На сваю першую св. Імшу ў Італіі я трапіла сёлета акурат на ўрачыстасць Уваскрасення Хрыста. “Cristo è risorto!”, – зразумела, гэта было першае, што пачула з вуснаў святара. Вокліч ён суправадзіў эмацыянальным жэстам, і пасля ксяндза было ўжо не спыніць. Сапраўды, эмацыянальнасць італьянцаў праяўляецца і ў рэлігійных практыках, таму кожнае чарговае казанне, якое мне даводзіцца пачуць, ператвараецца амаль у спектакль. Калі надыходзіць кульмінацыя – прыняцце св. Камуніі, усе прысутныя вымаюць з торбачак антыбактэрыяльны гель і апрацоўваюць рукі. Пасля становяцца ў доў...
Узгадваем кс. Міхала Шалкевіча ў сотую гадавіну прызначэння яго пробашчам у Тракелях.
“Святы Ойча! Больш за мільён беларусаў-католікаў у Польшчы, як частка 12-мільённага беларускага народу, стаўшы на шлях культурнага і палітычнага адраджэння, шпарка імкнецца ўперад. […] Гэная стагнацыя, гэная пераробка нашага роднага на чужое страсае нейкім жахам смерці кожную хоць крыху свядомую душу беларускую”.
Св. Людвік Марыя Грыньён дэ Манфор – піянер марыйнай набожнасці і марыялогіі, каталіцкі пісьменнік.
“Збаўленне свету пачалося праз Марыю, і праз Марыю яно павінна здзейсніцца”, – пісаў св. Людвік Марыя Грыньён дэ Манфор у “Трактаце аб сапраўдным набажэнстве да Найсвяцейшай Панны Марыі”. Гэты тэкст заставаўся неапублікаваным на працягу 130-ці гадоў. Калі ж ён убачыў свет у 1843 годзе, амаль адразу стаў адным з фундаментальных твораў марыйнай набожнасці. †
Кніга Быцця – першая кніга Бібліі – пачынаецца аповедам пра стварэнне свету. Апісанне гэтага працэсу ў Старым Запавеце настолькі пераканаўчае і прыгожае, што стала натхненнем для многіх аўтараў мастацкіх твораў. Пасля іх працы знайшлі адлюстраванне ў марках, сярод якіх, як вядома, сустракаюцца настолькі цікавыя і каштоўныя экземпляры, што яны атрымліваюць сваё месца ў калекцыях філатэлістаў за грошы не меншыя, чым кошт саміх шэдэўраў сусветнага мастацтва.
Напрыклад, на блоку, выдадзеным поштай Іспаніі ў 1980 годзе, змешчана рэпрадукцыя знакамітага “Габелена Стварэння” XI стагоддзя. Гэта не...
Неаднойчы мы чулі пра аб’яўленні Найсвяцейшай Панны Марыі, якая з’яўлялася людзям у розных кутках свету – ад Мексікі да Японіі, – амаль кожны раз пакідаючы вернікам заўсёды актуальнае пасланне. Разам з тым, гісторыя Касцёла ведае выпадкі аб’яўленняў самай маўклівай постаці Евангелля – св. Юзафа, які таксама пакінуў тым, хто яго бачыў, такое чаканае слова.
Аб’яўленне св. Юзафа ў Катыньяку ў Францыі Першае аб’яўленне св. Юзафа адбылося ў невялікім мястэчку ў Правансе. Менавіта там 7 чэрвеня 1660 года св. Апякун Марыі і Езуса з’явіўся перад французскім пастухом. Гаспард Рыка...
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Слова Жыцця: інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997. Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі; Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч