Служыць Богу
Куточак міністрантаРазмова з кс. пралатам Юзафам Трубовічам
Я жыў тады на тэрыторыі Польшчы, бо Польшча сягала мяжой на ўсход па Друю - гэта былі 18 год польскай свабоды. Тады я хадзіў у касцёл і ў 1936 г. стаў міністрантам. Касцёл знаходзіўся ў парафіі Плюсы Браслаўскага павета. Я хадзіў у школу, а потым з іншымі равеснікамі пачаў служыць падчас св. Імшы. Не было нас шмат, але крыху было. Я быў міністрантам толькі 3 гады, потым пачалася вайна 1941 г. Забралі ксяндза, і касцёл быў зачынены.
- Чым адрознівалася служба міністранта ў мінулым ад цяперашняй, апрача таго, што яна была паводле літургіі Трыдэнцкага Сабора?
Усё было па-лацінску, трэба было навучыцца і потым па-лацінску адказваць святару падчас св. Імшы. На пачатку ксёндз з міністрантамі папераменна адгаворвалі псальм, потым – даўжэйшы Confiteor (акт пакаяння), Introibo ad altare Dei (уступная малітва падчас св. Імшы ля алтара), Oremus (молімся падчас калекты). Тады літургія была даўжэйшая і было шмат адказаў, якім трэба было навучыцца. †

Дарагія Чытачы і Сябры “Слова Жыцця”!
Дарагія Чытачы!
Жыццё чалавека пачынаецца з моманту зачацця. Гэта Бог дае існаванне, душу, а бацькі, паводле Божага ўстанаўлення, супрацоўнічаюць з ІМ у акце нараджэння чалавека. Толькі Бог з’яўляецца абсалютным Гаспадаром жыцця і смерці чалавека, а таму нікому нельга вырашаць аб жыцці і смерці сваёй ці іншай асобы, асабліва нявіннай і безабароннай, якой з’яўляецца дзіця. Святое пісанне, Божае слова, накіраванае да кожнага чалавека, выразна гаворыць: “Не будзеш забіваць” (Зых 20, 13). Забойства чалавека - гэта абраза Бога, бо кожны чалавек носіць у сабе падабенства да Яго (пар. Быц 1, 26 – 27), у тым ліку і гэты найменшы з братоў.
З 9 па 12 сакавіка семінарыйная супольнасць прымала ўдзел у велікапосных рэкалекцыях, якія правёў айцец Рышард Пуўторак, духоўны айцец Вышэйшай духоўнай семінарыі з Эльблёнга ў Польшчы. Даведаўшыся, што яго бацькі паходзяць з нашых мясцін, я папрасіў яго аб інтэрв’ю.
Традыцыйна ўжо на працягу некалькіх гадоў першая нядзеля Вялікага посту з’яўляецца для нас, клерыкаў ВДС у Гродне, вельмі асаблівым і выключным днём. Кожны з нас, асабліва трэці, чацвёрты і пяты курсы, чакае гэтага дня з вялікай нецярплівасцю і дрыжаннем у сэрцы, бо ў гэты дзень мы атрымліваем кандыдатуру, акалітат і лектарат.



Дарагія Чытачы!