ГРОДНА
Чацвер,
23 мая
2024 года
 

На шляху да святасці

У Будслаў праз касцёлы Гродзеншчыны

На шляху да святасці

5 ліпеня з вёскі Вярэйкі вырушыла аўтобусная пілігрымка ў Будслаў. Дарога абяцала быць цікавай, таму што планаваліся шматлікія прыпынкі ля касцёлаў Гродзеншчыны.
На шляху да Маці Бо­жай Будслаўскай вернікам спа­да­рож­нічала сонца і малітва. У сэрцы кожнага таіліся інтэнцыі, просьбы і падзякі, з якімі ён ішоў да Марыі. Яны дапамагалі пры стоме і стымулявалі пры цяжкасцях. Толькі за адзін дзень вернікі наведалі касцёлы ў Гальшанах, Ашмянах, Барунах, Солах, Гервятах і Гудагаі! У кожным касцёле пілігрымаў сустракаў пробашч, які ахвотна дзяліўся гісторыяй свайго касцёла.
    Спачатку вернікі спыніліся ў Гальшанах, дзе мясцовыя парафіяне старанна “лечаць” свой касцёл – там вядуцца рамонтныя працы. Ахвяраваўшы на аднаўленне святыні, адправіліся далей. У Барунах ушанавалі цудатворны абраз Маці Божай Барунскай, глыкнулі вады са святой крыніцы. Ашмянскі касцёл уразіў пілігрымаў велічнай архітэктурай, касцёл у Солах – мадэрнаўскім стылем. Не трэба нават казаць, пад якім уражаннем знаходзіліся пілігрымы пасля наведвання касцёла ў Гервятах. Да таго ж, мясцовы ксёндз прапанаваў невялікі арганны канцэрт, каб прадэманстраваць акустычную састаўляючую касцёла. У Гудагаі адбылася вячэрняя святая Імша. Адна з інтэнцый – віншаванне з Днём нараджэння адной з удзельніц падарожжа. ­
 

Знешні выгляд – адлюстраванне павагі да самога сябе

На шляху да святасці

У дзяцінстве я распытвала дарослых пра тое, што ёсць душа і дзе ж яна жыве. Стараючыся проста і даходліва задаволіць маю цікаўнасць, матуля параўноўвала нашае цела з хатай, у якую душа “засяляецца” падчас нараджэння і пакідае напрыканцы жыцця.
Сёння, амаль праз 15 год, я ўспамінаю гэтыя словы і з цікавасцю прыглядаюся да сучасных “хатак”, “хат” і нават “пентхаўзаў”. Лета пазбавіла гараджан ад капуснага лісця разнастайнай вопраткі, і надышоў час здзіўлення: адкуль такая неахайнасць? І гэтае пытанне выклікана не якасцю адзення, не колерам і колькасцю ўпрыгожванняў. Прыкра глядзець на дзяўчат, што ў 15-20 год забыліся на тое, што не павінны нагадваць пераможцаў еўрапейскага спаборніцтва сумаістаў, што жаноцкасць – гэта лёгкасць, далікатнасць. Яны “будуюць” прытулак для сваёй душы з бліноў хуткага прыгатавання, колы, марожанага і мараць пра тое, каб пазбавіцца ад лішніх кіло. Мараць, а ад звыклага ладу жыцця адмовіцца аніяк не могуць і ўвечары зноў ідуць з сяброўкамі “на піццу”, хоць толькі гадзіну таму бабуля прывезла з вёскі такія сакавітыя духмяныя яблыкі!
   

