❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Рэдактару Юрыю Марціновічу
з нагоды дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Ваша жыццё будзе напоўнена святлом і любоўю, а Збаўца вядзе Вас цудоўнай святарскай дарогай. Жадаем моцнага здароўя, нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці і бласлаўлення ад Пана Езуса.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Ясевічу
жадаем моцнага здароўя, нястомнай радасці, шчасця і поспехаў у душпастырскай паслузе. Няхай міласэрны Бог бласлаўляе кожны момант Вашага жыцця, Езус падтрымлівае ва ўсім, а святы заступнік нястомна апекуецца.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Вялікіх Эйсмантаў
❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Арцыбіскупу Юзафу Станеўскаму
з нагоды дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем, каб усё Ваша жыццё было напоўнена Божым святлом, любоўю і супакоем. Няхай Хрыстос будзе Вам адзіным і сапраўдным Арыенцірам, а Найсвяцейшая Маці – чулай Апякункай.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Арцыбіскупу Юзафу Станеўскаму
з нагоды імянін сардэчна жадаем моцнага здароўя і радасці на кожны дзень. Няхай святы заступнік штодзённа Вам спадарожнічае ў дарозе да святасці і да людскіх сэрцаў, усемагутны Бог ахінае сваім бласлаўленнем, а Найсвяцейшая Маці нястомна апекуецца, прытуляе да сябе і абараняе ад усякага зла.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
Слова Жыцця: інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997. Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі; Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч