“Я – уваскрасенне і жыццё. Хто верыць у Мяне, калі нават і памрэ, будзе жыць” (Ян 11, 25–26).
Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры! Дарагія Вернікі нашай дыяцэзіі!
“Слова сталася целам і пасялілася між намі”. Ян 1, 14
Углядаючыся ва ўбогую бэтлеемскую стаенку, у чарговы раз знаходжуся разам з Вамі ў радасным здзіўленні, што Усемагутны Бог стаў Дзіцём і менавіта такім дае нам сябе пазнаць. Ён прыходзіць у свет як слабы, безабаронны Бог-Чалавек, якому патрэбна апека. Прыходзіць канкрэтна да нас, хоча быць намі прыняты і пасяліцца між намі (параўн. Ян 1, 14). †
Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры! Дарагія Вернікі дыяцэзіі!
Кожны год у Велікодную раніцу мы з вялікай надзеяй чакаем тых слоў, якія абвяшчаюць нам вялікую радасць, што Хрыстос сапраўды ўваскрос. Хрыстос сярод нас, нягледзячы на тое, што перажываем: радасць ці смутак. Ён заўсёды побач. Таму няхай замест непакою і страху, замест цемры і няўпэўненасці, якія ў апошні час агарнулі наша жыццё, прыйдзе сёння радасная вестка: “Пан уваскрос, Ён з намі”. †
[…] Літургія ўводзіць нас у глыбіню сэрца Марыі, у якім скрыты перажыванні, звязаныя з анёльскім звеставаннем. Прамоўленае Ёю “fiat” пацвярджае гатоўнасць чалавека прыняць абяцанне Бога, звязанае з Новым Запаветам, аб’яўленым і пацверджаным прыйсцем Езуса Хрыста ў свет, каб такім чынам чалавек мог пазнаць Бога.†
У таямніцы Уцелаўлення Пан Бог паказвае нам сваю чулую любоў, прыніжаючы сябе да мізэрнасці чалавека, каб быць Эмануэлем – Богам з намі. Няхай бязмернасць гэтай Божай любові напоўніць сэрцы ўдзячным здзіўленнем, бязмежнай радасцю і дзіцячым даверам. Няхай народзіць у нас гарачае жаданне дзяліцца любоўю з кожным, каго спаткаем на сваім жыццёвым шляху. Жадаю ўсім Вам поўных радасці, душэўнага супакою, надзеі і аптымізму свят Божага Нараджэння, а таксама шчодрасці ўсялякіх ласкаў у новым 2021 годзе Панскім!
З пастырскім бласлаўленнем
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Слова Жыцця: інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997. Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі; Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч