ГРОДНА
Нядзеля,
19 студзеня 2025 года |
З жыцця Касцёла
30-ая гадавіна смерці кс. інфулата Міхала Арановіча
30 жніўня ў гродзенскім касцёле Адшукання Святога Крыжа (пабернардынскі) адбылася св. Імша ў 30-ую гадавіну смерці кс. інфулата Міхала Арановіча, шматгадовага пробашча гэтай парафіяльнай супольнасці і генеральнага вікарыя Гродзенскай дыяцэзіі.
У савецкія часы кс. Міхал доўга быў адзіным каталіцкім святаром у Гродне. Як арханёл Міхал, ён бараніў Божую справу на працягу 59-ці гадоў служэння, з якіх больш за 40 прыпадае на Гродна. †
Старасць? Радасць!
26 ліпеня каталіцкі Касцёл узгадвае св. Ганну і св. Яўхіма, бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі, атачаючы іх асобы ў гэты дзень асаблівай пашанай. Павага да старэйшага пакалення і імкненне прыслухоўвацца да яго вядома з біблійных часоў. “Не аддаляйся ад аповесцей старцаў, бо і яны навучыліся ад бацькоў сваіх, і ты навучышся ад іх разважлівасці ды які ў выпадку патрэбы даць адказ” (Сір 8, 11–12), – кажа Святое Пісанне. Аднак ці захавалі мы гэты наказ? †
Шукаюць Бога ў простых рэчах
Кангрэгацыя Сясцёр Кармэлітак Дзіцятка Езуса адзначае свой юбілейны год – стагоддзе таму паўстала іх кангрэгацыя, якая ўжо 30 гадоў прысутнічае таксама ў Беларусі.
Пра харызму сясцёр кармэлітак і свой шлях у Кармэль распавядае с. Магдаліна Кулай CSCII, якая служыць у Гудагаі і Смаргоні. †
Адпустовая ўрачыстасць у санктуарыі ў Тракелях
10–11 ліпеня адбыліся ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Каралевы нашых сем’яў.
У дыяцэзіяльным санктуарыі ў Тракелях (дэканат Радунь) пад дэвізам “Марыя, у Табе наша надзея” прайшлі дыяцэзіяльныя ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Каралевы нашых сем’яў. †
“Я хацела б убачыць свае працы чужымі вачамі”
Ядзвіга Сянько, мастачка, якая піша іконы
З 12 па 18 чэрвеня 2021 года паломнікі на аўтамабілях правезлі па Беларусі 8 копій абразоў Маці Божай з вядомых санктуарыяў краіны. Іх напісала мастачка-афармляльніца Ядзвіга Сянько з Маладзечна па просьбе ініцыятара паломніцтва кс. каноніка Уладзіслава Завальнюка.
Праект быў задуманы восенню 2020 года.
Да новага года мастачка аддала эскізы будучых абразоў, але толькі ў красавіку атрымала званок ад кс. Уладзіслава: “Ядзвіга, прыступаем да працы!”. Па просьбе біскупа Казіміра Велікасельца да шасці напісаных копій дадаўся абраз Маці Божай Брэсцкай і, у апошні момант, гродзенская Маці Божая Кангрэгацкая. †

Наступныя артыкулы...
Старонка 8 з 153:
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 347 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.