ГРОДНА
Пятніца,
03 мая
2024 года
 

Ад шчырага сэрца

Віншаванні і пажаданні

20 лютага 2011 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Вялебны пробашч Лявон Лішык!
Сардэчна віншуем Вас з Днём нараджэння і Імянінамі. Жадаем Божага блаславення на доўгія гады жыцця, здароўя, радасці, сілы і стойкасці ў душпастырскай працы. Няхай Езус валадарыць у Вашым сэрцы, пастаянна адорвае сваімі ласкамі. Жадаем апекі Найсвяцейшай Маці і шчодрых дароў Святога Духа.
Удзячныя парафіяне
◊◊◊
Паважаны ксёндз Віталій Внароўскі!
Сардэчна віншуем Вас з Імянінамі. Няхай усемагутны Бог агорне Вас сваёй міласэрнасцю, адорыць ласкамі, сілай, моцай і асвячае кожны дзень Вашай святарскай паслугі. Няхай Божае святло асвятляе ноччу Ваш шлях, Божая Маці заўжды апякуецца Вамі, а св. Міхал Арханёл будзе Вам абаронай.
Зычлівыя і ўдзячныя за паслугу ў рыцарстве рыцары св. Міхала Арханёла з гродзенскай катэдры
 

6 сакавіка 2011 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Вялебны а. Казімір Жыліс!
 Віншуем Вас з Імянінамі і жадаем здароўя, сілы, усмешкі і няспыннай апекі Божай Маці і св. Заступніка на кожны дзень святарскай паслугі. Мы памятаем пра Вас у малітвах.
Вернікі з Індуры, рэдакцыя газеты “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважаны а. Казімір Янджэйчак!
 Віншуем Вас з Імянінамі і жадаем здароўя, сілы, радасці і прыгожага плёну на Божай ніве. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя і св. Казімір няспынна апякуюцца Вамі і аберагаюць ад зла, а Святы Дух напаўняе Ваша сэрца ўсімі неабходнымі ласкамі.
Парафіяне з Селіванаўцаў
 

6 лютага 2011 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Вялебны кс. пробашч Віктар Велівіс!
Сардэчна віншуем Вас з Днём нараджэння і жадаем здароўя, доўгіх год жыцця, сілы, душэўнага супакою, бясконцай радасці ад плёну сваёй працы, зычлівых людзей на жыццёвым шляху, шчодрых Божых ласкаў. Мы дзякуем Вам за вялікую працу ў нашай парафіі, за абвяшчэнне Божага слова і навяртанне людзей да Бога. Няхай Бог сто разоў узнагародзіць Вас, а Найсвяцейшая Маці будзе Вашай Апякункай.
Парафіяне з касцёла св. Казіміра ў Путрышках і
◊◊◊
Шаноўныя ксёндз Валерый Быкоўскі і клерык Валерый Спірыдонаў!
Сардэчна віншуем Вас з Імянінамі і жадаем дароў Хрыста, супакою, радасці і надзеі, якія падбадзёраць Вас і дапамогуць у цяжкія хвіліны, стануць крыніцай святасці. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе шчаслівы і блаславёны. І няхай з дапамогай св. Заступніка рэалізуюцца ўсе Вашы планы і намеры. Мы молімся за Вас.
Моладзь з Адэльска
 

23 студзеня 2011 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважаны ксёндз Часлаў Паўлюкевіч!
Сардэчна віншуем Вас з Днём нараджэння і жадаем Вам шчодрых Божых ласкаў і шмат радасных хвілінаў. Няхай Святы Дух асвятляе Вас сваім святлом кожны дзень Вашай святарскай паслугі. Няхай Езус заўжды будзе Вашым Сябрам, а Марыя прытуляе да свайго сэрца. Няхай дабрыня Бога акружае Вас кожны дзень, Яго апека вядзе Вас правільным шляхам, а Яго святло асвятляе шлях ноччу. Няхай Бог агорне Вас міласэрнасцю і акружыць Вас сваімі штодзённымі ласкамі, а сваёй моцай робіць святым кожны дзень Вашага жыцця. Мы жадаем Вам, каб Вы зазналі ўсю зычлівасць, любоў ад кожнага чалавека, якога Вы сустрэнеце на сваім шляху.
З хрысціянскім віншаваннем і надзеяй на святарскае благаславенне парафіяне з Росі
◊◊◊
Паважаны ксёндз Максім Бачарнікаў!
Віншуем Вас з Днём нараджэння і шчыра жадаем Вам здароўя, аптымізму, сонечных дзён, шчырых, верных парафіян і сяброў, Божай міласэрнасці і благаславення, апекі Марыі Панны. Няхай добры Бог, які Вас паклікаў да святарства, дапамагае Вам сваімі ласкамі. Мы ўдзячны Вам за мудрыя словы, добрае сэрца, цёплую ўсмешку. Няхай міласэрны Бог благаславіць Вашую маму за сына-святара.
Cем’і Кузьміцкіх і Геніюшаў, удзячная моладзь, якая падрыхтоўваецца да сакрамэнта Канфірмацыі
 

9 студзеня 2011 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыя ксёндз арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч!
Сардэчна віншуем Вас з Днём нараджэння і жадаем Божага благаславення, здароўя на доўгія гады, нязгаснага запалу ў штодзённым пастырстве, сілы, душэўнага супакою, шчодрага плёну на ніве Пана і пастаяннай апекі Найсвяцейшай Марыі.
Рэдакцыя газеты “Слова Жыцця”
◊◊◊
Вялебны ксёндз Юрый Лявінскі!
Сардэчна віншуем Вас з Днём нараджэння і жадаем Вам здароўя, доўгіх год жыцця, душэўнага супакою і шмат радасці. Няхай Марыя Панна няспынна апякуецца Вамі, а Святы Дух адорыць шчодрымі ласкамі.
Семінарыйная супольнасць і рэдакцыя газеты “Слова Жыцця”
 

26 снежня 2010 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыя ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч!
Віншуем Вас з радаснымі святамі Божага Нараджэння і сардэчна жадаем Вам здароўя, сілы і моцы Святога Духа ў кіраванні Божым людам, штодзённай апекі Вастрабрамскай Божай Маці. Няхай народжаны Божы Сын адорыць Вас сваімі ласкамі і няспынна благаславіць у такой цяжкай і адказнай пастырскай паслузе.
Чытачы і рэдакцыя газеты “Слова Жыцця”
◊◊◊
Вялебныя ксяндзы: Павел Астукевіч і Павел Гардзейчык, сястра Яніна Стэльмах!
іншуем Вас са святамі Божага Нараджэння і жадаем Вам здароўя, сілы для кіраўніцтва парафіяй, аптымізму, надзеі, веры, што пераносіць горы, стойкасці ў імкненні да мэты. Няхай штодзённа ў Новым годзе Божае Дзіця напаўняе Вашае сэрца радасцю, супакоем і любоўю.
Удзячныя парафіяне з Індуры і Жытарадзі
 

Старонка 46 з 52:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  243

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.