Ці цяжка вучыцца ў семінарыі?
А. Аркадзь Куляха OCD, паводле catholicnews.by
13 кастрычніка 2019
|
Духоўныя семінарыі, дыяцэзіяльныя і манаскія, – гэта фармацыйныя месцы і, найперш, супольнасці ў дарозе (параўн. Ян Павел ІІ, Pastoresdabovobis, 60). Згодна з мэтай, духоўную семінарыю можна лічыць працягам супольнасці апосталаў, сабраных вакол Езуса Хрыста, якія слухалі Яго словы, перажывалі Пасху (таямніцу збаўчай мукі, смерці і ўваскрасення), чакалі дару Святога Духа, каб пазней пайсці з даручанай ім місіяй (пасланне і заданне). †