ГРОДНА
Чацвер,
05 снежня 2024 года |
З жыцця Касцёла
З Марыяй да супакою і еднасці
Пілігрымы ў санктуарыі асаблівым чынам малілiся аб міры ва ўсім свеце, найперш у тых краінах, дзе адбываюцца канфлікты і ідуць войны, а таксама аб адзінстве ў сваіх сем’ях, у грамадстве і ў кожным народзе. Праз заступніцтва Найсвяцейшай Маці прысутныя дзякавалi Богу за свае сем’і, у якіх чалавек прыходзіць у свет і сталее, выхоўвае рысы характару і вучыцца жыццю. Прасiлi, каб Маці Божая аберагала ад пагроз, якія нясе сучасны свет.
Удзячнасць збліжае нас з Богам і чалавекам
Часта ў каталіцкіх святынях – між іншым, каля абразоў ці фігур – вісяць металічныя вырабы ў форме сэрца, рукі ці нагі. Побач з імі могуць знаходзіцца ружанцы ці ўпрыгожанні тыпу караляў. Гэта воты. Да іх ахвяравання як да формы падзякі заахвочвае кс. канонік Юрый Бяганскі, кусташ тракельскага санктуарыя.
Ад нядаўняга часу ў парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Тракелях, дзе знаходзіцца санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем’яў, можна набыць адмысловыя воты ў выглядзе сэрца. Як дзеліцца кс. Юрый Бяганскі, пробашч парафіі, “воты – адна з найцікавейшых з’яў, якія мы можам убачыць у пілігрымкавых санктуарыях. Гэта прадметы, якія ўяўляюць сабой пэўную інтэнцыю малітвы або выслуханую малітву. На такіх сімвалах звычайна пішацца імя асобы, якая прыносіць вота, просьба аб пэўнай ласцы ці падзяка за яе. І гэта сведчанне чалавечай набожнасці”.
Парафіяда дзяцей і моладзі
Cустрэча, якая складалася з трыяды “святыня – тэатр – спорт”, сабрала дзяцей і моладзь з 25-і парафій Гродзенскай дыяцэзіі і парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Глыбокім (Віцебская дыяцэзія). У двухдзённай сустрэчы ўдзельнічалa ў цэлым 217 чалавек. Пасля спаборніцтваў і конкурсаў у розных дысцыплінах творчага, спартыўнага і інтэлектуальнага характару пераможцамі сёлетняй Парафіяды сталі парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Росі (дэканат Ваўкавыск) у намінацыях „святыня” і „тэатр” ды парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Індуры (дэканат Гродна-Захад) у намінацыі „спорт”.
Юбілей старэйшага салезіяніна ў Беларусі
Памаліцца за ксяндза Здзіслава сабраліся таксама сёстры салезіянкі, салезіяне супрацоўнікі, дзеці і моладзь, дыяцэзіяльныя святары і сёстры з іншых манаскіх супольнасцей.
Прызначэнне новых канонікаў
Сустрэча была нагодай падзякаваць Пану Богу за 31 год біскупскага служэння гродзенскага ардынарыя кс. біскупа Аляксандра Кашкевіча і за 2021–2022 катэхетычны год, які падышоў да завяршэння.
Наступныя артыкулы...
Старонка 1 з 153:
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 27 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.