|
ГРОДНА
Панядзелак,
09 лютага 2026 года |
Пастырскае Слова
У час атэістычнай ночы ён быў святлом для людзей
Кс. інфулат Міхал Арановіч аддана працаваў і ў перыяд росквіту Касцёла на гродзенскай зямлі, і падчас ІІ Сусветнай вайны, а таксама ў самыя цяжкія гады праследавання хрысціянства і ваяўнічага атэізму. На працягу доўгіх дзесяцігоддзяў ён захоўваў веру, хрысціў, вянчаў, рыхтаваў да споведзі і Першай св. Камуніі. Прыкладваў усе намаганні, каб у цяжкія часы каталіцкае жыццё на гэтай зямлі не згасла. Плябанія пабернардынскага касцёла стала цэнтрам Касцёла на Гродзеншчыне, а можа нават шырэй – ва ўсёй Беларусі. †Хрыстос уваскрос! Алелюя!

Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры!
Дарагія Дыяцэзіяне!
Дарагія Дыяцэзіяне!
Хрыстос Уваскрос!
Алелюя!
Гэтае пасланне радасцігучыць сёння ў нашых сэрцах. Мы адзначаем найстарэйшае, а разам з тым найважнейшае хрысціянскае свята – урачыстасць Уваскрасення Пана. У Пасхальнай таямніцы здзейснілася справа нашага збаўлення: Езус Хрыстус назаўсёды перамог усе сілы зла, граху і смерці, а сэрцы сваіх вызнаўцаў напоўніў надзеяй цалкам новага жыцця ў вечнасці.
Паўстаўшы з мёртвых, Божы Сын спаўняе ўласнае абяцанне: “І вось Я з вамі ва ўсе дні аж да сканчэння веку” (Mц 28, 20). Уваскрослы Хрыстос застаецца з намі, пілігрымуе з чалавекам па шляхах жыцця. З’яўляецца нашым Панам і Збаўцам у кожным месцы і ў кожны час. Яго прысутнасць у слове Евангелля, у святых сакрамантах, у супольнасці Касцёла падтрымлівае нас у штодзённым паміранні для граху і жыцці для Бога (параўн.: Рым 6, 11). †

Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры! Дарагія Дыяцэзіяне!
“І пайшлі яны, спяшаючыся, і знайшлі Марыю, і Юзафа, і Немаўля, якое ляжала ў яслях”. (Лк 2, 16)Дарагія Дыяцэзіяне!
Божае Нараджэнне зноў запрашае нас у Бэтлеем, дзе пастушкі знайшлі Марыю, Юзафа і Немаўля, якое ляжала ў яслях. Узгадваючы падзеі той ночы, пастараемся перажыць іх нанова. Будзем заклікаць Святога Духа, каб дапамог увайсці ў таямніцу бэтлеемскай ночы, удзельнічаць у ёй з любові, у духоўнай блізкасці са Святой Сям’ёй.
Няхай нашым удзелам будзе спазнанне нараджэння Езуса ў асабістым жыцці. Няхай Хрыстос нараджаецца ў нашых сэрцах, каб Яго любоў прыносіла плён штодзённых учынкаў любові, Яго радасць дапамагала перамагаць усялякі страх і боязь, а Яго дабрыня – схіляцца над патрабуючымі. †
Няхай нашым удзелам будзе спазнанне нараджэння Езуса ў асабістым жыцці. Няхай Хрыстос нараджаецца ў нашых сэрцах, каб Яго любоў прыносіла плён штодзённых учынкаў любові, Яго радасць дапамагала перамагаць усялякі страх і боязь, а Яго дабрыня – схіляцца над патрабуючымі. †
Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры!
Дарагія Дыяцэзіяне!Велікодная радасць асвятляе сёння Касцёл ва ўсім свеце. У святынях, дамах і ў сэрцах хрысціян гучыць радаснае “Алелюя”. Мы адзначаем урачыстасць Уваскрасення Пана – святкуем перамогу, якую Езус здабыў над грахом і смерцю. Хрыстос Уваскрос! Ён жыве і будзе жыць навекі! Гэтая праўда паказвае нам моц бязмежнай любові Бога да чалавека. Тая самая любоў, якая была аб’яўлена на дрэве крыжа, сёння прамаўляе да нас у знаку пустой грабніцы.
Гэты знак нагадвае, што калісьці і нашы магілы, і магілы нашых блізкіх памерлых апусцеюць. Тады здзейсніцца той самы цуд, які сёння ўзгадваем – цуд уваскрасення. Св. Павел піша: „Калі ж мы памерлі з Хрыстом, то верым, што і жыць будзем з Ім, ведаючы, што Хрыстос, які ўстаў з мёртвых, ужо не памірае, смерць ужо не мае над Ім улады” (Рым 6, 8). А ці можа быць для чалавека большая радасць, чым усведамленне таго, што з кожным днём сваёй часовай вандроўкі ён кіруецца не да смерці і небыцця, але да паўнаты новага, сапраўднага жыцця, якое не будзе мець канца? †

Д
арагія Чытачы газеты “Слова Жыцця”!
арагія Чытачы газеты “Слова Жыцця”!У святую ноч Божага Нараджэння вялікае святло заззяла над зямлёй. Адзінародны Сын Божы, Езус Хрыстус, “выракся самога сябе, прыняўшы постаць слугі” (Флп 2, 7) i прыйшоў у гэты свет як убогае, пакорнае, безабароннае Дзіцятка. Сапраўдны Бог стаў чалавекам, каб усяму роду людскому аб’явіць паўнату сваёй бясконцай любові.
Падобна як пастухі з ваколіц Бэтлеема, якія ў тую ноч вартавалі свой статак, сёння мы чуем тыя самыя словы Добрай Навіны: “Не бойцеся, я абвяшчаю вам вялікую радасць, якая будзе для ўсяго народу, бо нарадзіўся сёння ў горадзе Давіда Збаўца, якім ёсць Хрыстус Пан” (Лк 2, 10–11). Асвечаныя святлом веры, прыбываем у стаенку і схіляем галаву перад нованароджаным Збаўцам, у абліччы якога ззяе найцудоўнейшая з таямніц: таямніца Божай любові. †

Наступныя артыкулы...
Старонка 3 з 17:
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 326 | |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.