ГРОДНА
Субота,
12 кастрычніка 2024 года |
Пастырскае Слова
Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры! Дарагія Дыяцэзіяне!
Любоў Бога да нас адкрылася ў тым, што Бог паслаў у свет Сына свайго Адзінароднага, каб мы жылі праз Яго.
(1 Ян 4, 9)
(1 Ян 4, 9)
Кожны год у святы Божага Нараджэння мы зноў чуем Добрую Навіну пра Езуса Хрыста, Божага Сына, які стаў Чалавекам для нашага збаўлення. Гэтая ісціна не перастае нас здзіўляць. Яна напаўняе нашыя сэрцы радасцю, даверам, спакоем, дадае нам мужнасці і моцы. У Божым Дзіцяці, якое прыходзіць на гэты свет, мы бачым аблічча Бога, які ёсць Любоў. Ён – багаты на міласэрнасць – нястомна стукаецца ў дзверы нашых сэрцаў, каб сказаць нам, як моцна Ён нас любіць і як моцна прагне ашчаслівіць нас сваёй міласэрнай любоўю.
Калі мы прымаем гэтую любоў, прызнаючы Хрыста нашым Панам і Збаўцам, мы нараджаемся нанова як усынаўлёныя Божыя дзеці. І гэта самы вялікі дар, самая вялікая ласка, якую толькі можна сабе ўявіць. †
Калі мы прымаем гэтую любоў, прызнаючы Хрыста нашым Панам і Збаўцам, мы нараджаемся нанова як усынаўлёныя Божыя дзеці. І гэта самы вялікі дар, самая вялікая ласка, якую толькі можна сабе ўявіць. †
Дарагія Браты і Сёстры!
У апошнія месяцы падыходзячага да канца года з дапамогай тэлевізійных навін чалавецтва адчула сябе “народам, які ходзіць у цемры”, пра каторы ўспамінае прарок Ісая ў чытанні з літургіі слова на Божае Нараджэнне. Цемра, што ахінула людскія сэрцы і розумы ў выніку тэрарыстычных актаў, бамбёжкі і “новай вандроўкі людзей за лепшым жыццём”, прыняла кшталт вялізнай блытаніны ў маральнай сферы. Зло намагаецца стаць нараўне з дабром, падман – нараўне з праўдай. Цемра завалодала розумамі асобных лю-дзей і цэлых народаў. Прымаюцца нормы, нязгодныя з запаведдзю любові да Бога і бліжняга. Чалавек спрабуе заняць месца Бога і прапанаваць сваё рашэнне ва ўзніклай сітуацыі. Свет забыўся пра Бога і здзіўляецца, што ўсё павярнулася супраць яго самога.
“Я абвяшчаю вам вялікую радасць, якая будзе для ўсяго народу, бо нарадзіўся вам сёння Збаўца” (параўн.: Лк 2, 10–11), гучна паўтарае за анёлам св. евангеліст Лука, каб супакоіць і вывесці з аблуды пакрыўджанага, заблукалага, збунтаванага чалавека.
Браты і Сёстры! У Бэтлееме пачалася цудоўная гісторыя скрыжавання дарог Бога і чалавека. Бог увайшоў у гісторыю чалавецтва, у жыццё кожнага з нас, каб вызваліць нас з няволі граху, каб мы нанова нарадзіліся з Бога, сталі адзін аднаму братамі і ўсынаўлёнымі Божымі дзецьмі. †

Фрагмент пастарскага ліста ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча на Адвэнт 2015 года
Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры, дарагія Дыяцэзіяне! У чарговы раз нам дадзена стаяць на парозе Адвэнту – вельмі важнага і прыгожага перыяду літургічнага года, які павінен нас падрыхтаваць духоўна да сустрэчы з Езусам Хрыстом у таямніцы Яго нараджэння.
Перад намі чатыры тыдні радаснага чакання, трывалага чування, ачышчэння сэрцаў і абуджэння ў іх суму па Збаўцы, які, нібы ажыўляючая раса, сыходзіць з нябёс і, “прыняўшы постаць слугі” (Флп 2, 7), аб’яўляецца нам як Эмануэль – Бог з намі. Адвэнтавы настрой чакання і суму прыгадвае нам, што прыходу ў свет Хрыста Пана, які змяніў бег гісторыі чалавецтва, папярэднічала доўгае чаканне выбраным народам спаўнення Божых абяцанняў. Слухаючы Божае слова, якое абвяшчалася прарокамі, ізраільцяне вучыліся чытаць гісторыю ўласнага народа як рэалізацыю збаўчага плану Пана Бога. Не толькі ў часы міру і дабрабыту, у радасці перамог і поспехаў, але і ў горычы паражэнняў і няўдач, у досведзе няволі і пакарэння выбраны народ трывала і даверліва верыў у Бога добрага і міласэрнага, справядлівага і вернага ўласным абяцанням. [...]
З поўнай версіяй пастарскага ліста можна пазнаёміцца на старонцы grodnensis.by.
З поўнай версіяй пастарскага ліста можна пазнаёміцца на старонцы grodnensis.by.
XXII Дыяцэзіяльныя дні моладзі
Запрашэнне моладзі Гродзенскай дыяцэзіі на Дыяцэзіяльныя дні моладзі 1–3 мая ў г. Смаргонь
Дарагая Моладзь! Вучні школ і каледжаў, Студэнты ВНУ!
Запрашаю Вас 1–3 мая бягучага года на XXII Дыяцэзіяльныя дні моладзі нашай дыяцэзіі. У гэтым годзе Вас будуць прымаць і вітаць жыхары г. Смаргонь. Сама сустрэча адбудзецца пры парафіі св. Міхала Арханёла.
Заклікаю Вас прыняць удзел у сёлетніх Дыяцэзіяльных днях моладзі, якія будуць прысвечаны словам бласлаўлення Езуса: “Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць” (Мц 5, 8). Няхай гэта будзе для Вас час супольнай радасці ў Хрысце і адкрыцця ў сабе дару чыстага сэрца.
Падрабязную інфармацыю наконт удзелу можна будзе даведацца ў сваіх ксяндзоў пробашчаў і душпастараў моладзі.
На плённую падрыхтоўку і ўдзел у сустрэчы ўсім ад усяго сэрца бласлаўляю.

Хрыстос Уваскрос!
Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры!
Як кожны год, у Велікодныя святы мы разам з паннамі з Евангелля скіроўваемся ў духу да гроба Хрыста. Поўныя ашаламлення, бачым камень, адсунуты ад увахода, і разумеем, што ў гробе няма цела Езуса. Мы чуем словы анёла, якія напаўняюць нашы сумныя, устрывожаныя сэрцы радасцю і супакоем: “Чаму вы шукаеце жывога сярод памерлых? Яго тут няма; Ён уваскрос” (Лк 24, 5–6).
Хрыстос уваскрос, Хрыстос жыве і будзе жыць заўсёды. Гэтая найважнейшая праўда хрысціянскай веры дазваляе нам іншымі вачамі паглядзець на свет, на гісторыю чалавецтва і на рэчаіснасць нашага жыцця. У Пасхальнай таямніцы мы пазнаём Хрыста як Пераможцу над сіламі зла, цемры і граху. Яго мукі і смерць з’яўляюцца задаткам нашага збаўлення, а крыж становіцца знакам Божай любові і прабачэння, брамай, якая вядзе да вечнага шчасця. †

Наступныя артыкулы...
Старонка 5 з 17:
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 81 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.