Голас, які змяняе ўсё жыццё

На шляху да святасці

Крыху аб пакліканні
Заўсёды, калі пачынаецца гаворка аб пакліканні, многія адразу думаюць, што гэтыя словы адносяцца толькі да святарства. Але ў рэчаіснасці не толькі святар мае пакліканне. Кожны чалавек у сваім жыцці атрымлівае пакліканне. І толькі ад яго самога залежыць тое, ці стараецца ён яго распазнаць і, распазнаўшы, пайсці за ім.
    Пакліканне кожнага чалавека з’яўляецца асабістай гіс­торыяй яго жыц­ця. Таму што толькі той, хто адчуў і знайшоў сваё пакліканне, можа адказаць, чаму ў яго жыцці сталася менавіта так і чаму ён выбраў такі шлях. Аднак пакліканне да святарства, нягледзячы на тое, што аб ім ужо шмат гаварылі і пісалі, надалей застаецца таямніцай. Але па парадку.
    Аднойчы ў Вроцлаве я меў магчымасць пабываць у кляштары кларэтынаў (супольнасць місіянераў, якую заснаваў св. Антоні Марыя Кларэт 16 ліпеня 1849 г., а зацвердзіў папа Пій IХ 22 снежня 1865 г.). Там я спаткаў звычайнага клерыка з гэтай супольнасці, але незвычайнай мне падалася гісторыя яго жыцця, якую ён распавёў. І сапраўды, гэта было чарговым доказам таго, што праўда аб святарскім пакліканні не з’яўляеца адзіным аргументам і адказам на пытанне, чаму нехта стаў святаром. Бог глядзіць на жыццё чалавека па-іншаму і мае для кожнага прыгожы план, які запрашае нас рэалізаваць. І толькі ад нас залежыць, што мы зробім з гэтым запрашэннем.
   

Чым для мяне з’яўляецца Парафіяда?

На шляху да святасці

Паcля парафіядных спаборніцтваў некаторыя ўдзельнікі з розных парафій Гродзенскай дыяцэзіі падзяліліся сваімі меркаваннямі, а менавіта: адкуль яны даведаліся пра Парафіяду, чым для іх з’яўляецца гэтае рэлігійна-спартыўнае мерапрыемства і што ім спадабалася найбольш.
Казлоўская Вераніка, 17 год, парафія Унебаўзяцця НПМ у Адамавічах:
    Аб Парафіядзе я даведалася ад нашай сястры Веры. Вырашылі паехаць, бо гэта выдатная магчымасць карысна правесці час, пазнаёміцца з новымі асобамі, паспаборнічаць, праверыць свае сілы і паказаць свае таленты. У гэтым годзе ўдзельнічаю ўжо трэці па ліку раз. Пасля Парафіяды ў мінулым годзе мы пераконвалі сястру, каб паехаць яшчэ раз. Самае галоўнае, мы прыехалі сюды, каб умацаваць нашу веру і паказаць іншым людзям прыклад нашай веры ў Хрыста. Асабіста для мяне гэтае мерапрыемства з’яўляецца падарункам ад Бога. З радасцю даведваемся, што з кожным годам колькасць удзельнікаў узрастае. Цяжка сказаць, што найбольш спадабалася на Парафіядзе, так як усё было добра зладжана: музыка, спеў, цікавыя тэтральныя пастаноўкі, зычлівыя людзі і шмат іншага. Вялікі дзякуй за гэта арганізатарам!
   

Palmero-Romero-Pelegrino

На шляху да святасці

Кс. Максім Бачарнікаў SCJВітаю Вас, дарагія Чытачы “Слова Жыцця”. Перажываем лета, некаторыя з нас задумваюцца, як правесці гэты час. Многія жывуць па сцэнарыі, які ўвесь час паўтараецца: дом, праца, праца, дом. Ці ж можна так? Як доўга чалавек вытрымае гэта? Ці не варта было б трошкі запаволіць і задумацца над тым, якое месца ў нашым жыцці займае здароўе, адпачынак, малітва, навяртанне?
Я ўсё яшчэ знаходжуся пад уражаннем адбытай год таму пілігрымкі ў Лурд, Санцьяга-дэ-Кампастэла, Фаціму. І хоць я быў удзельнікам аўтобуснай пілігрымкі, аднак за­­трымліваючыся па дарозе на начлег у гас­цініцах, я сус­тракаў шмат па­ломніцкіх груп, якія пеш­­­­шу пера­адольвалі сотні кіла­мет­раў да месцаў культу. Змучаныя, стомленыя дарогай, абпаленыя сонцам, але радасныя, яны ішлі, бо любоў і вера ў іх былі мацнейшыя, чым дыскамфорт дарогі.
   

