ГРОДНА
Субота,
04 мая 2024 года |
З жыцця Касцёла
З любоўю да Бога, з каханнем адзін да аднаго
Св. Валянцін вядомы не толькі ў супольнасці Касцёла, але і ва ўсім свеце. Асаблівую папулярнасць ён набыў у закаханых пар, бо лічыцца іх нябесным заступнікам. Пра тое, ці існуе “другая палоўка” і якую ролю займае Божы Провід у перасячэнні жыццёвых шляхоў дзвюх асоб, распавядаюць маладыя сужэнствы.
Наша знаёмства з Максімам пачалося ў пілігрымцы. Калі ўзгадваю абставіны сустрэчы, разумею, што яна была наканавана звыш. У 2011 годзе я ўпершыню вырашыла пайсці ў паломніцтва Гродна–Рось, да цудадзейнай фігуры Езуса Журботнага. Аднак напярэдадні збораў аказалася, што ніводная з сябровак не можа саставіць мне кампанію, а адну мяне не пускалі бацькі, бо была непаўналетняя і здалёк – з Індуры. †
Cтарэйшы салезіянін Беларусі адзначыў юбілей
85-годдзе кс. каноніка Здзіслава Вэдэра SDB адзначылі 22 студзеня ў парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні.
Большую частку свайго святарскага жыцця кс. Здзіслаў прысвяціў служэнню Божаму народу як місіянер на Усходзе, дзе прымаў удзел у адраджэнні веры пасля 70-ці гадоў ваяўнічага атэізму і пераследу Касцёла.
А вернікі смаргонскай парафіі, дзеці і моладзь ведаюць яго як святара з адкрытым сэрцам, які нясе Бога праз сваё сціплае служэнне ў пакоры і сумленнасці. †
А вернікі смаргонскай парафіі, дзеці і моладзь ведаюць яго як святара з адкрытым сэрцам, які нясе Бога праз сваё сціплае служэнне ў пакоры і сумленнасці. †
Пазіраючы назад, ідучы наперад
Кс. біскуп Юзаф Станеўскі распавядае пра важныя падзеі з 7-гадовага перыяду сваёй біскупскай паслугі.
Мінула ўжо сем гадоў з таго часу, як рэктар і выкладчык Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі прыняў біскупскае пасвячэнне. З гэтай нагоды дапаможны біскуп і генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі ўзгадвае сем важных падзей з гэтага перыяду. †
Дух пакаяння як шлях да Божай міласэрнасці паводле бл. кс. Міхала Сапоцькі
Бласлаўлёны кс. Міхал Сапоцька вызначае пакаянне як схільнасць душы, якая змушае грэшніка ненавідзець здзейснены грэх, адчуваць да яго агіду і шкадаваць за ўчыненае, бо яно абражае Бога. Следствам гэтага з’яўляецца цвёрдая пастанова выправіцца і ўзнагароджанне за здзейсненае зло.
Паводле яго слоў, дух пакаяння вынікае з таго, што мы глядзім на грэх вачыма веры. Менавіта вера прыводзіць да разумення зла граху, усведамлення, наколькі ён парушае Божы закон, Яго святасць, справядлівасць і любоў, калі толькі смерць Бога-Чалавека магла яго загладзіць. Гэтае ўсведамленне вядзе да таго, што чалавек пачынае ненавідзець свае грахі і прагне лепш памерці, чым пакрыўдзіць Бога. Адсюль нараджаецца і жаданне кампенсаваць крыўды, “адпомсціць” праз пакаянне за правіны ўласныя і блізкіх, а таксама вымаліць прабачэнне ў велічы Бога. Так дух пакаяння схіляе чалавека да чынення пакаянных актаў.†
“Ідзіце і абвяшчайце”, або пра місію каталіцкіх СМІ
24 студзеня ўзгадваем св. Францішка Сальскага, які ў далёкім XVI стагоддзі, размяшчаючы на платах і мурах будынкаў лісткі з кароткімі тлумачэннямі праўд веры, стаў заснавальнікам каталіцкай журналістыкі. Сёння ў сваім арсенале мы маем больш сродкаў: газеты, часопісы, інтэрнэт-парталы, радыё, відэа. Змяніліся спосабы, але засталася мэта – евангелізацыя.†
Наступныя артыкулы...
Старонка 14 з 153:
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 242 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.