ГРОДНА
Аўторак,
14 студзеня 2025 года |
З жыцця Касцёла
Адышоў у вечнасць кларэтын a. Пётр Марцінец
6 лютага на 79-ым годзе жыцця адышоў у вечнасць a. Пётр Марцінец CMF. Святар значную частку пастырскага служэння прысвяціў Гродзенскай дыяцэзіі, 17 гадоў з’яўляючыся пробашчам парафіі Хрыста, Валадара Сусвету, у Азёрах, душпастырам парафій Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі ў Жытомлі і Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Кашубінцах (дэканат Гродна-Усход). Некалькі гадоў быў таксама дэканам дэканата Гродна-Усход і любімым спаведнікам семінарыстаў, святароў і кансэкраваных асоб.
Рэкалекцыі для мужчын перад Вялікім постам пройдуць у Баранавічах
25–27 лютага ў касцёле Маці Божай Фацімскай (г. Баранавічы, пр-т Савецкі, 18) пройдуць вялікапосныя рэкалекцыі для мужчын католікаў. Тэма духоўных практыкаванняў – “Пакліканне мужчыны”.
Малітва аб еднасці хрысціян у Гродне
Дэвізам сёлетняга Тыдня малітвы аб еднасці хрысціян сталі словы з Евангелля паводле св. Мацвея: “Мы бачылі зорку Ягоную на ўсходзе і прыйшлі пакланіцца Яму” (Mц 2, 2).
У межах Тыдня малітвы аб еднасці хрысціян у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылося экуменічнае набажэнства з удзелам прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій горада над Нёманам. †
Патранальнае свята паўлінаў адзначылі ў Карэлічах
Урачыстасць св. Паўла Першага Пустэльніка, патрыярха ордэна паўлінаў, адбылася 15 студзеня ў парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Карэлічах (дэканат Навагрудак), дзе ўжо 29 гадоў служаць айцы паўліны.
Манаская супольнасць на працягу дзевяці дзён рыхтавалася да ўрачыстасці навэннай да св. Паўла Пустэльніка.
Гэта асаблівы час у жыцці айцоў і братоў паўлінаў – як для карэліцкай супольнасці, так і для тых, хто служыць у кляштарах па ўсім свеце, – каб засяродзіцца на галоўнай мэце і харызме паўлінскага жыцця, якой з’яўляецца ідэя сузірання Бога ў адзіноце – “Solus cum Deo solo” (“Сам-насам з Богам”). †
Гэта асаблівы час у жыцці айцоў і братоў паўлінаў – як для карэліцкай супольнасці, так і для тых, хто служыць у кляштарах па ўсім свеце, – каб засяродзіцца на галоўнай мэце і харызме паўлінскага жыцця, якой з’яўляецца ідэя сузірання Бога ў адзіноце – “Solus cum Deo solo” (“Сам-насам з Богам”). †
Што варта ўзгадаць з жыцця Касцёла на Гродзеншчыне
Перабіраючы ўспаміны, галоўнае – зрабіць правільныя высновы.
Асобы
Прызначэнне біскупа Юзафа Станеўскага арцыбіскупам Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім
Доўгачаканай стала навіна аб прызначэнні новага арцыбіскупа Мінска-Магілёўскага, а для вернікаў нашай дыяцэзіі гэтая падзея была ўдвайне значнай, бо абранец – гадаванец нашых зямель. Юзаф Станеўскі паходзіць з традыцыйнай каталіцкай сям’і з Заневічаў, непадалёку Гродна. Даўно вядома, што аб пакліканні да святарства для ўнука шмат малілася яго бабуля Апалонія. Сведкі тых часоў неаднаразова ўзгадвалі, што сталая жанчына прасіла аб малітве ў гэтай інтэнцыі таксама ўсіх, хто быў побач. Жыццёвы шлях да святарства, а пасля ўздым па іерархічнай лесвіцы кс. арцыбіскупа Юзафа Станеўскага можа стаць, у першую чаргу, прыкладам малітвы аб пакліканнях да святарства і манаства для нас усіх. Гродзеншчына багатая на католікаў. Кожны з нас мае ў сваёй сям’і, сярод сяброў або ў навучальным асяроддзі верніка Касцёла. І чаму б не ахвяраваць за абраную асобу невялічкую малітву або цэлы Ружанец – як каму даспадобы. Як бачым, рэгулярная малітва абавязкова прынясе плён. †
Наступныя артыкулы...
Старонка 4 з 153:
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 352 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.