Сутнасць і вобраз пілігрыма

На шляху да святасці

У летні час у Беларусі ладзіцца вялікая колькасць пешых пілігрымак да святых месцаў, такіх як Будслаў, Тракелі, Лагішын, Браслаў, у якіх прымае ўдзел мноства людзей з розных куткоў нашай краіны. Назіраючы за развіваючымся феноменам пешага пілігрымавання, паўстае пытанне аб яго сэнсе. У гэтым матэрыяле прапануем Вам прачытаць невялікае разважанне над тым, у чым сутнасць пілігрымкі і які сапраўдны вобраз хрысціянскага пілігрыма.
Паміж досведам надзеі і пазнаннем вымярэння чалавечага існавання адбываюцца глыбокія і шматузроўневыя сувязі. Той, хто захоўвае ў сваім сэрцы сапраўдную надзею, здольны ўбачыць перад сабой адкрытую прастору, перакрыжаваную рознымі дарогамі, якая запрашае да руху. Адсюль сімвалам чалавека, пранікнёнага надзеяй, з’яўляецца вобраз пілігрыма. Гэта ён, дзякуючы пакорліваму даверу, мэтанакіравана і з карысцю для сябе выкарыстоўвае існуючую прастору.
   

Прыгоды са Святым Духам, або ці сапраўды важны сакрамант канфірмацыі

На шляху да святасці

Нядаўна каталіцкі Касцёл перажываў урачыстасць Спаслання Святога Духа, якая адначасова завяршыла Велікодны перыяд. Вельмі часта многія не да канца разумеюць значэнне і сэнс гэтага здарэння, таму што так мала ведаюць аб Святым Духу і Яго ролі ў жыцці хрысціяніна. Калі Хрыстос адыходзіў на неба, то сказаў сваім вучням, што пашле ім Духа, які іх будзе вучыць і імі кіраваць. Але будзе вучыць чаму?
У першую чаргу, як разумець галоўныя праўды сваёй веры, а таксама, як аб гэтай веры даваць сведчанне ў сваім штодзённым жыцці і не саромецца гэтага. Пасля гэтай падзеі вучні мужна і з радасцю адправіліся, каб абвяшчаць тое, чаго самі былі сведкамі.
    Такое пасланне скіроўвае Хрыстос таксама да кожнага з нас, а асабліва да тых, хто прыняў альбо ў найбліжэйшым часе прыме сакрамант канфірмацыі.
   

Кс. абп Клаўдыа Гуджэроці: Бог дае нашмат больш, чым гэтага патрабуе чалавек

На шляху да святасці

У чацвер 30 мая ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста вуліцамі горада Гродна прайшла эўхарыстычная працэсія, у якой прынялі ўдзел шматлікія святары і вернікі. Гродзенцы мелі магчымасць адкрыта выказаць сваю веру ў тое, што Езус Хрыстус сапраўды знаходзіцца сярод нас у знаку хлеба і віна.
На самым пачатку вернікі з усіх гродзенскіх пара­фій накіраваліся ў галоўную святыню дыяцэзіі – катэдральны касцёл імя св. Францішка Ксаверыя. Шматлікія прадстаўнікі розных парафій прынеслі з сабой урачыстыя працэсійныя харугвы, а дзеці, якія не так даўно першы раз у жыцці прынялі Пана Езуса ў свае сэрцы, ва ўрачыстым першакамунійным адзенні рыхтаваліся сыпаць пялёсткі кветак падчас працэсіі. У вялікім натоўпе вернікаў можна было ўбачыць старэнькіх бабуль і дзядуль, якія з’яўляюцца сведкамі цяжкіх часоў пераследу Касцёла, людзей сярэдняга ўзросту, моладзь і дзяцей, якія са сваёй непасрэднасцю і прастатой прыйшлі прывітаць Эўхарыстычнага Езуса Хрыста.
   

Канікулы ад школы, але не ад Пана Бога

На шляху да святасці

Кс. Максім  Бачарнікаў SCJДарагія Чытачы, я зноў вітаю Вас на старонках газеты “Слова Жыцця”. Гэты артыкул я хачу скіраваць, у першую чаргу, да тых чытачоў, якія хочуць забыцца пра школу і з нецярпеннем чакаюць заслужаных канікул. Магчыма, яны тут знойдуць для сябе некалькі добрых парад, як падчас канікул не забыцца пра Пана Бога, пра малітву і нядзельную св. Імшу.
Калі не так даўно я пра­цаваў у парафіі і навучаў дзяцей і моладзь, то вельмі часта сус­тракаўся з пытаннем: “Ці на канікулах таксама трэба хадзіць у касцёл?” Я лічу, што такое пытанне дзяцей абгрунтавана, бо калі на канікулах не трэба хадзіць у школу, то, можа, і ад касцёла на некалькі месяцаў можна адпачыць?
   

Безыменны фундамент веры

На шляху да святасці

Як вядома, для веруючых асоб вельмі важным з’яўляецца аўтарытэт таго, на падставе чыйго сведчання мы прымаем за праўду тыя ці іншыя пастулаты. Безумоўна, для нас, хрысціян, гэтым першым аўтарытэтам з’яўляецца Стварыцель, які праз сваё Аб’яўленне перадаў нам збаўчую праўду аб Сабе. Аднак, існуе яшчэ адно, хоць, можа, і ўскоснае, але вельмі моцнае сведчанне аб праўдзівасці нашай веры. Гэтым сведчаннем з’яўляюцца вернікі папярэдніх пакаленняў, якія сваім жыццём прамаўлялі аб тым, што Бог ёсць, што Ён – гэта сэнс жыцця, за які тое ж самае жыццё можна аддаць. Да нас гэтае сведчанне дайшло ў вельмі разнастайных формах: прыклад розных асоб (вельмі часта невядомых і ананімных), сухія факты і статыстыкі, якія добра ілюструюць стан рэчаў на той момант, канкрэтныя гістарычныя здарэнні і многае іншае. Таму, можа, цяпер, калі мы перажываем Год веры, варта прыпомніць гэтыя моманты і гэтых асоб, для якіх вера з’яўлялася Праўдай, Сэнсам і, без перабольшвання, Жыццём.
    Матывам, які падштурхнуў мяне звярнуць на гэта ўвагу, былі пэўныя статыстычныя даныя, на якія я натрапіў, збіраючы матэрыял аб мінуўшчыне Касцёла на Гро­дзеншчыне. Аказваецца, што на 1945 год у Беларусі працавала 225 святароў, да 1953 года 130 з іх было арыштавана. Не менш цікавай з’яўляецца статыстыка судовых рашэнняў: згодна з выдадзенымі ў 1944 – 1952 гадах судовымі рашэннямі, 50% святароў атрымала 25 гадоў працы ў лагерах, а 30% – “толькі” 10 гадоў. Але гэтага, праўдападобна, аказалася замала, таму кожнага з іх пазбавілі грамадзянскіх праў на 5 гадоў з поўнай канфіскацыяй маёмасці.
   

Хрысціяне і тату: унутраная прыгажосць важнейшая

На шляху да святасці

Каталіцкі Касцёл, абапіраючыся на Святое Пісанне, вучыць, што цела чалавека – гэта святыня Святога Духа. А таму да цела чалавека, у тым ліку і да свайго, трэба адносіцца з павагай. У некаторых культурах татуіроўка носіць сімвалічны характар, абазначае сацыяльны статус, прыналежнасць да таго ці іншага племя і г.д. Няма нічога дрэннага ў тым, каб старацца выглядаць прыгожа, але трэба паставіць сабе два пытанні: якія сімвалы я наношу на сваё цела і з якой мэтай. Шчыры адказ на гэтыя пытанні будзе адначасова адказам на пытанне, ці па-хрысціянску я раблю, робячы сабе прыгожую татуіроўку.
   

Старонка 24 з 40:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  223

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.