2012 год 17 лістапада - У Смаргоні ксёндз біскуп асвяціў пляц пад будаўніцтва новай святыні пад тытулам бл. Яна Паўла II. 17 лістапада - У Смаргоні адбыўся музычны фестываль “Цэцыліяда”. У ім прыняло ўдзел каля 60 чалавек. 25 лістапада - Парафіяне з Забалаці разам са сваім душпастарам дзякавалі за 200-годдзе святыні. Кс. бп Аляксандр адправіў св. Імшу падзякі.†
2012 год 9 чэрвеня - У францішканскім касцёле адбыліся святарскія і дыяканскія пасвячэнні айцоў францішканаў. Кс. бп Аляксандр удзяліў пасвячэнні дк. Андрэю Ахрэму і Каралю Бараноўскаму. 23 чэрвеня - У Лідзе ў пар. Бoжай Міласэрнасці адбылася II Дыяцэзіяльная сустрэча настаўнікаў і выхавацеляў. 26 – 27 чэрвеня - У Гродне адбыліся Вечары хрысціянскіх фільмаў.†
2011 год 17 верасня - У санктуарыі ў Тракелях адбылася I Дыяцэзіяльная сустрэча аніматараў і ўдзельнікаў дзіцячых і моладзевых рухаў. Сустрэчу ўзначаліў кс. бп Аляксандр Кашкевіч. 30 верасня - У парафіяльным касцёле ў Гродне ў мікрараёне Паўднёвы ўрачыстую св. Імшу з нагоды 55-й гадавіны святарскага служэння адправіў кс. прэлат Юзаф Трубовіч. 7 кастрычніка - У гродзенскай катэдры моладзь з Гродна малілася на ружанцы па тэлефоне з моладдзю са Шчучына, Ліды, Ваўкавыска і Смаргоні. †
2012 год 22 студзеня - У Іўі адбыўся IX Фестываль калядак “Gloria in excelsis Deo”. 24 студзеня - У гродзенскай катэдры адбылося галоўнае экуменічнае набажэнства ў дыяцэзіі. 3 – 5 лютага - Гродна наведаў Апостальскі нунцый кс. абп Глаўдыа Гуджэроці. Ксёндз арцыбіскуп наведаў гродзенскія парафіі, сустрэўся з алюмнамі, выкладчыкамі і журналістамі. На заканчэнне візіту ксёндз арцыбіскуп узначаліў урачыстую св. Імшу ў катэдры. †
2011 год 6 – 8 мая - У Воранаве адбыліся Дыяцэзіяльныя дні моладзі пад дэвізам “Збудаваныя на Хрысце”. 28 мая - У гродзенскай катэдры святарскія пасвячэнні атрымалі: кс. Артур Валчкевіч, кс. Аляксандр Вілюшкевіч і кс. Ян Коўш. 1 чэрвеня - У Гродне адбыўся I Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці пад дэвізам “Засей зерне любові”. †
Слова Жыцця: інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997. Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі; Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч