Пасля двух гадоў каранавірусных абмежаванняў жыццё пачало вяртацца ў звычайнае рэчышча. Стужка навін у Інстаграме і Фэйсбуку “дакавідная”: частка знаёмых адпачывае на моры, частка здала экзамены і пачала адпачынак, шмат хто ездзіць на вёску, астатнія працуюць, чакаючы свайго водпуску. Але была таксама пара асоб, якія замест самалётаў выбралі выгодная сандалі, а замест мора – Будслаў. І, шчыра кажучы, гэтым людзям я нават зайздросціла.
Пасля доўгага шляху ўверх на вяршыню, калі пад тваімі нагамі скала ці абрыў, калі навокал бяздонныя прасторы, твае рукі мімаволі самі раскідваюцца ўшыркі, грудная клетка высоўваецца наперад, дыханне запавольваецца і становіцца глыбокім, ціхім. Вочы заплюшчваюцца. Удых-выдых... Прыходзіць адчуванне паўнаты, яднання, міру і свабоды. Час прыпыняецца. Усім нутром адчуваецца шчасце і любоў. Мы таксама раскідваем рукі, калі басанож бегаем па траве і кружымся. Калі імчым насустрач чалавеку, якога даўно не бачылі, якога так хацелі абняць. Мы раскідваем рукі, калі жадаем збер...
Чым адрозніваецца жыццё хрысціяніна ад нехрысціяніна? Няўжо толькі паходамі па нядзелях у касцёл ці царкву? Ці святкаваннем Раства і Вялікадня? Або, можа, строгім выкананнем усталяваных прадпісанняў?
Мая першая Біблія была, хіба, такой самай, як і ў большасці маіх аднагодкаў: блакітная, з каляровымі малюнкамі на кожнай старонцы. І чытала я яе гэтак жа, як звычайныя казкі і аповесці. Да пэўнага моманту гэтай Бібліі было дастаткова, а потым з’явілася жаданне чытаць далей, даведвацца трохі больш. Але я нічым не адрознівалася ад усіх: мне таксама была незразумела большасць з напісанага. Таму Біблія і адправілася на паліцу, дзе стаяла да першай біблейскай сустрэчы, якую зладзілі пры маёй роднай парафіі.
Юлія 20 гадоў таму пакінула аплачвальную працу, каб несці служэнне ў супольнасці “Каштоўная пярліна” евангелізацыйнага руху “Святло-Жыццё”. Іншымі словамі, дзяўчына стала аніматарам у касцёле свсв. Сымона і Алены ў Мінску, у яе выпадку – адказнай за музычнае аздабленне літургіі і разнастайных рэлігійных мерапрыемстваў. Служэн- не на ніве Пана дапамагло развіць талент, і Юлія распачала ўласны праект – запіс аўтарскіх спеваў і перакладаў вядомых хрысціянскіх песень. Сёлета яна выпусціла дыск “Бог ёсць любоў”, які стаў пачаткам чарговага, вельмі важнага і актульнага сёння служэнн...
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Слова Жыцця: інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997. Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі; Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч