Святасць – гэта нармальнасць
Аднак, падмануты д’яблам, чалавек хацеў “быць, як Бог” (Быц 3, 5), але “без Бога і вышэй за Бога, а не паводле Бога”. Здзяйсняючы першародны грэх, ён паставіў сябе вышэй за Творцу і тым самым пагардзіў Ім; абраў сябе самога замест Пана, насуперак патрабаванням свайго стану як стварэння і адначасова насуперак уласнаму дабру. Святое Пісанне паказвае драматычныя наступствы гэтага першага непаслушэнства. Адам і Ева адразу страцілі ласку першапачатковай святасці, а разам з ёй была знішчана і гармонія, у якой жылі (параўн. ККК 398–400). †