Салезіянкі – гэта пра аптымізм
Ангеліна Марцішэўская
12 верасня 2021
|
Сёлета супольнасць сясцёр салезіянак у Беларусі адзначае 30-годдзе свайго служэння ў нашай краіне.19 верасня супольнасць сясцёр салезіянак у Беларусі адзначае 30-гадовы юбілей сваёй прысутнасці ў краіне. Менавіта ў гэты дзень тры дзесяцігоддзі таму ў Смаргонь з Польшчы прыбыла с. Тэрэса Сольнічэк FMA. Маладая манахіня на пачатку свайго місійнага служэння прагнула трапіць у Бразілію, але апынулася каля вытокаў салезіянскай духоўнаці ў постсавецкай атэістычнай Беларусі. Успамінамі пра гэты перыяд сястра дзеліцца сёння з намі. †
Здаецца, толькі ўчора адзначалі 20-гадовы юбілей газеты, узгадваючы разам з рэдактарам-заснавальнікам пачаткі выдання, як надышла чарговая прыгожая дата – 25-годдзе “Слова Жыцця”. За апошні перыяд газета “прыхарашылася” знешне – з новага сезона 2020 года пачала выходзіць у адноўленым выглядзе: больш стрыманым, а разам з тым і больш стылёвым. Выданне таксама ўзбагацілася ўнутрана: уздымаліся вострыя тэмы, распавядаліся жыццёвыя гісторыі, раскрываліся духоўныя пытанні і даваліся практычныя парады.
Новы 2019 год неверагодна насычаны круглымі і юбілейнымі датамі. Асаблівым чынам будзем узгадваць другарадных заступнікаў Гродзенскай дыяцэзіі: св. Казіміра, каралевіча, у 535-ую гадавіну яго смерці і 415-ую гадавіну кананізацыі, а таксама св. Максімільяна Марыю Кольбэ, святара і мучаніка, у 125-ую гадавіну яго нараджэння. Якія яшчэ важныя гадавіны стануць сёлета адметнымі для дыяцэзіян?
Фацімскае аб’яўленне і аб’яўленне Божай міласэрнасці маюць шмат супольных рыс. Прыгадваюць, што адзіным ратункам з’яўляецца рэанімацыя веруючага сэрца. Сутнасць абодвух аб’яўленняў – скіраваны да людзей заклік, каб паклапаціліся аб збаўленні сваім і цэлага свету. Бо чалавек, адварочваючыся ад Стварыцеля, набліжаецца да катастрофы, скіроўваючы самога сябе на асуджэнне.




Дарагія Чытачы!