Перадаць Добрую Навіну свайму дзіцяці
Я бываў на розных сустрэчах, дзе ў якасці задання казалі знайсці ў сабе 5 цнот і 5 рэчаў, якія хочацца выправіць. Рэдка хто з удзельнікаў мог знайсці адказ пра свае цноты. А вось пра тое, што выправіць – лёгка. Хіба што большасці з нас лягчэй заўважаць у сабе дрэннае, чым добрае. І, як звычайна, гэтая асаблівасць сягае каранямі ў дзяцінства, калі дзіцю кажуць, што ён зрабіў штосьці не так, але мала адзначаюць, што ён робіць правільна і добра. †


Ч
Час Божага Нараджэння нездарма лічыцца чароўным: нават самыя звычайныя моманты жыцця становяцца прасторай для сустрэчы з Богам. Гатаванне на вігілійны стол, напрыклад, пераўтвараецца ва ўспамін дванаццаці пакаленняў Ізраэля, што чакалі прышэсця Збаўцы, ці ўсведамленне, што кожная наша вячэра (асабліва тая, званая Літургіяй), трымаецца на фундаменце з дванаццаці апостальскіх цаглін.
Каму патрэбна навяртанне? Мы прызвычаіліся лічыць, што гэта гісторыя пра алкаголікаў, распуснікаў, забойцаў… Мы штотыдзень удзельнічаем у св. Імшы, спавядаемся – можа, нават часцей, чым двойчы на год, перад двума галоўнымі святамі – ды думаем, што і сябе, і Бога пазналі да канца. Аднак як гэта магчыма, калі Бог – бясконцы, а духоўны рост не мае межаў. Дык, можа, навяртанне – гэта пра кожнага з нас?
Вядома, што пост – Адвэнт ці Вялікі пост – гэта перыяд, калі Касцёл, між іншым, праз літургію звяртае нашу ўвагу на духоўнае жыццё чалавека, на месца Бога ў ім.
Н



Дарагія Чытачы!