ГРОДНА
Пятніца,
03 мая
2024 года
 

Ад шчырага сэрца

Віншаванні і пажаданні

18 верасня 2011 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Віктару Захарэўскаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, шчасця, стойкасці ў душпастырскай працы, апекі Найсвяцейшай Маці, дароў Святога Духа і шмат прыгожых хвілін на цяжкім, але найпрыгажэйшым шляху, які падрыхтаваў для Вас Бог. Няхай Святы Дух пранікне ў глыбіню Вашага сэрца і прынясе радасць, суцяшэнне і шмат дзён, напоўненых Яго дарамі. Дзякуем за распалены агонь веры, малітву, адкрытае сэрца і адданне служэнню Богу і людзям.
З павагай былыя парафіяне з вёскі Пуцілкі, сем’і Макарэвіч і Вянсновіч
◊◊◊
Паважаны айцец Вальдэмар Слота!
З нагоды Дня нараджэння перасылаем Вам сардэчныя пажаданні: добрага здароўя на доўгія гады жыцця, сілы для вядзення людзей да Бога, сталай апекі Найсвяцейшай Маці, шчодрых дароў Святога Духа і прыгожага плёну на Божай ніве. Шчасці Божа.
Парафіяне касцёла Перамянення Пана ў Вялікай Бераставіцы
 

4 верасня 2011 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Вялебны ксёндз пробашч Юрый Грыцко!
Ад усяго сэрца віншуем Вас з Днём нараджэння. Жадаем Вам заўсёды быць акружаным прамянямі Божай Міласэрнасці, моцай Святога Духа і апекай Найсвяцейшай Панны Марыі. Дзякуем за малітву, працу, шчырае сэрца, адданае служэнне Богу і людзям. Жадаем таксама добрага здароўя, радасных дзён у душпастырскай працы, шмат сіл для пераадольвання цяжкасцей, моцнай веры, якой Вы дзеліцеся з намі кожны дзень, нязгаснай надзеі і сапраўднай Божай любові. Шчасці Божа.
Касцёльны камітэт з парафіі Беззаганнага Зачацця НПМ у Слоніме
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Валерыю Быкоўскаму
з нагоды Дня нараджэння жадаем, каб Хрыстос узмацняў сваімі ласкамі, адорваў добрым здароўем і доўгім жыццём, а Маці Божая Адэльская заўсёды вяла па цяжкіх, але прыгожых дарогах святарскага жыцця. Дзякуем за ўсё і молімся за Вас.
Парафіяне з навакольных вёсак адэльскай парафіі
 

24 ліпеня 2011 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Вялебнаму ксяндзу Пятру Кубелю з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: апекі Найсвяцейшай Маці і св. Заступніка, шчодрых Божых дароў, а таксама здароўя, радасці і сілы ў штодзённай працы на карысць Богу і людзям.
Парафіяне з Каробчыц
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Уладзіміру Гуляю, Вінцэнту Лісоўскаму і Віктару Субелю – з нагоды Імянін жадаем добрага здароўя, шмат сіл у рэалізацыі Божых планаў, штодзённай апекі Найсвяцейшай Маці і шчодрага плёну на Божай ніве.
Члены Апостальскай дапамогі чысцовым душам
 

Падзяка

Ад шчырага сэрца

Прэзідыум арганіза­цый­нага камітэта III Парафіяды дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі ў складзе: кс. Артур Малафей – дырэктар парафіяды, кс. Максім Бачарнікаў – аканом парафіяды, кс. Уладзіслаў Сурвіла – капелан парафіяды (святыня), сп. Марына Жыбартовіч – старшыня культурна-асветніцкай камісіі (тэатр), а. Віктар Бохан CSSR – старшыня групы па справах конкурсаў (тэатр), сп. Артур Кахоцкі – старшыня спартыўнай камісіі (стадыён) і па справах спартыўных аб’ектаў, кс. Антоні Абухоўскі – старшыня інтэнданцкай службы - шчыра дзякуюць спонсарам: Сенату Рэспублікі Польшча, Міністэрству спорту і турыстыкі Рэспублікі Беларусь, Генеральнаму консульству Рэспублікі Польшча ў Гродне, ААТ “Вібаторг”, Moda-exclusive, “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі, таварыству Парафіяда імя св. Юзафа Каласанса ў Варшаве, цэнтру “Pastorale Сonferenctiae Episсoporum Catholicorum Bielorussiae”, а таксама кс. пралату Вітальду Лазавіцаму, пробашчу пар. Гродна-Паўднёвы, а. Станіславу Станеўскаму CSSR, пробашчу пар. Гродна-Дзевятоўка, кс. Андрэю Радзевічу, капелану сібіракоў, семінарыйнаму калектыву “AVE” і Францішку Лецягу (дырэктару стадыёна “Неман”) за фінансавую дапамогу і малітоўную падтрымку пры арганізацыі парафіяды. Аддзяч, Божа! ×
 

10 ліпеня 2011 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Яну Рушніцкаму з нагоды Імянін жадаем апекі Найсвяцейшай Маці і св. Заступніка, шчодрых Божых дароў і здароўя, радасці і сілы для штодзённай працы на карысць Бога і людзей.
Парафіяне з Каробчыц
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Уладзіславу Сурвілу з нагоды 1-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў і Імянін жадаем радасці, усмешкі, здароўя, шчасця, Божага блаславення, шчодрых дароў Святога Духа і апекі Маці Божай на кожны дзень душпастырскай паслугі.
Парафіяне з Паўднёвага
 

26 чэрвеня 2011 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Уладзіславу Бліну з нагоды Імянін перасылаем найпрыгажэйшыя пажаданні: апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, дароў Святога Духа, нязгаснага запалу ў нясенні людзям Добрай Навіны, а таксама шчодрага плёну на Божай ніве.
Рэдакцыя і чытычы газеты “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Паўлу Калесніку з нагоды Імянін жадаем здароўя, радасных дзён і цярплівасці ў душпастырскай працы, а таксама Божага бласлаўлення, сталай апекі Маці Божай і св. Паўла. Няхай радасная ўсмешка ніколі не гасне на Вашым твары.
З малітвай кола Жывога Ружанца Божай Міласэрнасці з вёскі Сыраваткі
 

Старонка 44 з 52:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  242

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.