ГРОДНА
Пятніца,
03 мая
2024 года
 

Ад шчырага сэрца

Віншаванні і пажаданні

27 мая 2012 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу з нагоды 31-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў ад усяго сэрца перасылаем сардэчныя пажаданні: моцы Святога Духа ў абвяшчэнні Добрай Навіны, сілы ў вядзенні Божага люду да нашага Пана, Езуса Хрыста, а таксама сталага заступніцтва Марыі, Маці ўсіх людзей.
Чытачы і працаўнікі “Слова Жыцця”
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды 36-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў і 21-й гадавіны біскупскай сакры перасылаем букет найлепшых пажаданняў: Божай дапамогі ў кіраванні Яго людам, нязгаснай надзеі, моцнай веры і апекі Маці Божай на кожны дзень пастырства ў нашай дыяцэзіі.
Чытачы і працаўнікі “Слова Жыцця”
 

13 мая 2012 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Сяргею Ангуру з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем здароўя, сіл і стойкасці ў душпастырскай працы, апекі Маці Божай, добрых і зычлівых людзей навокал. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны.
Ружанцовыя колы і вернікі з в. Вінцукі і ваколіц
◊◊◊
Паважанаму айцу Леону Вітэку з нагоды 50-годдзя святарскіх пасвячэнняў перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: здароўя, цёплых і сонечных дзён, шчодрых Божых дароў і ласкаў, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама добразычлівых людзей побач. Дзякуем за добрае і чулае сэрца, клопат пра хворых і адзінокіх. Няхай Пан Бог за ўсё Вас узнагародзіць.
Верныя парафіяне з в. Шэмбелеўцы
 

29 красавіка 2012 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў: мноства Божых ласкаў, сілы, плёну і радасці ў апостальскай працы, а таксама сталай апекі Маці Божай Вастрабрамскай.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Казіміру Велікасельцу ў Дзень нараджэння шчодрых дароў і моцы Святога Духа, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама шмат сіл у вядзенні людзей да Бога
жадае рэдакцыя “Слова Жыцця”
 

15 красавіка 2012 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды Велікодных свят і Дня святара перасылаем сардэчныя пажаданні: няхай уваскрослы Хрыстос заўсёды валадарыць у сэрцы і дадае сілы на службе Богу і людзям. Здароўя, цёплых сонечных дзён, шчодрых дароў і Божых ласкаў.
З малітвай Аліцыя і Віталь Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Вітольду Лазавіцкаму і Паўлу Барысевічу, а таксама ксяндзам, якія паходзяць з нашай парафіі: Андрэю Радзевічу, Паўлу Беланосу і Яну Раманоўскаму з нагоды свят Уваскрасення Пана жадаем моцнага здароўя, сілы, стойкасці і цярплівасці, каб розныя цяжкасці лёсу не перашкаджалі ў душпастырскай працы, добразычлівасці і адкрытасці ад людзей, а таксама сталай апекі ўваскрослага Езуса і Найсвяцейшай Маці. Ксяндзу Вітольду дзякуем за рамонт нашай святыні.
Ружанцовае кола св. Тэрэзы і парафіяне з Радуні
 

1 красавіка 2012 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды свят Уваскрасення Пана жадаем шчодрых дароў нашага Пана, Езуса Хрыста, шмат радасці, акая плыве з гэтых свят, а таксама супакою, надзеі і сілы ў вядзенні люду да Бога. Хрыстос Уваскрос! Алелюя!
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу і Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем бласлаўлення Уваскрослага Хрыста, моцы Святога Духа, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і прыгожага плёну на Божай ніве.
Апостальскі рух вечнай малітвы за святароў “Маргарытка” з пар. Найсвяцейшага адкупіцеля
 

18 сакавіка 2012 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юзафу Станеўскаму, Рэктару Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі, з нагоды Імянін сілы, стойкасці, душэўнага супакою, надзеі і сталай апекі Маці Божай Кангрэгацкай
жадае рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юзафу Багдзевічу з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, радасці, шмат сіл у кіраванні парафіяй і шчодрых Божых ласкаў. Няхай Маці Божая і св. Заступнік заўсёды будуць з Вамі.
З малітвай кола Жывога Ружанца св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус з Астраўца
 

Старонка 41 з 52:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  243

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.