Чэмпіянат Польшчы па настольнаму тэнісу ў Чанстахове

Чэмпіянат распачаўся супольнай малітвай у капліцы цудоўнага абраза Божай Маці. 15 снежня ў 8.00 г. арцыбіскуп Станіслаў Новак абвясціў урачыстае адкрыццё спартыўных спаборніцтваў. Гульні паміж алюмнамі праходзілі ў спартыўных залах Чанстахоўскай семінарыі. 16 снежня ў 18.00 адбылася ўрачыстая Эўхарыстыя на заканчэнне чэмпіянату, а пасля вячэры было ўручэнне медалёў, кубкаў, дыпломаў і ўзнагародаў. Перапоўненыя радасцю з-за новых знаёмстваў і сустрэчаў з клерыкамі іншых семінарый, а таксама задавальненнем, якое дае спорт, нашыя браты-клерыкі вярнуліся ў Гродна.