.) – аднолькавыя? Ці існуе розніца паміж імі?
Я думаю, што дзяліць іх на лепшыя ці горшыя нічога нам не дасць. Нават такі падзел не мае сэнсу. Можна папасці ў залежнасць ад усяго ці гэта размова ідзе пра алкаголіка, які п’е толькі піва ці толькі водку. Чалавек выпрацоўвае ў сабе пэўны механізм: надыходзіць мая гадзіна, таму я сядаю і п’ю, ці гуляю ў камп’ютэры, вяртаюся да гэтага яшчэ раз, бо гэта дае мне задавальненне, а праз некаторы час я сам не заўважаю, як пападаю ў залежнасць ад дрэннай звычкі. Нельга дзяліць: што ёсць горшае ці лепшае або думаць так: я знаходжуся яшчэ на пачатковай стадыі. Кожная залежнасць ад дрэннай звычкі мае такія самыя вынікі і фазы.
Як з гэтым змагацца?
Сёння можна сустрэць мноства кнігаў, напісаных на гэтую тэму. Існуе тысяча спосабаў тэрапіі і рэабілітацыі. Мы не становімся перад чымсьці невядомым ці нерэальным. Адзін з такіх асноўных і самых простых спосабаў – правільна распарадзіцца сваім часам. Я ведаю такія сітуацыі, калі чалавек , які быў залежны ад камп’ютэра, сядаў і пісаў сабе на лістку план дня, пачынаючы ад таго, калі ўстае з ложка аж да самага вечара. Важна навучыцца жыць без залежнасці ад дрэннай звычкі. Як найменш - свабоднага часу, бо ізноў я магу вярнуцца да таго, што я рабіў, над чым страціў ужо кантроль. Самае важнае, каб чалавек усведамляў, колькі часу забірае ў яго залежнасць ад дрэннай звычкі, і колькі гэтага часу траціцца. У барацьбе з залежнасцямі ад дрэнных звычкаў недастаткова адны толькі добрыя намеры. Мы павінны прызнацца ў сваёй слабасці і звярнуцца да Хрыста. Менавіта Езус з’яўляецца крыніцай вызвалення ад зла.
Хочацца паразмаўляць пра час і залежнасці ад дрэнных звычкаў моладзі. Як сёння можна не змарнаваць жыцця?
Як гаворыць сам Хрыстус, жыццё трэба вярнуць на правільны шлях. Але моладзь цікавяць больш справы, якія датычаць чалавека, а не Бога. Як паказваюць шматлікія даследаванні, маладога чалавека найбольш цікавяць тэмы, якія датычаць сексу, плоднасці, перанасялення і іншыя людскія справы, але найменш – Бог, асоба Творцы і справы веры. Лепш паразмаўляць пра тое, што хтосьці каго-небудзь выкінуў з працы з-за п’янства, забіў ці які я зрабіла сабе эфектны манікюр, чым пра Бога. Для нас – гэта сігнал, што адбываецца сёння з маладым чалавекам, якія ёсць рэаліі жыцця моладзі. Я мяркую, што ключом да сэрцаў маладых асобаў з’яўляецца аднаўленне пачуцця сэнсу жыцця. Асоба, у якой ёсць сэнс жыцця, будзе развівацца ў духоўным плане і самарэалізуецца. Пачуццё сэнсу жыцця пабуджае чалавека да дзеяння, ён зможа рэалізаваць свае жыццёвыя мэты, рэалізаваць сябе як людская істота ў пазітыўным плане да канца свайго існавання. Бог надае нашаму жыццю сэнс, важна, каб сёння малады чалавек мог гэта зразумець. Жыццёвы шлях маладой асобы можа быць пакручасты і на гэта моладзь разам са сваім душпастырам павінна быць падрыхтавана. †