ГРОДНА
Субота,
23 верасня 2023 года |
Пастырскае Слова
Навярніцеся і верце Евангеллю

Пастырскі ліст біскупа Аляксандра Кашкевіча на I нядзелю Вялікага посту 2010 г.

Няхай год Святарства ў нашай Гродзенскай дыяцэзіі будзе парой, якая схіляе да большай супольнасці і яднання са святарамі, да роздуму над сваёй паставай у адносінах да іх і да малітвы за іх.
Дарагія браты-святары, дыяцэзіяне!
Перыяд Вялікага посту з’яўляецца нашай падрыхтоўкай на дзень Змёртвыхпаўстання Пана. У гэты час мы павінны ажывіць веру ў Езуса Хрыста, а таксама быць Яму ўдзячны за здзейсненае на крыжы адкупленне. Такім спосабам мы хочам падзякаваць Езусу за тое, што Ён палюбіў нас да рэшты і застаўся з намі. Асабліва ў гэтым годзе мы ўдзячны за тое, што ў Вялікі чацвер Ён устанавіў сакрамэнт Святарства і няспынна цераз паслугу святароў нагадвае аб сабе на алтары падчас кожнай Эўхарыстыі. У гэтай падзяцы мы злучаемся са Святым Айцом Бэнэдыктам XVI, які ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса 19 чэрвеня 2009 г. адкрыў у паўсюдным Касцёле год Святарства. Нагодай да гэтага была 150 гадавіна з дня смерці св. Яна Марыі Віянэя, пробашча з Арс. Таму ў гэтым пастырскім пасланні я хачу разам з Вамі, дарагія дыяцэзіяне, прыгледзецца да святарскага прызвання. †

Нарадзіўся для нас Збавіцель

Пажаданні біскупа
Аляксандра Кашкевіча
з нагоды Божага Нараджэння 2009 г. і Новага 2010 году
з нагоды Божага Нараджэння 2009 г. і Новага 2010 году
Дарагія ў Хрысце браты і сёстры!
“Нарадзіўся для нас Збавіцель - усяго свету Адкупіцель”. У гэтыя радасныя дні Божага Нараджэння мы спяваем гэтыя словы каляднай песні, будучы сведкамі прысутнасці Бога ў нашым жыцці. Праўда пра нараджэнне Езуса ідзе поруч з праўдай пра нашае нараджэнне да новага жыцця, з напамінкам пра тое, кім мы ёсць на самай справе.
Гледзячы на яслі, паспрабуйце знайсці там сваё месца ля Бога, які дзеліцца з намі сваёй Любоўю. А каб убачыць Бога, патрэбна выкінуць з сябе зло, якое пануе ў нашым сэрцы, якое не дазваляе нам убачыць сваё сапраўднае людское аблічча. †

Пасланне Бэнэдыкта XVI да каталіцкіх біскупаў Беларусі

Найдастойнейшыя браты, ізноў дзякуючы Вам, я заклікаю Божую Маці, якую так любяць на вашай зямлі, каб Яна падтрымлівала, накіроўвала, абараняла Вас. З такімі пажаданнямі і з асабліваю любоўю ўдзяляю вам, святарам, манахам і сёстрам, а таксама ўсім вернікам спецыяльнае апостальскае благаслаўленне і запэўніваю ў маёй малітве за ўвесь беларускі народ.
Дастойны ксёндз кардынал, шаноўныя браты!
Я вельмі рады вітаць кожнага з вас у доме Наступніка апостала Пятра, якому Хрыстус даручыў заданне пасвіць свой статак (пар. Ян 21, 15–19), умацоўваць братоў у веры (пар. Лк 22, 32), зберагаць і развіваць касцёльнае адзінства (пар. Lumen gentium 22). Дзякую біскупу Аляксандру Кашкевічу за прамову, у якой ён распавёў пра шлях Касцёла ў Беларусі, выявіўшы таксама выклікі, што яго чакаюць наперадзе.†
Бог паслаў мяне, каб я абвяшчаў Евангелле

Дыяканская паслуга – гэта служба людзям, якую вы будзеце ажыццяўляць як дыяканы, а пазней – як святары. Будзьце ж верныя брэвіярнай малітве.
Няхай Вастрабрамская Божая Маці вучыць усіх Вас той важнай праўдзе, што без адарацыі Езуса Хрыста ваша паслуга будзе пустой, не прынясе людзям, да якіх Вы будзеце пасланы, столькі ласкаў, колькі павінна прыносіць. Калі Вы хочаце плённа працаваць дзеля духоўнага дабра Божага люду, калі Вы хочаце цешыцца добрымі і сапраўднымі плёнамі вашай паслугі, то памятайце заўжды пра асабістую малітву. Памятайце пра адарацыю Езуса Хрыста, прысутнага ў Найсвяцейшым Сакрамэнце – гэта будзе вялікая і бесперапынная крыніца Божых ласкаў, Божай Міласэрнасці для Вас і для людзей, якія давераны Вашай апецы.†

Наступныя артыкулы...
Старонка 16 з 17:
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 100 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.