Пасеенае на зямлі будзем жаць на працягу вечнасці
кс. Юрый Марціновіч
25 кастрычніка 2020
|

Трэба памятаць, што на гэтай зямлі мы толькі пілігрымы, якія не ведаюць ні дня, ні гадзіны, калі зыдуць са свету. Гэта вялікая таямніца для ўсіх… Многія людзі, занятыя збіраннем скарбаў на зямлі, забываюцца пра Божыя каштоўнасці, неабходныя для збаўлення. Часам прымнажаюць матэрыяльныя даброты нездаровымі тэмпамі, часта за кошт сваёй сям'і і ўласнага здароўя †